Экіпаж адлятае ў вечнасць…
03.08.2016
«Не бывае безыменных герояў – бываюць героі, чые імёны былі забытыя».
Пачаўшы некалі пошукі экіпажа, які загінуў каля вёскі Падарэссе Старадарожскага раёна, я не магла нават здагадвацца, што ў гэтай гісторыі будзе працяг… Званок неабыякавага жыхара з вёскі Рабак Слуцкага раёна Міхаіла Іванавіча Сыцько, які паведаміў, што ў іх у лесе таксама ёсць помнік і месца падзення невядомага савецкага самалёта, зноў адправіў мяне ў дарогу.
Тэму гібелі невядомага экіпажа недалёка ад вёскі Бярозаўка Слуцкага раёна (а дакладней, на краі балота, паміж вёскамі Аступішча і Таліца, ва ўрочышчы, названым Корзаўшчына – Саляншчына) мясцовыя жыхары спрабавалі падымаць неаднойчы. На працягу многіх гадоў лічылася, што тут загінуў знішчальнік – і адзін чалавек з экіпажа. Пра гэта ў 50-х гадах мінулага стагоддзя пісала апавяданне Алена Васілевіч. Журналісцкае расследаванне вёў таксама мой зямляк Міхась Тычына. Спрабавалі навесці архіўныя даведкі былы старшыня калгаса імя Тэльмана Віктар Магілявец, старшыня Паўстынскага сельсавета Святлана Жук і многія, многія іншыя.
Таму, калі я звярнулася са сваёй просьбай аб дапамозе ў расследаванні гэтай гісторыі, ні адзін чалавек з бліжэйшых вёсак не застаўся ўбаку.
Прыйшло і старэйшае, і маладое пакаленне. Падключылася Урэцкае лясніцтва. Старшыні Урэцкага выканкама і Казловіцкага сельвыканкама. Музей г. Любань, адміністрацыя г. Слуцка і нават палкоўнік у адстаўцы з Масквы, ураджэнец гэтых мясцінаў Барыс Няронскі. І я чарговы раз зразумела, што гэтая генетычная памяць, нягледзячы на ўсе навамодныя перапісванні гісторыі, навечна і трывала будзе працягваць у нас жыць.
Заходняя Асобая ваенная акруга апынулася на напрамку галоўнага ўдару нямецкай арміі. Тут былі сканцэнтраваны асноўныя сілы Германіі… На помніку ў лесе паблізу вёскі Бярозаўка пазначана дата – 26 чэрвеня 1941 года. І вось перада мной ляжыць дакумент аб баявых вылетах 140-га БАП (бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка), якія прыпадаюць на тыя даты. Менавіта ў гэтых паэкіпажных спісах і значацца імёны лётчыкаў, якія загінулі паблізу вёскі Бярозаўка Слуцкага раёна. У адпаведнасці з «Журналам баявых дзеянняў», прадстаўленым мне пошукавікам Д. Брыштэнам, вылеты ў гэтыя дні былі наступныя.
26 чэрвеня – напрамак Картуз – Бяроза. Раніцай полк у складзе трох эскадрылляў вылецеў на баявое заданне. Гэты вылет увайшоў у гісторыю як адзін з прыкладаў удалых дзеянняў авіяцыі ў першы перыяд Вялікай Айчыннай вайны. У выніку было затрымана наступленне нямецкіх матарызаваных часцей у раёне населенага пункта Картуз – Бяроза, на захад ад Мінска.
27 чэрвеня – самалёты ўсё таго ж 140-га БАП прыкладна ў 9.00 раніцы вылецелі ў напрамку станцыі Цімкавічы – Піліпавічы. І цэлае звяно (3 самалёты) з бою не вярнулася.
28 чэрвеня – дождж. Палёты абмежаваныя. Але баявыя вылеты зроблены для атакі мехкалоны ваеннай тэхнікі, якая затрымалася на лініі ад Сіняўкі (Слуцкі раён) да Бабруйска.
