Філіповіч Міхаіл Мацвеевіч

Філіповіч Міхаіл Мацвеевіч

Филипович Михаил Матвеевич  (1896–1947)

Жывапісец, графік, этнограф. Нарадзіўся ў Мінску. Вучыўся ў Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях у Маскве. У 1923-25 гады супрацоўнічаў з Беларускім дзяржаўным музеем. Адзін з першых беларускіх савецкіх мастакоў, хто звярнуўся да адлюстравання ў жывапісе фальклорных тэм і сюжэтаў, падзей беларускай гісторыі. Аўтар аформленых у 10 альбомаў замалёвак беларускага народнага мастацтва, тканін, вопраткі, якія былі зроблены падчас этнаграфічных экспедыцый па краіне, у першую чаргу па Случчыне і Бабруйшчыне. Колеравы строй народных арнаментаў аказаў значны ўплыў на фарміраванне жывапіснай манеры мастака.

 

 

 

 

 

 

 

 

Стары беларус з люлькай. Пачатак 1920-х гг.