Гурын Дзмітрый Аляксандравіч

Гурын Дзмітрый Аляксандравіч

13.05.2015

(Гурин Дмитрий Александрович)

Самадзейны мастак-жывапісец і афарміцель.

Нарадзіўся 29 жніўня 1937 года ў вёсцы Заполле Глускага раёна Магілёўскай вобласці.

Атрымаў прафесію шафёра. З 1960 года на працы ў Любанскай аўтабазе, з 1961 года шафёр слуцкай бальніцы.

З 1968 па 1978 год – мастак у Слуцкай мастацкай майстэрні Мінскага мастацка-вытворчага камбіната Мастацкага фонду БССР.

З 1978 па 1998 год працаваў мастаком на слуцкім мясакамбінаце, з 2001 па 2007 год – на пасадзе лабаранта ў слуцкай гарадской дзіцячай мастацкай школе.

Удзельнік гарадскіх і абласных выставак самадзейнай народнай творчасці.

 

Аўтар пісаных алеем з натуры краявідаў Случчыны. Творы захоўваюцца ў прыватных зборах жыхароў горада. 

 

 

 

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ

 

Аўтапартрэт. Кардон, алей. 1976Закат. Кардон, алей. 1977Рака Лакнея. Апошні снег. Кардон, алей. 1987Возера на Урале. Кардон, алей. 1988