Галуза Сяргей Валер`евіч

31.10.2017
Беларускі скульптар.
Нарадзіўся 16 красавіка 1974 г. у Слуцку. Вучыўся ў сярэдняй школе №8. З 1986 па 1991 г. займаўся ў Слуцкай гарадской дзіцячай мастацкай школе (выкладчыкі А. Адонін, У. Кожух, І. Ціткоўскі). У 1991 г. паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава на аддзяленне «скульптура», якое скончыў у 1995 г. (выкладчыкі С. Гарбунова і Б. Лазарэвіч). Пазней жыў у Слуцку. Два гады працаваў выкладчыкам мастацкага аддзялення школ мастацтваў у вёсках Грэск і Замосце Слуцкага раёна.
На працягу 1997–2003 гадоў – студэнт Беларускай акадэміі мастацтваў, дзе набыў спецыяльнасць мастак-скульптар. Цяпер жыве ў Мінску. Працуе ў галіне станковай, дэкаратыўнай (гарадская, паркавая, рэльефы) і манументальнай скульптуры.
У мастацкіх выставах удзельнічае з 1999 г.
У хуткім часе па сканчэнні Акадэміі, у 2004 г. за работу «Кіламетры часу» адзначаны першым месцам у нацыянальным этапе міжнароднага конкурса, які праводзіў Алімпійскі камітэт. Праца выстаўлялася ў Алімпійскім музеі ў Лазане (Швейцарыя). Пазней экспаніравалася ў Афінах (Грэцыя), дзе праходзілі Паралімпійскія гульні 2004 г. На працягу 2005–2010 гг. займаўся распрацоўкай і выкананнем у камені скульптурна-дэкаратыўнах элементаў інтэр'ераў і экстэр'ераў праваслаўных храмаў. Аўтар твораў, якія можна сустрэць у розных гарадах краіны: Мінск (афармленне і дэкор фасадаў і тэрыторыі корпуса Прадстаўніцтва Еўрасаюза, 2014), Віцебск (фігуры львоў на Пушкінскім мосце, 2009), Верхнядзвінск (скульптура «Сырадзел» на тэрыторыі масласырзавода). Удзельнік V Міжнароднай выставы-конкурса сучаснага мастацтва «Беларускі тыдзень мастацтваў – Belarus Art Week», які праходзіў з 22 па 29 кастрычніка 2016 г. у Мінску, дзе ў намінацыі «круглая скульптура (авангардная)» кампазіцыя «Чаканне ветра» заняла першае месца.
У складзе творчых калектываў прымае ўдзел у стварэнні манументаў і мемарыялаў: «Тысячагоддзе горада Брэста» (Брэст, 2009); Мемарыял ахвярам Першай сусветнай вайны (Мінск, 2011); Плошча дзяржаўнага сцяга (Мінск, 2012); Помнік Аляксандру Неўскаму (Віцебск, 2015); «Дняпроўскі рубеж» (Лоеў, 2013); Помнік загінуўшым супрацоўнікам МУС (Гомель, 2012); рэльефнае аздабленне Палаца Незалежнасці (Мінск), Мемарыял «Аперацыя “Баграціён”» (2014) і шэраг іншых.
Ігар ЦІТКОЎСКІ
Галуза Сергей Валерьевич
Белорусский скульптор.
Родился 16 апреля 1974 г. в Слуцке. Учился в средней школе №8. С 1986 по 1991 г. занимался в Слуцкой городской детской художественной школе (преподаватели А. Адонин, В. Кожух, И. Титковский). В 1991 году поступил в Минское художественное училище имени А. Глебова на отделение «скульптура», которое окончил в 1995 г. (преподаватели С. Горбунова и Б. Лазаревич). Позже жил в Слуцке. Два года работал преподавателем художественных отделений школ искусств в деревнях Греск и Замостье Слуцкого района.
В течение 1997–2003 годов – студент Белорусской академии искусств, где приобрел специальность художник-скульптор. Сейчас живет в Минске. Работает в области станковой, декоративной (городская, парковая, рельефы) и монументальной скульптуры.
В художественных выставках участвует с 1999 г.
В скором времени по окончании Академии, в 2004 году, за работу «Километры времени» отмечен первым местом в национальном этапе международного конкурса, который проводил Олимпийский комитет. Работа выставлялась в Олимпийском музее в Лозанне (Швейцария). Позже экспонировалось в Афинах (Греция), где проходили Паралимпийские игры 2004 г. В течение 2005–2010 гг. занимался разработкой и выполнением в камне скульптурно-декоративных элементов интерьера и экстерьера православных храмов. Автор произведений, которые можно встретить в разных городах страны: Минск (оформление и декор фасадов и территории корпуса Представительства Евросоюза, 2014), Витебск (фигуры львов на Пушкинском мосту, 2009), Верхнедвинск (скульптура «Сыродел» на территории маслосырзавода). Участник V Международной выставки-конкурса современного искусства «Белорусская неделя искусств – Belarus Art Week», которая проходила с 22 по 29 октября 2016 г. в Минске, где в номинации «круглая скульптура (авангардная)» композиция «Ожидание ветра» заняла первое место.
В составе творческих коллективов принимает участие в создании монументов и мемориалов: «Тысячелетие города Бреста» (Брест, 2009); Мемориал жертвам Первой мировой войны (Минск, 2011); Площадь государственного флага (Минск, 2012); Памятник Александру Невскому (Витебск, 2015); «Днепровский рубеж» (Лоев, 2013); Памятник погибшим сотрудникам МВД (Гомель, 2012); рельефная отделка Дворца Независимости (Минск), Мемориал «Операция “Багратион”» (2014) и ряд других.
Игорь ТИТКОВСКИЙ