Відлога (Касенюк) Валянціна Сцяпанаўна
02.03.2015
(Видлога (Касенюк) Валентина Степановна)
Нарадзілася 10.03.1950 г. у вёсцы Лучнікі Слуцкага раёна. Прымае ўдзел у гарадскіх выстаўках самадзейнага мастацтва, на якія прадстаўляе выкананыя алеем работы ў жанрах пейзажа і нацюрморта. Творы знаходзяцца ў прыватных зборах і фондзе галерэі мастацтваў гарадскаога краязнаўчага музея.
Вучылася ў Лучнікоўскай васьмігадовай школе і ў Слуцкай СШ № 5. Скончыла аддзяленне кнігаведзення і бібліяграфіі Маскоўскага паліграфічнага інстытута. Працавала ў Слуцкай гарадской бібліятэцы, дырэктарам Слуцкага краязнаўчага музея, старшынёй гарадскога Савета дэпутатаў, намеснікам старшыні раённага Савета дэпутатаў.
Аўтар краязнаўчых артыкулаў, друкаваных у мясцовай прэсе, укладальнік гісторыка-дакументальнай кнігі «Памяць» у 2 т. (2000, 2001), зборніка «Случчына: мінулае і сучаснасць», брашуры «Слуцк» (1996, 2004), кнігі «Земля отцов – земля святая. Лучники: история, люди, события, факты» (2009). Стваральнік і аўтар канцэпцыі экспазіцыі музея «Гісторыя СПК «Аграфірма «Лучнікі».
Узнагароджана Дыпломам і спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў эстэтычным і маральным выхаванні беларускага народа і прапаганду духоўных каштоўнасцяў (1999 г.), медаллю Беларускага Саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (2002 г.), граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Літаратура:
Слуцкая палітра (укладальнік Н.Г. Серык). Мн. 2010, с.57.
Сайт «Наследие Слуцкого края» (nasledie-sluck.by, «Историки и краеведы»).
Ігар ЦІТКОЎСКІ