Кожух Уладзімір Сцяпанавіч
Мастак-жывапісец, малявальшчык і педагог. Працуе ў тэхніках алейнага і акварэльнага жывапісу, сангінай, вуглём, алоўкам. Нарадзіўся ў пасёлку Сосны Любанскага раёна 29 студзеня 1950 года. Скончыў Аршанскае педагагічнае вучылішча, пазней мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава (цяпер педуніверсітэт імя П.М. Машэрава).
Працаваў мастаком-афарміцелем на прадпрыемствах Мінска, пасёлка Новае Палессе, выкладчыкам у Салігорскай дзіцячай мастацкай школе. З 1987 года на выкладчыцкай рабоце ў Дзіцячай мастацкай школе горада Слуцка.
У творчасці перавагу аддае жанру пейзажа, звяртаецца да партрэта, сюжэтна-тэматычных кампазіцый. У аснове творчага метаду ляжыць работа з натуры. Удзельнік гарадскіх і рэспубліканскіх мастацкіх выставак. Работы мастака знаходзяцца ў прыватных зборах і фондзе галерэі мастацтваў Слуцкага краязнаўчага музея.
Ігар ЦІТКОЎСКІ
Кожух Владимир Степанович
Художник-живописец, рисовальщик и педагог. Работает в техниках масляной и акварельной живописи, сангиной, углём, карандашом. Родился в посёлке Сосны Любанского района 29 января 1950 года. Окончил Оршанское педагогическое училище, позднее художественно-графический факультет Витебского государственного педагогического института имени С.М. Кирова (ныне педуниверситет имени П.М. Машерова).
Работал художником-оформителем на предприятиях Минска, посёлка Новое Полесье, преподавателем в Солигорской детской художественной школе. С 1987 года на преподавательской работе в Детской художественной школе города Слуцка.
В творчестве преимущество отдаёт жанру пейзажа, обращается к портрету, сюжетно-тематическим композициям. В основе творческого метода лежит работа с натуры. Участник городских и республиканских художественных выставок. Работы художника находятся в частных собраниях и фонде галереи искусств Слуцкого краеведческого музея.
Игорь ТИТКОВСКИЙ