Клімаў Ігар Аляксандравіч
(Климов Игорь Александрович)
Мастак-графік і жывапісец. Нарадзіўся ў Слуцку ў 1970 г. Вучыўся ў СШ №1, у 1981-1985 гг. займаўся ў Слуцкай дзіцячай мастацкай школе. У 1988 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. У1992-1994 гг. працаваў выкладчыкам Слуцкай ДМШ, пазней - мастаком на прадпрыемствах гандлю. Удзельнічае ў гарадскіх і рэспубліканскіх выстаўках. Мініяцюрныя графічныя творы звычайна выконвае ў змешанай тэхніцы (туш, акварэль, гуаш). Ім уласціва вытанчанасць і далікатнасць выканання, дэталёвая прапрацоўка форм. Аформіў кнігі слуцкіх пісьменнікаў К.Цыбульскага «Вецер эпохі» (1997), З.Вiшнёва «Штабкавы там-там» (1998), А. Буркіна «Путь жизненный пройдя до середины. «(1999).
Источник: Ціткоўскі І.А. «Мастакі Случчыны» (Слуцк. 2006)