Басалыга Міхаіл Самуілавіч

Басалыга Міхаіл Самуілавіч

Мастак-графік. Нарадзіўся 01.05.1942 г. у Слуцку. Вучыўся ў СШ №10. Наведваў заняткі ў студыі выяўленчага мастацтва гарадскога Дома піянераў і школьнікаў (кіраўнік У.С. Садзін). Прафесійную падрыхтоўку атрымаў у Мінскім мастацкім вучылішчы, якое скончыў у 1963 г., пасля вучыўся ў Дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер БелАМ), які скончыў у 1970 г. Займаўся пад кіраўніцтвам П. Крохалева, А. Луцэвіча, У. Гоманава. У мастацкіх выстаўках удзельнічае з 1963 г. У 1971 г. становіцца сябрам Беларускага саюза мастакоў. У 1965–75 гг. працаваў у Беларускім філіяле Усесаюзнага інстытута тэхнічнай эстэтыкі. З 1989 г. старшыня графічнай секцыі Беларускага саюза мастакоў. З 1993 г. – дырэктар Мінскага мастацкага вучылішча пры Беларускай акадэміі мастацтваў.

Працуе пераважна ў тэхніках лінагравюры, афорта, каляровай літаграфіі. У перыяд, які ахоплівае 1970-я – 1-ю палову 1980-х гг., Міхаіл Самуілавіч займаўся пераважна мастацкім афармленнем кніг. Ён аздобіў выданні і зрабіў ілюстрацыі да кніг П. Броўкі «Калі ласка» (1972); М. Танка «Ключ жураўліны» і «Хай будзе святло» (1972), «Дзень добры, мама» (1977), «Беларуская балада» (1978), «Авэ Марыя» (1980); Г. Бураўкіна «Вершы пяці кніг» (1976); А. Петрашкевіча «Напісанае застанецца» (1982); Я. Купалы «Вершы і паэмы» (1982) і шэраг іншых. Некаторыя працы зроблены ў сааўтарстве з братам мастаком У. Басалыгам. Многія раннія творы выконваліся ў тэхніцы малюнка тушшу на паперы. З 1970-х гадоў звяртаецца да тэхнікі афорта, лінагравюры, літаграфіі.

Працы Міхаіла Басалыгі ў галіне кніжнай графікі неаднойчы адзначаліся дыпломамі 1-й і 2-й ступені на рэспубліканскіх, дыпломамі 2-й ступені (1970, 1972), 1-й ступені (1971) на усесаюзных, дыпломамі 3-й ступені (1978, 1989), 2-й ступені (1978, 1988) на міжрэспубліканскіх конкурсах «Мастацтва кнігі». У 1985 г. узнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР.

З 1980-х гг. мастак больш увагі надае станковай графіцы, хаця і тут таксама сустракаюцца сюжэты паводле літаратурных твораў – у тэхніцы каляровай лінагаравюры зроблена серыя работ па матывах паэмы Я. Купалы «Курган» (1980), у 1982 г. выканана серыя каляровых афортаў, аб"яднаных назвай «Па матывах твораў Я. Купалы». Тым не менш, дамінуючай становіцца тэма сярэдневяковай гісторыі Беларусі. З"яўляецца серыя каляровых аўталітаграфій пад назвай «Айчыну сваю баронячы». У 1989 г. зроблены трыпціх «Грунвальдская бітва». Сярэдняя частка тут – батальная сцэна, прысвечаная падзеям 1410 года. На левай – выява Вялікага князя Вітаўта – кіраўніка войска Вялікага княства Літоўскага. На правай бачым слуцкага князя Аляксандра Уладзіміравіча, які ўзначальваў дружыну Слуцкага княства. У 1988–89 гг. зроблена каляровая літаграфія «Бітва з татарамі», у аснову якой пакладзены падзеі пачатку XVI ст., калі на беларускія землі, у тым ліку і на Случчыну, нападалі крымскія татары. Сюжэт навеяны радкамі паэмы М. Стрыйкоўскага, дзе гаворыцца аб разгроме татар у 1506 г. слуцкай дружынай. Вайсковай славе нашых продкаў прысвечана каляровая літаграфія «Бітва пад Оршай» (1989). У той жа тэхніцы зроблена выява помніка архітэктуры – «Мірскі замак», галерэя партрэтаў-вобразаў герояў беларускай старасвеччыны: «Рагнеда», «Давыд Гарадзенскі», «Канстанцін Астрожскі», «Леў Сапега» і іншыя. Для Слуцкага краязнаўчага музея зрабіў графічныя партрэты слуцкіх князёў Аляксандра Алелькі, Юрыя Алелькавіча, Сафіі Алелькавіч.

Гістарычнай праўдападобнасці ў выяўленні падзей і персанажаў, перадачы характара эпохі, відаў тагачаснай зброі і іншых атрыбутаў спрыяе ўважлівае вывучэнне мастаком разнастайных дакументаў і іншых крыніц.