30 чэрвеня – вядомае паветранае пабоішча над Бабруйскам, пра якое не далажылі Сталіну…
Праехаўшы па ўсіх населеных пунктах (размешчаных побач з вёскай Бярозаўка, паблізу якой згарэў у кабіне самалёта экіпаж з 140 БАП) у суправаджэнні добраахвотных памочнікаў – Мікалая Жука з вёскі Паўстынь і яго жонкі, былой старшыні Паўстынскага сельсавета, Святланы Жук, – мы сустрэліся з відавочцамі тых падзей, з першых рук атрымалі бясцэнны гістарычны матэрыял.
Віктар Васілевіч Магілявец, 1927 г. н., – ураджэнец вёскі Паўстынь, партызан-ардэнаносец, былы старшыня калгаса імя Тэльмана, успамінае: «Я бачыў, як днём у бок Слуцка праляцела невялікае звяно нашых самалётаў. І амаль тут жа іх сталі праследаваць нямецкія, з крыжамі. У выніку бою наш самалёт быў падбіты і, страціўшы вышыню, спікіраваў «носам уніз», зваліўшыся ва ўрочышча Корзаўшчына – Саляншчына, у балотца. Другі савецкі самалёт быў таксама падбіты і ўвесь у дыме паляцеў праз Варшаўскую шашу («Варшаўку») у бок вёскі Новы Гуткоў (Пра тое, што з іншага боку Варшаўскай шашы, каля вёскі Селішча, таксама ўпаў наш, савецкі, самалёт, мы з пошукавікамі ўжо ведалі. – Аўт.)».
Уладзімір Арсеневіч Зіма, 1952 г. н., ураджэнец вёскі Ліпнікі: «Па расказах маіх бацькоў, савецкіх самалётаў было тры. Адзін збілі тут – ва ўрочышчы Корзаўшчына – Саляншчына, і там жа, на ўскрайку, астанкі лётчыкаў пахавалі. Будучы дзецьмі, мы корпаліся ў гэтай варонцы ад самалёта і аднойчы знайшлі там частку дэталі з нумарам. Перадалі яе свайму земляку – карэспандэнту газеты «Мінская праўда» Міхасю Адамавічу Тычыну».
Анатоль Фёдаравіч Масюк з вёскі Боркі: «М. Тычына па прыездзе з Мінска часта заходзіў да майго бацькі – Фёдара Кірэевіча Масюка, які ў канцы 60-х працаваў лесніком. Аднойчы, разгаварыўшыся, мой бацька расказаў яму пра тое, што на яго тэрыторыі ляжаць рэшткі збітага савецкага самалёта. Пасля чаго Тычына пачаў сваё журналісцкае расследаванне і напісаў пра гэта артыкул. Менавіта Міхась Тычына разам з маім бацькам Фёдарам Кірэевічам за свой кошт заказалі першы просты цэментны помнік – загінуўшаму экіпажу…»
Успамінае Канстанцін Рэут, 1929 г. н., вёска Аступішча: «На пачатку вайны 1941 года над нашай вёскай праляцелі два самалёты. На фоне неба ў кабіне савецкага самалёта я бачыў двух чалавек. Адзін вёў самалёт, другі страчыў з кулямёта. Ляцелі яны вельмі нізка, амаль над дрэвамі… Праляцеўшы над нашай вёскай, самалёт упаў на пакосе, недалёка ад лесу, ва ўрочышчы Корзаўшчына. Хадзіў я глядзець гэта месца падзення назаўтра. Вакол ямы валялася пакарабачанае жалеза, ляжала кола. Я ўзяў палку і паварушыў попел у варонцы – адтуль выскачылі іскры. Нос самалёта яшчэ тлеў».
Пацвярджае гэты ж факт аб гібелі экіпажа з некалькіх чалавек Мікалай Аляксандравіч Забродскі, 1930 г. н., вёска Аступішча, які цяпер жыве ў г. Слуцку. «У першы тыдзень вайны мне было 11 гадоў. Я знаходзіўся на вуліцы з аднагодкамі і бачыў, як падбілі савецкі самалёт. А дарослыя расказвалі, што адкапалі розныя часткі целаў трох лётчыкаў. Іх астанкі пахавалі побач з месцам падзення, на краі лесу. Пра перапахаванне ніхто ніколі не казаў».
