Марыніч Сяргей Анатольевіч

Марыніч Сяргей Анатольевіч

09.10.2017

Жывапісец. Нарадзіўся 24 кастрычніка 1990 года у Слуцку. Вучыўся ў сярэдніх школах № 4 і № 8. З 1999 па 2005 год займаўся ў Слуцкай гарадской дзіцячай мастацкай школе (выкладчыкі Гунефа Мацюшэнкава, Уладзімір Кожух, Таццяна Лешчанка).

Жыве ў Слуцку. Скончыў Слуцкі прафесійна-тэхнічны каледж перапрацоўчай прамысловасці і Баранавічскі тэхналагічны каледж. Працоўная дзейнасць звязана з прадпрыемствамі грамадскага харчавання Слуцка і Салігорска.

Удзельнік групавых выставак у Слуцку, Мінску, Магілёве, Віцебску. Творчыя работы выконвае ў тэхніцы жывапісу алеем на палатне і кардоне, займаецца таксама графікай.

Ігар ЦІТКОЎСКІ

 

 

Маринич Сергей Анатольевич

Живописец. Родился 24 октября 1990 года в Слуцке. Учился в средних школах № 4 и № 8. С 1999 по 2005 год занимался в Слуцкой городской детской художественной школе (преподаватели Гунефа Матюшенкова, Владимир Кожух, Татьяна Лещенко).

Живет в Слуцке. Окончил Слуцкий профессионально-технический колледж перерабатывающей промышленности и Барановичский технологический колледж. Трудовая деятельность связана с предприятиями общественного питания Слуцка и Солигорска.

Участник групповых выставок в Слуцке, Минске, Могилёве, Витебске. Творческие работы выполняет в технике живописи маслом на холсте и картоне, занимается также графикой.

Игорь ТИТКОВСКИЙ

 

«Ан=на». 2009, дрэва, алей«Вабі-Сабі». 2016, двп, алей«Есенин маг». 2015, дрэва, алей«Закат альбо аддзіціўная каляровая прастора». 2017, двп, алей«І (нь) Я (нь) ». 2015, двп, алей«Карта памяці». 2016, фанера, алей«Кальцо сатурна». 2013, фанера, алей«Луна». 2010, палатно, алей«Ма-нуль». 2013, палатно, алей«Пляж». 2011, палатно, алей«Свет і цемра». 2015, палатно, алей«Сіняя птушка». х.м. 88,5х74.2014, палатно, алей«Тое, што з'яўляецца часткай сусвету». 2013, фанера, алей