Эпштэйн Іегуда Меір

Эпштэйн Іегуда Меір

Эпштейн Иегуда Меир, Epstein Jehudo (1870-1945)
Аўстрыйскі мастак-жывапісец. Нарадзіўся ў Слуцку. Пасля вучобы ў мясцовым хедэры  паступіў у Віленскую мастацкую школу. Неўзабаве адправіўся ў Аўстра-Венгрыю ў 1888 годзе паступіў у Венскую Акадэмію прыгожых мастацтваў, дзе вучыўся да 1894 года. З гэтага часу практычна ўсё яго жыццё і творчасць звязана з Аўстрыяй. Аднак у 1934 годзе пакінуў краіну і аказаўся ў Паўднёвай Афрыцы, у Іаганесбургу. Там пражыў дзесяць гадоў, дзе і памёр 16 лістапада 1945 года. У 1949 годзе ўрна з прахам мастака прывезена ў Вену і пахавана на яўрэйскім квартале гарадскіх могілак.
Іегуда Меір Эпштэйн праявіў сябе як майстар бытавога жанру. Тэмай твораў было пераважна яўрэйскае жыццё невялікіх правінцыйных гарадкоў Аўстра-Венгрыі. Працаваў таксама ў жанры партрэта, звяртаўся да гістарычных біблейскіх сюжэтаў, пісаў пейзажы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 Дзяўчына з ружай. 1895 г.На рацэ. 1920 г.