Ураджэнец вёскі Рабак Міхаіл Ільіч Міхневіч, 1934 г. н.: «Калі самалёт упаў, якраз са Слуцка вяртаўся наш каваль, Павел Масакоўскі. Ён хадзіў туды па павестцы. Але ў ваенкамаце ўжо нікога не было. І Масакоўскі вяртаўся назад. Ён баяўся падыходзіць да самалёта, які дыміў – думаў, што немцы прыедуць. Але ніхто не прыязджаў. Яшчэ людзі казалі, што быццам адзін стары з Аступішчаў знаходзіў планшэт з імем Аляксей Новік, і там было ўказана месца ваеннай прапіскі, падобнае на нашы Селішчы».
Менавіта 140-ы бамбардзіровачны авіяполк базіраваўся ў ваенным гарадку Сешча (Бранская вобл.). Перад вайной Сешчынскі авіягарнізон уваходзіў у склад Арлоўскай ваеннай акругі. У паэкіпажных спісах 140-га СБАП ёсць лётчык з падобным прозвішчам – Аляксей Мікалаевіч Навук, 1919 г. н., Украінская ССР, Адэская чыгунка, ст. Варанкова, мал. сяржант, прапаў без вестак прыблізна 25 чэрвеня. Ці быў тут менавіта гэты лётчык або мясцовыя знайшлі іншы напаўабгарэлы планшэт – пакуль застаецца загадкай.
А далей раптам высветлілася, што ў раёне гэтых вёсак падаў не адзін самалёт…
Чалавек, які браў Берлін, Мікалай Міхайлавіч Жук, 1925 г. н., вёска Паўстынь: «У канцы вайны, у 1944 годзе, з боку вёскі Мерашыно (якая бліжэй да Любанскага раёна) ляцеў наш самалёт – нізка, над хатамі. Яго праследавалі два нямецкія знішчальнікі. Падбілі яго, калі пераляцеў чыгунку каля станцыі Урэчча. І ён, разумеючы, што падае, стаў скідаць бомбы. А сам накіраваўся ў бок урочышча Камітэт і там упаў. Гэта было прыкладна каля паўдня. Праз некалькі хвілін я ўбачыў ужо наш савецкі танк, затым – пяхоту».
Мікалай Данілавіч Стасюк, 1939 г. н., вёска Паўстынь: «Апроч таго, што я хадзіў на месца падзення самалёта на ўрочышча Корзаўшчына – Саляншчына і таксама бачыў варонку са шматлікімі абломкамі, памятаю, як у канцы вайны, у 1944 годзе, каля пасёлка Урэчча нямецкія знішчальнікі пераследавалі савецкі бамбардзіроўшчык, які збілі ва ўрочышчы Камітэт. Лёс лётчыкаў невядомы».
Імёны пілотаў, якія загінулі ў паветраным баі над пасёлкам Урэчча і якія ўпалі разам з самалётам у суседнім лесе, празваным у народзе Камітэтам, я знайшла з дапамогай дырэктара музея г. Любань – Наталлі Сіняк. Гэта Іван Фёдаравіч Родзін – стралок з Іванаўскай вобласці, г. Южа, і сяржант Сяргей Канстанцінавіч Сальнікаў – стралок са Смаленскай вобласці, Казельскага раёна, сяло Бярды.
Здарылася гэта 29 ліпеня 1944 года. Пахаваныя лётчыкі ў брацкай магіле пасёлка Уручча. Так, пачаўшы пошукі аднаго экіпажа, які загінуў каля Бярозаўкі ў Слуцкім раёне, мы знайшлі і аднавілі іншыя значныя для гісторыі падзеі.
