Бархаткова (Новік) Алена Мікалаеўна

Бархаткова (Новік) Алена Мікалаеўна

Бархаткова (Новік) Алена Мікалаеўна
(Бархаткова (Новик) Елена Николаевна)

Мастак-жывапісец. Нарадзілася 24 мая 1965 г. у Слуцку. Вучылася ў сярэдняй школе №7. Наведвала заняткі студыі выяўленчага мастацтва пры гарадскім Доме піянераў і школьнікаў (кіраўнік Ул. С. Садзін). З 1977 па 1980 г. займалася ў Слуцкай гарадской Дзіцячай мастацкай школе (кіраўнік А.М. Адонін).

У 1984 г. закончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава (выкладчык В. Луцэвіч). Жыве ў Мінску. З 1986 г. прымае ўдзелы ў рэспубліканскіх і замежных выстаўках. З 1999 г. сябра Беларускага саюза мастакоў.

Працуе ў жанрах пейзажа і нацюрморта. Адзін з улюблёных прыёмаў – стварэнне палотнаў на мяжы жанраў (уключэнне нацюрморта ў пейзаж і наадварот). У аснове творчага метаду ляжыць праца з натуры. На жывапісную манеру мастачкі аказаў уплыў рускі класічны рэалістычны жывапіс і французскі імпрэсіянізм. Творам, як правіла, уласціва мяккая колеравая гама, лірызм светаадчування.

Крыніца: Ціткоўскі І.А. «Мастакі Случчыны» (Слуцк. 2006) з дапаўненнямі.

 

 

 

 

 

 

 

 

«Квітнеючы сад». Палатно, алей. 2004«Восеньскі букет». Палатно, алей. 2004«Сонечная раніца». Палатно, алей. 2005«Кветкі і яблыкі». Палатно, алей. 2010«У садзе восенню». Палатно, алей. 2010«Першыя вясеннія кветкі». Палатно, алей. 2007