Басалыга Уладзімір Самойлавіч
Мастак-графік. Нарадзіўся 01.04.1940 г. у Слуцку. Вучыўся ў СШ №10, займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва гарадскога Дома піянераў і школьнікаў (кіраўнік У.С. Садзін). Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1960) і Дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1967, цяпер – БелАМ). Вучыўся ў А. Мазалёва, Г. Вашчанкі, У. Стальмашонка. Жыве ў Мінску.
У рэспубліканскіх і усесаюзных выстаўках удзельнічае з 1963 г. З 1971 г. сябра Беларускага саюза мастакоў. Працуе ў тэхніках літаграфіі, афорта, лінагравюры, акварэлі.
У 1966–70 гг. – галоўны мастак Упраўлення мастацкай прамысловасці Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР. У 1971–80 гг. – галоўны мастак Мастацкага фонду БССР. З 1989 г. – на выкладчыцкай рабоце ў Акадэміі мастацтваў, дацэнт кафедры графікі, з 1995 г. дэкан мастацкага факультэта Акадэміі мастацтваў. У 2001 г. абраны старшынёй Беларускага саюза мастакоў. У 2004 г. на гэту пасаду абраны паўторна.
Пераважная большасць творчых работ Уладзіміра Басалыгі тэматычна звязаны з гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі. Сярод іх: серыя «Помнікі дойлідства Беларусі» (каляровая літаграфія, 1977–1984), серыя «Мова наша родная» (каляровая літаграфія, 1987–1990), серыя «Радзіма мая дарагая» (літаграфія, з 1981). У тэхніцы каляровай літаграфіі зроблены шэраг работ, прысвечаных помнікам гісторыі і архітэктуры Слуцка – «Мікалаеўскі сабор», «Слуцкая гімназія», «Слуцкая жаночая гімназія».
За асабістыя дасягненні ў галіне выяўленчага мастацтва ў 1991 г. узнагароджаны медалём імя Францыска Скарыны. Лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх, усесаюзных і міжрэспубліканскіх конкурсаў па мастацкаму аздабленню кнігі, за ўдзел у якіх мастаком атрымана больш за сорак дыпломаў. У іх ліку: аздабленне альбома «Гравюры Францыска Скарыны» (разам з братам М. Басалыгам, 1972 г.) – дыплом імя Ф. Скарыны на Рэспубліканскім і дыплом 3-й ступені на Усесаюзным конкурсе «Мастацтва кнігі» (1973); ілюстрацыі да кнігі В. Віткі «Ладачкі-ладкі» (разам з А. Лось і Н. Паплаўскай, 1978 г.) – дыплом Ф. Скарыны на Рэспубліканскім конкурсе і дыплом 1-й ступені на Усесаюзным конкурсе «Мастацтва кнігі» (1978). Ілюстраваў творы беларускіх пісьменнікаў Н. Гілевіча, П. Броўкі, М. Танка, У. Караткевіча, С. Шушкевіча, Л. Геніюш; зборнікі твораў для дзяцей і народныя казкі – «Ад зімы да зімы» (1983), «Пану навука» (1979), «Дзяцел, лісіца і варона» (1983) і іншыя.
Творы мастака экспанаваліся ў многіх гарадах краіны, а таксама за мяжой: у ЗША, Кітаі, Польшчы, Чэхіі, Расіі, Германіі, Францыі, Алжыры, Індыі, Анголе і іншых. Многія з іх набыты музеямі нашай краіны (Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фонды Беларускага саюза мастакоў, літаратурныя музеі Я. Купалы і Я. Коласа, Беларускі музей гісторыі і культуры) а таксама знаходзяцца ў музеях і прыватных зборах Расіі (Санкт-Пецярбург, Масква) і многіх іншых краін свету. У Слуцку графічныя творы Уладзіміра Басалыгі знаходзяцца ў зборы краязнаўчага музея, ва ўстановах культуры, адукацыі і іншых.
Крыніца: Ціткоўскі І.А. «Мастакі Случчыны» (Слуцк. 2006)
Басалыга Владимир Самойлович
Художник-график. Родился 1 апреля 1940 г. в Слуцке. Учился в СШ №10, занимался в изостудии городского Дома пионеров и школьников (руководитель В.С. Садин). Окончил Минское художественное училище (1960) и Государственный театрально-художественный институт (1967, ныне – Белорусская государственная академия искусств). Учился в А. Мозалёва, Г. Ващенко, В. Стельмашонка. Живёт в Минске.
В республиканских и всесоюзных выставках участвует с 1963 г. С 1971 г. член Белорусского союза художников. Работает в техниках литографии, офорта, линогравюры, акварели.
В 1966–70 гг. – Главный художник Управления художественной промышленности Министерства местной промышленности БССР. В 1971–80 гг. – Главный художник Художественного фонда БССР. С 1989 г. – на преподавательской работе в Академии искусств, доцент кафедры графики, с 1995 г. декан художественного факультета Академии искусств. В 2001 г. избран председателем Белорусского союза художников. В 2004 г. на эту должность избран повторно.
