Карзоў Мікалай Якаўлевіч

Карзоў Мікалай Якаўлевіч

28.12.2013

(Карзов Николай Яковлевич)

Мастак-жывапісец і афарміцель. Нарадзіўся 13.08.1938 г. у Слуцку. Жыў з маці, бацька загінуў на савецка-фінскай вайне ў 1939 г. Вучыўся ў СШ № 10. З 1953 г. займаўся ў гуртку (пазней студыя) выяўленчага мастацтва пры гарадскім Доме піянераў і школьнікаў (кіраўнік У.С. Садзін).

Першым з гурткоўцаў у 1956 г. стаў навучэнцам Мінскага мастацкага вучылішча, пасля сканчэння якога ў 1963 г. паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, які з-за матэрыяльных умоў не скончыў.

У 1960-я гады працаваў у горадзе Самарканд (Узбекістан), дзе ўзначальваў калектыў мясцовай мастацкай майстэрні. Прымаў удзел у рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выстаўках. Стаў кандыдатам, а з 1965 г. членам Саюза мастакоў СССР.

1970–80-я гады працаваў у слуцкай мастацкай майстэрні (філіял Мінскага мастацка-вытворчага камбіната).

 

Ціткоўскі І.А.

 

«Вечар». Эцюд. Кардон, алей. 1958 г.«Лета». Эцюд. Кардон, алей. 1958 г.«Закат». Эцюд. Кардон, алей. 1958 г.«Бярозы». Эцюд. Кардон, алей. 1958 г.«Крым. Гурзуф». Кардон, алей. 1962 г.