Федаровіч Іван Сцяпанавіч (21.01.1916–29.07.1970)

Федаровіч Іван Сцяпанавіч (21.01.1916–29.07.1970)

(Федорович Иван Степанович)

Мастак-афарміцель і жывапісец. Нарадзіўся ў вёсцы Касынічы Слуцкага павета (цяпер вёска ў Салігорскім раёне). Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча. Жыў і працаваў у Слуцку. Выконваў заказы па мастацкаму афармленню гарадскіх устаноў і прадпрыемстваў, стаў першым брыгадзірам арганізаванай у 1966 годзе мастацкай майстэрні (з 1967 года – філіял Мінскага мастацка-вытворчага камбіната). 

 

У станковым жывапісе аддаваў перавагу жанрам партрэта і пейзажа. З пачатку 1950-х гадоў удзельнічаў у гарадскіх, пазней ў абласных, рэспубліканскіх і ўсесаюзных выстаўках. Яго творчасць адзначалася граматамі Мінскага абласнога ўпраўлення культуры. Работы захоўваюцца ў фондзе галерэі мастацтваў Слуцкага краязнаўчага музея і ў прыватных зборах жыхароў Случчыны.