Мастак выцінанкі, пісьменнік, фатограф. Уваходзіў у склад трох творчых аб"яднанняў Беларусі - саюзы мастакоў, пісьменнікаў, журналістаў.
Нарадзіўся ў Слуцку ў 1941 г. займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва гарадскога Дома піянераў і школьнікаў (кіраўнік У.С.Садзін). У 1961 г. скончыў будаўнічае аддзяленне Чарнавіцкага чыгуначнага тэхнікума. Пазней вучыўся на аператарскім факультэце Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі.
З 1964 г. займаўся фатаграфіяй, быў фотакарэспандэнтам слуцкай, салігорскай, любанскай раённых газет, з 1966 - рэспубліканскіх - «Звязда», «Чырвоная змена». Аўтар фотаальбомаў і кніг публіцыстыкі.
У канцы 1960-х іт. захапіўся выцінанкай (выразанкай). З"яўляецца ініцыятарам адраджэння гэтага віда мастацтва на Беларусі. У мастацкіх выставах удзельнічаў з 1970-х гг. Аформіў шэраг кніг для дзяцей і паэтычных зборнікаў, у тым ліку «Жывыя літары» А. Вольскага, «Казка пра паўліна» В. Іпатавай, зборнікі твораў Г.Каржанеўскай, В.Хамчук, С.Басуматравай.