Работы Міхаіла Басалыгі экспанаваліся на рэспубліканскіх, усесаюзных, замежных выстаўках. Іх бачылі ў Алжыры, Балгарыі, Венгрыі, ЗША, Японіі і шэрагу іншых краін. Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, фондах Беларускага саюза мастакоў (Мінск), музеях іншых беларускіх гарадоў, у дзяржаўных і прыватных зборах шэрагу краін свету.

 

Крыніца: Ціткоўскі І.А. «Мастакі Случчыны» (Слуцк. 2006)

 

 

Басалыга Михаил Самуилович

Художник-график. Родился 1 мая 1942 г. в Слуцке. Учился в СШ №10. Посещал занятия в изостудии городского Дома пионеров и школьников (руководитель В.С. Садин). Профессиональную подготовку получил в Минском художественном училище, которое закончил в 1963 г., после учился в Государственном театрально-художественном институте (ныне Белорусская государственная академия искусств), который окончил в 1970 г. Занимался под руководством П. Крохалева, А. Луцевича, М. Гомонова.

В художественных выставках участвует с 1963 г. В 1971 г. становится членом Белорусского союза художников. В 1965–75 гг. работал в Белорусском филиале Всесоюзного института технической эстетики. С 1989 г. председатель графической секции Белорусского союза художников. С 1993 г. – директор Минского художественного училища при Белорусской академии искусств. Работает преимущественно в техниках линогравюры, офорта, цветной литографии. В период, охватывающий 1970-е – 1-ю половину 1980-х гг., Михаил Самуилович занимался преимущественно художественным оформлением книг. Он украсил издания и сделал иллюстрации к книгам П. Бровки «Пожалуйста» (1972); М. Танка «Ключ журавлиный» и «Да будет свет» (1972), «Здравствуй, мама» (1977), «Белорусская баллада» (1978), «Аве Мария» (1980); Г. Буравкина «Стихи пяти книг» (1976); А. Петрашкевича «Написанное останется» (1982); Я. Купалы «Стихи и поэмы» (1982) и ряда других. Некоторые работы сделаны в соавторстве с братом художником В. Басалыгой. Многие ранние произведения исполнялись в технике рисования тушью на бумаге. С 1970-х годов обращается к технике офорта, линогравюры, литографии.

Работы Михаила Басалыги в области книжной графики неоднократно отмечались дипломами 1-й и 2-й степени на республиканских, дипломами 2-й степени (1970, 1972), 1-й степени (1971) на всесоюзных, дипломами 3-й степени (1978, 1989), 2-й степени (1978, 1988) на межреспубликанских конкурсах «Искусство книги». В 1985 году награждён серебряной медалью ВДНХ СССР.

С 1980-х гг. художник больше внимания уделяет станковой графике, хотя и здесь тоже встречаются сюжеты по литературным произведениям – в технике цветной линогравюры сделана серия работ по мотивам поэмы Я. Купалы «Курган» (1980), в 1982 выполнена серия цветных офортов, объединённых названием «По мотивам произведений Я. Купалы». Тем не менее, доминирующей становится тема средневековой истории Беларуси. Появляется серия цветных автолитографий под названием «Отечество своё защищая». В 1989 г. сделан триптих «Грюнвальдская битва». Средняя часть здесь – батальная сцена, посвящённая событиям 1410 г. На левой – изображение великого князя Витовта – руководителя войска Великого княжества Литовского. На правой видим Слуцкого князя Александра Владимировича, который возглавлял дружину Слуцкого княжества. В 1988–89 гг. сделана цветная литография «Битва с татарами», в основу которой положены события начала XVI в., когда на белорусские земли, в том числе и на Слуцк, нападали крымские татары. Сюжет навеян строками поэмы М. Стрыйковского, где говорится о разгроме татар в 1506 г. слуцкой дружиной. Воинской славе наших предков посвящена цветная литография «Битва под Оршей» (1989). В той же технике сделано изображение памятника архитектуры – «Мирский замок», галерея портретов-образов героев белорусского прошлого: «Рогнеда», «Давид Гродненский», «Константин Острожский», «Лев Сапега» и другие. Для Слуцкого краеведческого музея сделал графические портреты слуцких князей Александра Олельки, Юрия Олельковича, Софии Олелькович.

Исторической правдоподобности в выявлении событий и персонажей, передачи характера эпохи, видов тогдашней оружия и других атрибутов способствует внимательное изучение художником разнообразных документов и других источников.

Работы Михаила Басалыги экспонировались на республиканских, всесоюзных, зарубежных выставках. Их видели в Алжире, Болгарии, Венгрии, США, Японии и ряде других стран. Произведения художника хранятся в Национальном художественном музее, Музее современного изобразительного искусства, фондах Белорусского союза художников (Минск), музеях других белорусских городов, в государственных и частных собраниях ряда стран мира.

 

Источник: Титковский И.А. «Художники Случчины» (Слуцк. 2006)

 


Битва с ТатарамиСлуцкі князь Аляксандр Алелька«Давыд Гарадзенскі»«Грунвальдская бітва». Каляровая літаграфія«Сафія Слуцкая». Каляровая літаграфіяЭкслібрыс Ю.Н. ЖуцяеваЭкслібрыс Басалыга