Бакаеў Сяргей Іванавіч

(07.04.1922–26.11.2010)
Мастак жывапісец і графік. Працаваў у жанрах пейзажа, партрэта, нацюрморта.
Пра ранні перыяд жыцця ў літаратуры прыводзяцца супярэчлівыя звесткі, прычынай якіх, верагодна з"яўляюцца пэўныя абставіны. Па адных звестках, нарадзіўся ў горадзе Семіпалацінск (цяпер горад Семей Усходне-Казахстанскай вобласці), па іншых – у поездзе, па дарозе ў Іркуцк, да новага месца працы бацькі. У раннім дзяцінстве нестала маці, калі было 11 гадоў быў арыштаваны бацька. З 1924 года жыў у горадзе Ялта (Крым). Іншыя крыніцы прыводзяць, што ў Крым быў прывезены бабкай у 1933 годзе. Займаўся ў мастацкай студыі. Пасля школы прызваны ў армію.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, якая застала на тэрыторыі Беларусі. Трапіў у плен, адкуль збёг. Нейкі час у акупаваным Слуцку працаваў у мастацкай майстэрні. Потым змагаўся ў партызанскім атрадзе імя Астроўскага, які дзейнічаў на Случчыне. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «За адвагу», «За перамогу над Германіяй» і іншымі.
Пасля вайны жыў і працаваў у горадзе Ялта (Крым). У 1951 годзе скончыў Крымскае (Семфіропальскае) мастацкае вучылішча імя М. Самокіша (выкладчыкі В. Бернацкі, М. Крашыцкі, Т. Кузняцоў). З 1954 года ўдзельнік гарадскіх, абласных, усесаюзных і міжнародных мастацкіх выставак. У 1961 годзе ўступіў у склад Саюза мастакоў Украіны. З 1991 года – заслужаны мастак Аўтаномнай Рэспублікі Крым. У 2010 годзе ўзнагароджаны сярэбраным медалём «За майстэрства» Міжнароднага фонда «Культурны здабытак».
Творы мастака захоўваюцца ў дзяржаўных і прыватных зборах Украіны, Беларусі, Расіі, Аўстрыі. Зробленыя алоўкам на паперы партрэты партызан атрадаў імя Астроўскага, Ракасоўскага, брыгад імя Фрунзе і Суворава захоўваюцца ў Слуцкім краязнаўчым музеі.
Крыніца: Ціткоўскі І.А. «Мастакі Случчыны» (Слуцк. 2006) з дапаўненнямі.
Бакаева Сергей Иванович (07.04.1922-26.11.2010)
Художник живописец и график. Работал в жанрах пейзажа, портрета, натюрморта.
О раннем периоде жизни в литературе приводятся противоречивые сведения, причиной которых, вероятно являются определенные обстоятельства. По одним данным, родился в городе Семипалатинск (ныне город Семей Восточно-Казахстанской области), по другим - в поезде, по дороге в Иркутск, к новому месту работы отца. В раннем детстве не стало матери, когда было 11 лет был арестован отец. С 1924 года жил в городе Ялта (Крым). Другие источники информируют, что в Крым был привезен бабкой в 1933 году. Занимался в художественной студии. После школы призван в армию.
Участник Великой Отечественной войны, которая застала его на территории Беларуси. Попал в плен, откуда бежал. Какое-то время в оккупированном Слуцке работал в художественной мастерской. Потом сражался в партизанском отряде имени Островского, действовавшем в Слуцком районе. Награжден орденом Отечественной войны II степени, медалями «За отвагу», «За победу над Германией» и другими.
После войны жил и работал в городе Ялта (Крым). В 1951 году окончил Крымское (Семфиропольское) художественное училище имени М. Самокиша (преподаватели В. Бернадский, М. Кращицкий, Т. Кузнецов). С 1954 года участник городских, областных, всесоюзных и международных художественных выставок. В 1961 году вступил в состав Союза художников Украины. С 1991 года - заслуженный художник Автономной Республики Крым. В 2010 году награжден серебряной медалью «За мастерство» Международного фонда «Культурное достояние».
Произведения художника хранятся в государственных и частных собраниях Украины, Беларуси, России, Австрии. Сделанные карандашом на бумаге портреты партизан отрядов имени Островского, Рокоссовского, бригад имени Фрунзе и Суворова хранятся в Слуцком краеведческом музее.
Источник: Титковский И.А. «Художники Случчины» (Слуцк. 2006 г.) с дополнениями.