Адзін з самалётаў, па сведчаннях відавочцаў, быў збіты каля вёскі Селішча Старадарожскага раёна. Пошукам і падняццем яго астанкаў займаліся энтузіясты-адзіночкі. Па расказах мясцовых жыхароў вядома, што адзін з членаў экіпажа тады, у 1941 годзе, выжыў, і яго хаваў мясцовы жыхар. Ураджэнка вёскі Селішча Вера Аляксандраўна Здаравец, таксама пошукавік-энтузіяст, расказвала, што мясцовыя, пахаваўшы аднаго з загінуўшых лётчыкаў, знайшлі пры ім дакументы на прозвішча альбо Вадагрэй, альбо Вадагрэцкі. І што адзін з лётчыкаў быў украінец. Сама таго не ведаючы, Вера Аляксандраўна фактычна «падказала» прозвішчы лётчыкаў з экіпажа 99-га БАП, збітага 28 чэрвеня 1941 года. А менавіта гэта былі: старшы бамбардзір, лейтэнант Міхаіл Пятровіч Вадагрэцкі, 1913 г. н., ураджэнец Арджанікідзаўскага краю, які прапаў без вестак 28 чэрвеня 1941 года пры атацы танкавай калоны праціўніка на шашы Старыя Дарогі – Бабруйск; пілот, малодшы лейтэнант Аляксандр Іванавіч Неўтрынс, які патрапіў у палон 28 чэрвеня 1941 года, затым у перасыльны лагер для ваеннапалонных у г. Полацк, пасля ў Германію і памёр там ад туберкулёзу 4 красавіка 1943 года. І нарэшце стралок-радыст, Анатоль Іванавіч Мусіенка, 1920 г. н., – украінец. Менавіта ён выжыў пры падзенні самалёта ў вёсцы Селішча 28 чэрвеня 1941 года. Пасля зноў патрапіў на фронт, загінуў 7 жніўня 1942 года на самалёце У-2 у раёне Майкопа.
Так раскрылася яшчэ адна тайна невядомага экіпажа, які загінуў каля вёскі Селішча.
Доказам гэтых архіўных звестак, вядома ж, павінны паслужыць раскопкі і знаходжанне нумарных знакаў самалёта. Работы па пошуку яшчэ шмат. Патрэбна добрая вялікая экспедыцыя па месцах баёў на Брэсцкім напрамку, дзе нашы маладыя хлопцы цаной свайго жыцця спрабавалі спыніць уварванне нямецка-фашысцкіх полчышчаў.
* * *
Але вернемся да невядомага экіпажа, які загінуў каля вёскі Бярозаўка на Случчыне. Савецкіх самалётаў было тры.
Адзін з іх упаў недалёка ад Бярозаўкі – у балота. Другі, таксама падбіты, паляцеў цераз Варшаўскую шашу на Новы Гуткоў. А трэці – спусціўся нізка, і амаль дакранаючыся да верхавін сосен, здолеў сысці. За ім у пагоню кінуўся нямецкі знішчальнік… Мне ўдалося знайсці месца падзення другога савецкага самалёта. Паводле расказа мясцовай жыхаркі Наталлі Кукліцкай, сведкам падзення быў яе бацька, Уладзімір Казіміравіч Кукліцкі: «Падпалены самалёт прыляцеў з-за шашы. Мой бацька казаў, што ён плавіўся, калі ляцеў. Упаў недалёка за вёскай. І ўсе дзеці, у тым ліку і мой бацька, туды пабеглі. Лётчыкаў было двое, яны згарэлі зажыва… Там іх і пахавалі».
