Станіслаў Іванавіч Коршак

Станіслаў Іванавіч Коршак

29.11.2022

 

Заснежаны дзень напрыканцы лістапада. Хутка ўжо і зіма - колькі тут засталося? - і пачнём мы ўсе адлічваць апошнія дзянькі да прыходу радаснага свята Новага года. Але яшчэ адна радасная падзея выдалася для мяне менавіта ў апошнія дні восені - дзень нараджэння майго аднавяскоўца і сябра, многа каму вядомага не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі, аўтара і выканаўцы песень Станіслава Іванавіча Коршака.

 

Нарадзіўся і скончыў школу ён у маёй роднай вёсцы Вясея, дзе і дагэтуль стаіць яго бацькоўская хата, жывуць родныя людзі, да якіх ён штогод стараецца завітаць. Не абмінае і мяне, свайго сябра. Заўсёды знаходзіць ён час каб сустрэцца, паразмаўляць, ды проста выпіць кубачак гарбаты і ўспомніць былое: дзяцінства, маладосць і таксама шмат сумесных праектаў: як ладзілі аўтарскі канцэрт у роднай вёсцы, перакладалі разам песню пра родны горад, якая загучала яшчэ больш мілагучна на роднай мове, працавалі над фільмам "Малая Радзіма". Колькі ўсяго было, не пералічыць, і, спадзяюся, будзе не меней.

 

Таму ў гэты святочны для цябе, Станіслаў Іванавіч, дзень шчыра віншую з днём нараджэння! Жадаю моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах. Як чалавеку творчаму, жадаю заўсёды натхнення і добрага настрою. Як чалавеку сямейнаму, жадаю здароўя ўсім тваім блізкім. Ну, а як майму сябру, жадаю быць такім жа ўважлівым, надзейным і проста сапраўдным чалавекам!

 

   Ад шчырага сэрца і з найлепшымі пажаданнямі да цябе

Уладзімір Бойка, заснавальнік і ўласнік сайта.