Герасімовіч Пётр Мікалаевіч

Герасімовіч Пётр Мікалаевіч

Герасимович Петр Николаевич (12.03.1912-20.04.1990)

Мастак-графік і мастацтвазнаўца. Нарадзіўся ў вёсцы Танежыцы Слуцкага павета. У 1933 г. скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум, вучыўся ў І. Ахрэмчыка і У. Хрусталёва. Да 1941 г. выкладаў маляванне ў Мазырскім педтэхнікуме. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны працаваў у Дзяржаўным мастацкім музеі БССР, з 1954 па 1982 гг. - на пасадзе загадчыка аддзела рускага і беларускага мастацтва Дзяржаўнага мастацкага музея БССР. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1956 г.

Творчыя работы выкананы пераважна ў тэхніцы лінагравюры, з іх найбольш вядомы «Год 1919», «Год 1930» (усе 1968), партрэты Я.Коласа і Я.Купалы (1981), партрэт мастака В.Бялыніцкага-Бірулі. Аўтар прац па беларускаму выяўленчаму мастацтву:
«Изобразительное искусство Белорусской ССР» (у сааўтарстве, М. 1957), «Дзяржаўны мастацкі музей БССР» (у сааўтарстве, Мн. 1976), «Нацюрморт» (Мн. 1982), «Мастацтва, народжанае Кастрычнікам», манаграфіі пра мастакоў Я.А.Зайцава (М. 1958) і А.М.Тычыну (Мн. 1961).

 

Источник: Ціткоўскі І.А. «Мастакі Случчыны» (Слуцк. 2006)