Капчыц Хаім (Капчыц Яфім Ісакавіч)

Капчыц Хаім (Капчыц Яфім Ісакавіч)

(Капчиц Ефим Исакович,  Haim Kapchitz)

Мастак-жывапісец, графік, майстар манументальнага мастацтва, рэстаўратар, педагог. Нарадзіўся ў 1937 г. у Слуцку. У1963 г. скончыў Вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В.А.Мухінай (цяпер Акадэмія манументальнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Санкт-Пецярбургу). Уступіў у склад Саюза мастакоў Расіі.

У творчасці дамінуе яўрэйская нацыянальная тэма, якая пачалася з графічнай серыі «Яўрэйская азбука» (1960).

У 1981 г. эмігрыраваў у Ізраіль, жыве ў Іерусаліме. У 1982-86 гг. вёў курсы графікі і манументальнага мастацтва, вітража і мазаікі ў каледжы ОРТ - Невіім у Іерусаліме. Аўтар серыі жывапісных работ «Прарокі» (з 1987 г.), манументапьных роспісаў і вітражоў у сінагогах Іерусаліма, Хедэра і іншых гарадоў. За мазаікі ў парках Ізраіля на Міжнародных выстаўках ЭКСПА-90 (Осака, Японія) і ЭКСПА-99 (Кунг-Мін, Кітай), узнагароджаны залатымі медалямі. Займаецца рэстаўрацыяй старажытных манументальных твораў. Удзельнік шматлікіх выставак у Ізраілі, ЗША, Францыі, Японіі і іншых краін. Сябра Саюза мастакоў Ізраіля, уваходзіць у склад Міжнароднай асацыяцыі сучаснай мазаікі (Равена, Італія) і Міжнароднай асацыяцыі па рэстаўрацыі мазаікі (Арль, Францыя).

 

 

 

Источник: Ціткоўскі І.А. «Мастакі Случчыны» (Слуцк. 2006)