Будынак Слуцкага духоўнага вучылішча

Будынак Слуцкага духоўнага вучылішча

У Слуцку на рагу вуліц Віленскай (да рэвалюцыі Трайчанская) і Трайчанскай (створаная нядаўна новая вуліца, названая ў памяць назвы прадмесця і гістарычнай Трайчанскай вуліцы) стаіць двухпавярховы будынак, металічная шыльдачка на сцяне якога сведчыць, што гэта корпус Слуцкага духоўнага вучылішча, помнік архітэктуры XVIII стагоддзя. 
Дата, аднак, паказана не правільна. Гэта помнік другой паловы XIX ст. Відаць той, хто замаўляў шыльду, за час пабудовы прыняў час першага ўпамінання Слуцкага праваслаўнага духоўнага вучылішча.

Пры гарадской Праабражэнскай царкве з канца XVI ст. дзейнічала брацтва. Яно ініцыявала заснаванне пры ёй Праабражэнскага брацкага манастыра, пры якім на пачатку XVII ст. арганізавалі школу для мяшчанскіх дзяцей. А ў дакументах XVIII ст. згадваецца і дзейнасць пры манастыры духоўнай школы (называлася таксама вучылішча і калегіўм) для дзяцей духавенства.

 

Чытаць далей