Ермакоў Ігар Іванавіч

Ермакоў Ігар Іванавіч

(Ермаков Игорь Иванович)

 

Нарадзіўся ў Слуцку ў 1964 г. Скончыў сярэднюю школу №10. Займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва гарадскога Дома піянераў і школьнікаў, у Слуцкай гарадской дзіцячай мастацкай школе. Прафесійную адукацыю атрымаў на кафедры індустрыяльнага дызайну Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Беларуская АМ). Працаваў у Мінску, Віцебскай вобласці, Маскве. Цяпер жыве і працуе ў Берліне.

 

Удзельнік рэспубліканскіх і групавых выставак, у тым ліку ў Расіі, Германіі, Нідэрландах, правёў шэраг персанальных выставак у Мінску, Ушачы (Віцебская вобласць), Берліне.

 

Адзін з заснавальнікаў і арганізатараў выставак сучаснага беларускага мастацтва ў галерэі “Шостая лінія” у Мінску (1990-я гг.), пазнеў у Доме мастакоў  "Tacheles" у  Берліне. Удзельнік выставак беларускага мастацтва "Dach I" (2001), "Dach II" (2002), "Dach III" (2004) у Доме мастакоў  "Tacheles". У 2012 г. прыняў удзел у слуцкай гарадской выставе, прысвечанай памяці святой Сафіі Слуцкай.

 

У аснову творчасці кладзе эксперымент, у жывапісе і графіцы карыстаецца мовай і абстрактнага мастацтва, і экспрэсіянізму, звяртаецца да сімволікі і наіўнага рэалізму.

 

 

 

 

 

 

 Старажытны Слуцк. 2012. Палатно, акрылРазбурэнне. 1994Прыцягненне раю. 1994