Федароўскі Мацвей Аронавіч
29.06.2014
(Федоровский Матвей Аронович)
Мастак жывапісец, дызайнер і педагог.
Нарадзіўся ў 1951 годзе ў Слуцку. Вучыўся ў сярэдняй школе №1 (цяпер слуцкая гарадская гімназія №1). Да 1968 года займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва пры гарадскім Доме піянераў і школьнікаў (кіраўнік Уладзімір Сцяпанавіч Садзін). У 1981 годзе скончыў аддзяленне прамысловага мастацтва (дызайн) Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер БелАМ). З 1985 года працуе выкладчыкам у Дзіцячай мастацкай школе №2 горада Мінска, выкладае малюнак, жывапіс і кампазіцыю.
Удзельнік групавых мастацкіх выставак і выставак мастакоў-педагогаў. Творчасць мастака дэманстрыруе знаёмства і цікавасць да напрамкаў еўрапейскага мастацтва ХХ стагоддзя.
З"яўляецца адным з укладальнікаў слоўніка «Мировая художественная культура, XX век». Мн. 2005.
На застаўцы: Уладзiмiр Цэслер. Шарж на Мацвея Федароўскага. 1966 г. Папера, аловак.
Ціткоўскі І.А.