Федароўскі Мацвей Аронавіч

Федароўскі Мацвей Аронавіч

29.06.2014
(Федоровский Матвей Аронович)

Мастак жывапісец, дызайнер і педагог.

Нарадзіўся ў 1951 годзе ў Слуцку. Вучыўся ў сярэдняй школе №1 (цяпер слуцкая гарадская гімназія №1). Да 1968 года займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва пры гарадскім Доме піянераў і школьнікаў (кіраўнік Уладзімір Сцяпанавіч Садзін). У 1981 годзе скончыў аддзяленне прамысловага мастацтва (дызайн) Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер БелАМ). З 1985 года працуе выкладчыкам у Дзіцячай мастацкай школе №2 горада Мінска, выкладае малюнак, жывапіс і кампазіцыю.

Удзельнік групавых мастацкіх выставак і выставак мастакоў-педагогаў. Творчасць мастака дэманстрыруе знаёмства і цікавасць да напрамкаў еўрапейскага мастацтва ХХ стагоддзя.

З"яўляецца адным з укладальнікаў слоўніка «Мировая художественная культура, XX век». Мн. 2005.


На застаўцы: Уладзiмiр Цэслер. Шарж на Мацвея Федароўскага. 1966 г. Папера, аловак.

Ціткоўскі І.А.

 

«Случ вясной». Папера, акварэль. 1965 г.«Дэманстрацыя ў Слуцку». ДВП, алей. 1990 я гг.«Вясна». ДВП, алей. 1990 я гг.Нацюрморт са старой газетай». ДВП, алей. 2000 я гг.«Музыкальны нацюрморт». ДВП, алей. 2000 я гг.«Зімнія дарогі». ДВП, алей. 1990 я гг.Нацюрморт з шагалаўскім «пеўнем». ДВП, алей. 2000 я гг.«Вавілонская вежа – І». Палатно, алей. 2010 я гг.«Вавілонская вежа – ІІ». ДВП, алей. 2010 я гг.«НЛА – І». Папера, акварэль. 2010 я гг.«НЛА – ІІ». Папера, акварэль. 2010 я гг.«НЛА – ІІІ». Папера, акварэль. 2010 я гг.«Партрэт Інапланецяніна». ДВП, алей. 2010 я гг.«Зімовая дарога да храма». ДВП, алей. 1990 я гг.