Каранюхін Аляксандр Юр`евіч

Каранюхін Аляксандр Юр`евіч

Коренюхин Александр Юрьевич (28.01.1961-06.05.1992)

Мастак-графік. Нарадзіўся ў вёсцы Загор'е Слуцкага раёна. Займаўся ў гуртку выяўленчага мастацтва пры Бокшыцкай СШ (кіраўнік Г.Ф.Шуневіч). У 1979 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. Пасля службы ў арміі працаваў у Мінску настаўнікам малявання ў школе, мастаком-афарміцелем у розных установах. У 1986 г. стаў студэнтам мастацкага факультэта Украінскага паліграфічнага інстытута імя І.Фёдарава ў Львове.

Аўтар работ, зробленых тЛьвовушшу на паперы, сангінай, у тэхніцы гравюры на лінолеўме, афорта (акватынта).

Аформіў кнігі сібірскага паэта А. Чарэўчанкі «Мерзлата» (Магадан, 1991), казку Андэрсана «Русалачка» (Магадан, 1991), кнігу па рыбалоўству. Персанальная выстаўка работ Аляксандра Каранюхіна адбылася ў 1999 г. у Слуцкай дзіцячай мастацкай школе. Другім захапленнем мастака была паэзія. Яго вершы апублікаваны ў зборніку маладых паэтаў і празаікаў «Выстралы ў начы» (Мн. 1994).

 

Источник: Ціткоўскі І.А. «Мастакі Случчыны» (Слуцк. 2006)