Халамава (Буракова) Людміла Васільеўна

Халамава (Буракова) Людміла Васільеўна

(Халамова (Буракова) Людмила Васильевна)
Нарадзілася 24.05.1965 г. у Слуцку. Займалася ў СШ № 6. Пасля заканчэння трох класаў Слуцкай дзіцячай мастацкай школы паступіла ў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава на аддзяленне скульптуры. Па сканчэнні вучылішча, на працягу 1984-1987 гг. працавала выкладчыкам скульптуры ў Слуцкай ДМШ. У 1987-1992 гг. вучылася ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер - Беларуская акадэмія мастацтваў) на аддзяленні дэкаратыўнага мастацтва. З 2004 г. вядзе гурток лепкі у Слуцкім гарадскім Цэнтры дзіцячай творчасці.
Творчыя работы выконвае ў змешанай тэхніцы (акварэль, аловак, сангіна), займаецца дэкаратыўнай пластыкай. Адно з апошніх захапленняў - лялькі.
Удзельнічае ў выстаўках.

 

Источник: Ціткоўскі І.А. «Мастакі Случчыны» (Слуцк. 2006)

 

 

 

 

 

 

 КатарсисКуклы