Подавляющее большинство творческих работ Владимира Басалыги тематически связан с историко-культурным наследием Беларуси. Среди них: серия «Памятники зодчества Беларуси» (цветная литография, 1977–1984), серия «Язык наш родной» (цветная литография, 1987–1990), серия «Родина моя дорогая» (литография, с 1981). В технике цветной литографии сделан ряд работ, посвящённых памятникам истории и архитектуры Слуцка – «Николаевский собор», «Слуцкая гимназия», «Слуцкая женская гимназия».
За личные достижения в области изобразительного искусства в 1991 г. награждён медалью имени Франциска Скорины. Лауреат многочисленных республиканских, всесоюзных и межреспубликанских конкурсов по художественной отделке книг, за участие в которых художником получено более сорока дипломов. В их числе: отделка альбома «Гравюры Франциска Скорины» (вместе с братом М. Басалыгой, 1972) – диплом имени Ф. Скорины на Республиканском и диплом 3-й степени на Всесоюзном конкурсе «Искусство книги» (1973); иллюстрации к книге В. Витки «Ладушки-ладошки» (вместе с А. Лось и Н. Поплавской, 1978 г.) – диплом Ф. Скорины на Республиканском конкурсе и диплом 1-й степени на Всесоюзном конкурсе «Искусство книги» (1978). Иллюстрировал произведения белорусских писателей Н. Гилевича, П. Бровки, М. Танка, В. Короткевича, С. Шушкевича, Л. Гениюш; сборники произведений для детей и народные сказки – «От зимы до зимы» (1983), «Господу наука» (1979), «Дятел, лиса и ворона» (1983) и другие.
Произведения художника экспонировались во многих городах страны, а также за рубежом: в США, Китае, Польше, Чехии, России, Германии, Франции, Алжире, Индии, Анголе и других. Многие из них приобретены музеями нашей страны (Национальный художественный музей Беларуси, Музей современного изобразительного искусства в Минске, фонды Белорусского союза художников, литературные музеи Я. Купалы и Я. Коласа, Белорусский музей истории и культуры) а также находятся в музеях и частных собраниях России (Санкт-Петербург, Москва) и многих других стран мира. В Слуцке графические произведения Владимира Басалыги находятся в собрании краеведческого музея, в учреждениях культуры, образования и других.
Источник: Титковский И.А. «Художники Случчины» (Слуцк. 2006)
Да 75-годдзя з дня нараджэння мастака-графіка Уладзіміра Самойлавіча Басалыгі
02.04.2015
Імя Уладзіміра Самойлавіча Басалыгі знаходзіцца ў шэрагу імёнаў такіх славутых дзеячаў айчыннага выяўленчага мастацтва, чыімі творамі адкрываецца духоўная і культурная спадчына нашай Бацькаўшчыны.
Нарадзіўся мастак 1 красавіка 1940 года ў Слуцку. Тут прайшлі яго дзяцінства і юнацтва, якія былі апалены вайной і вялікай стратай – бацька загінуў на фронце. Ужо тады, у цяжкія галодныя пасляваенныя гады, узнікла цікавасць да малявання. Уладзімір пачаў займацца ў мастацкім гуртку гарадскога Дома піянераў. Затым скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1960) і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1967; цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). З 1963 года ўдзельнічаў у рэспубліканскіх і ўсесаюзных выстаўках. З 1971 года – член Беларускага саюза мастакоў. У 2001–2007 гадах быў старшынёй Беларускага саюза мастакоў.
Уладзімір Басалыга працуе ў галіне кніжнай і станкавай графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, экслібрыса ў тэхніках літаграфіі, афорта, лінагравюры, акварэлі. Творы прысвечаны культурнай і гістарычнай спадчыне Беларусі. Асноўнае месца ў творчасці У. Басалыгі займае станковая графіка. Вядомасць мастаку прынесла серыя літаграфій «Помнікі дойлідства Беларусі» (1977–2009), якія шмат разоў былі адлюстраваны на паштоўках, плакатах, у кнігах і школьных падручніках. Работы вызначылі асаблівасці яго творчага стылю, прыхільнасць да нацыянальнай тэматыкі. Выявы архітэктурных помнікаў Уладзімір Басалыга лічыць сваім галоўным мастацкім плёнам. Высокамастацкія творы («Мірскі замак», «Царква ў Сынкавічах», «Спаса-Ефрасіннеўская царква ў Полацку», «Слуцкая гімназія» і інш.) знаёмяць з айчыннай архітэктурнай спадчынай.
Уладзімір Басалыга з"яўляецца лаўрэатам шматлікіх рэспубліканскіх, усесаюзных і міжрэспубліканскіх конкурсаў «Мастацтва кнігі». За асабістыя дасягненні ў галіне выяўленчага мастацтва ўзнагароджаны медалём імя Ф. Скарыны (1990 г.), бронзавым медалём ВДНГ СССР (1968 г.). Яго творы экспанаваліся ў многіх гарадах краіны, а таксама за мяжой: у ЗША, Кітаі, Польшчы, Чэхіі, Расіі, Германіі, Францыі, Алжыры, Індыі, Анголе і іншых краінах. Многія з іх знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), фондах Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, Слуцкім краязнаўчым музеі, установах культуры і адукацыі Случчыны, а таксама ў музеях і прыватных калекцыях Расіі і іншых краін свету.
Святлана САМУСЕВІЧ,
бібліятэкар аддзела
абслугоўвання і інфармацыі чытачоў
Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі
Газета “Слуцкі край”