Голуб Уладзімір Пятровіч
Мастак-жывапісец. Нарадзіўся 07.11.1953 г. у Слуцку. Займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва гарадскога Дома піянераў і школьнікаў (кіраўнік У.С. Садзін), у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву. У 1977 г. скончыў аддзяленне жывапісу Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер БелАМ). Вучыўся ў П.Крохалева, М.Данцыга, У.Сухаверхава. Жыве і працуе ў Гродна і Вільнюсе. У выстаўках удзельнічае з 1978 г. З 1985 г. сябра Беларускага саюза мастакоў. Працуе ў жанрах нацюрморта, пейзажа, партрэта, сюжэтнай карціны.
У творах любіць фантазіраваць, выкарыстоўвае прыём асацыяцый, ужывае сімволіку, сумяшчае прыёмы фігуратыўнага і абстрактнага жывапісу. Вядучай у творчасці з"яўляецца тэма ўзаемасувязі чалавека і прыроды.
У 1983 г. Уладзімір Голуб атрымаў прэмію Ленінскага камсамола Беларусі, у 2001 г. Беларускім саюзам мастакоў адзначаны медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве». Пэўны час узначальваў праўленне Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза мастакоў.
Актыўна ўдзельнічае ў выстаўках, сярод якіх - Выстаўка маладых мастакоў (1983, Мінск), Рэспубліканская выстаўка «Перамога» (1985, Мінск), персанальная выстаўка (1990, Гродна), «Белавежа-90» (Беласток, Польшча), групавыя выстаўкі ў Швецыі (1992, гг. Чопінг і Мальве), «Майстры беларускага выяўленчага мастацтва» (1996, Вільнюс). У 2004 г. адбылася персанальная выстаўка ў Слуцку.
Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага мастацтва, Мастацкім фондзе Беларускага саюза мастакоў (усе - Мінск), Віцебскім музеі імя М.Шагала, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Навагрудскім і Слуцкім краязнаўчых музеях, іншых дзяржаўных і прыватных зборах Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі, Германіі, Галандыі, Італіі, Іспаніі, Ізраіля, Швецыі.
Крыніца: Ціткоўскі І.А. «Мастакі Случчыны» (Слуцк. 2006)
Голуб Владимир Петрович
Художник-живописец. Родился 07.11.1953 г. в Слуцке. Занимался в изостудии городского Дома пионеров и школьников (руководитель В.С. Садин), в Республиканской школе-интернате по музыке и изобразительному искусству. В 1977 г. окончил отделение живописи Белорусского государственного театрально-художественного института (ныне БелАМ). Учился у П.Крохолева, М.Данцига, У.Суховерхова. Живет и работает в Гродно и Вильнюсе. В выставках участвует с 1978 г. С 1985 г. член Белорусского союза художников. Работает в жанрах натюрморта, пейзажа, портрета, сюжетной картины.
В произведениях любит фантазировать, использует приемы ассоциаций, применяет символику, совмещает приемы фигуративной и абстрактной живописи. Ведущей в творчестве является тема взаимосвязи человека и природы.
В 1983 г. Владимир Голуб получил премию Ленинского комсомола Беларуси, в 2001 г. Белорусским союзом художников отмечен медалью «За заслуги в изобразительном искусстве». Некоторое время возглавлял правление Гродненского областного отделения Союза художников.
Активно участвует в выставках, среди которых - Выставка молодых художников (1983, Минск), Республиканская выставка «Победа» (1985, Минск), персональная выставка (1990, Гродно), «Беловежа-90» (Белосток, Польша), групповые выставки в Швеции (1992, гг. Чопинг и Мальвы), «Мастера белорусского изобразительного искусства» (1996, Вильнюс). В 2004 г. состоялась персональная выставка в Слуцке.
Произведения художника находятся в Национальном художественном музее Беларуси, Музее современного искусства, Художественном фонде Белорусского союза художников (все - Минск), Витебском музее имени М. Шагала, Гродненском историко-археологическом музее, Новогрудском и Слуцком краеведческих музеях, других государственных и частных собраниях Беларуси, Польши, Литвы, России, Германии, Голландии, Италии, Испании, Израиля, Швеции.
Источник: Титковский И.А. «Художники Случчины» (Слуцк. 2006)