Шут Вера Уладзіміраўна

Шут Вера Уладзіміраўна

(Шут Вера Владимировна)
Мастак афарміцель, жывапісец і графік. Нарадзілася 10. 01. 1960 г. у Слуцку. Вучылася ў сярэдняй школе №7, на працягу 1977-1981 гадоў займалася ў Слуцкай дзіцячай мастацкай школе (выкладчык Адонін А.М.). Скончыла аддзяленне жывапісу і графікі Маскоўскага Завочнага Народнага Універсітэта Мастацтваў. Працуе мастаком-афарміцелем прадпрыемства “Слуцкія электрычныя сеткі” (філіал РУП “Мінскэнерга”). У якасці мастака-ілюстратара супрацоўнічае з рэгіянальнай газетай “Інфа-Кур"ер”, да літаратурных старонак якой выконвае малюнкі алоўкам на паперы. Таксама працуе ў тэхніках алейнага жывапісу, акварэлі, тэмперы, тушшу. Прымае ўдзел у гарадскіх выстаўках. Работы знаходзяцца ў фонде галерэі мастацтваў Слуцкага краязнаўчага музея, адміністрацыйных пакоях прадпрыемства“Слуцкія электрычныя сеткі”, прыватных зборах.