Зыходзячы з успамінаў сведкаў і матэрыялаў архіва, экіпаж, які загінуў паблізу Бярозаўкі, па ўсіх наяўных звестках быў збіты 27 чэрвеня 1941 года. Гэта адзін з таго самага звяна 140-га БАП, якое вылецела на баявое заданне ў 8.30 раніцы ў напрамку станцыі Цімкавічы – Піліпавічы і з задання не вярнулася. У адпаведнасці з архіўнымі дакументамі, экіпаж складаўся з лётчыкаў: штурмана Віктара Васільевіча Іванова, лейтэнанта, 1914 г. н., ураджэнца Курскай вобласці, г. Льгоў; стралка-радыста Міхаіла Мікалаевіча Чыжова, старшага сяржанта, 1913 г. н., ур. Ленінградскай вобласці, г. Колпіна; сяржанта Леаніда Леанідавіча Лакшына, 1921 г. н., ур. Данецкай вобласці, г. Крывы Рог, па першасных дакументах «загінуўшага паблізу в. Бярозаўка, г. Слуцк». Але, як высветлілася пазней, Лакшын тады выжыў! Моцна папакутаваўшы пры выкананні баявога задання 27 ліпеня 1941 года пры налёце на чыгунку Мінск – Смаленск (мяркую, што ў даце існуе апіска – на самай справе гэта 27 чэрвеня) атрымаў цяжкае раненне кісцей рук, абедзвюх ног і асколкам разрыўнога снарада – галавы. Быў накіраваны ў эвакашпіталь №1064, пасля ў эвакашпіталь г. Саратава. За ўдзел у баях з нямецкімі акупантамі быў узнагароджаны медалём «За адвагу». А ў 1985 годзе – ордэнам Айчыннай вайны І ступені.
Іншых дакументаў на прыналежнасць якіх-небудзь яшчэ асоб да гэтага экіпажа няма. Доказы, якія пацвярджаюць гібель экіпажа, мы спадзяёмся атрымаць у выніку раскопак, станоўчае рашэнне аб якіх прыняла адміністрацыя Слуцкага раёна. Праводзіць раскопкі рэшткаў самалёта будуць прадстаўнікі гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна», якія валодаюць гэтым правам. Але, на жаль, у «Лініі Сталіна» няма тэхнікі для пад'ёму. Таму дапамогу і забеспячэнне тэхнікай для раскопак прапанаваў мясцовы прадпрымальнік, дырэктар прадпрыемства «ВясеяАўта» Уладзімір Уладзіміравіч Бойка. Вялікую ўдзячнасць у пошуку архіўных матэрыялаў выказваю таксама Ганне Глазавай, жыхарцы сяла Вонгуда Анежскага раёна Архангельскай вобласці.
Нашы пошукі працягваюцца.
Ларыса КАРАСІНА, Выдавецкі дом «Звязда», чэрвень 2016 г.
Фота Ларысы КАРАСІНАЙ
Экипаж улетевший в вечность…
«Не бывает безымянных героев – бывают герои, чьи имена были забыты».
Начав когда-то поиски экипажа, погибшего возле деревни Подоресье Стародорожского района, я не могла даже догадываться, что у этой истории будет продолжение… Звонок неравнодушного жителя из деревни Рабак Слуцкого района Михаила Ивановича Сытько, который сообщил, что у них в лесу тоже есть памятник и место падения неизвестного советского самолёта, снова отправил меня в дорогу.
Тему гибели неизвестного экипажа недалеко от деревни Березовка Слуцкого района (а точнее, на краю болота, между деревнями Оступище и Талица, в урочище, названном Корзовщина – Селянщина) местные жители пытались поднимать не раз. В течение многих лет считалось, что здесь разбился истребитель – и один человек из экипажа. Об этом в 50-х годах прошлого века писала рассказ Алёна Василевич. Журналистское расследование вёл также мой земляк Михаил Тычина. Пытались навести архивные справки бывший председатель колхоза имени Тельмана Виктор Могилевец, председатель Повстынского сельсовета Светлана Жук и многие, многие другие.
Поэтому, когда я обратилась со своей просьбой о помощи в расследовании этой истории, ни один человек из близлежащих деревень не остался в стороне.
Пришло и старшее, и молодое поколение. Подключилось Уречское лесничество, председатели Уречского исполкома и Козловичского сельисполкома, музей г. Любань, администрация г. Слуцка и даже полковник в отставке из Москвы, уроженец этих мест Борис Неронский. И я в очередной раз поняла, что эта генетическая память, несмотря на все новомодные переписывания истории, навечно и прочно будет продолжать в нас жить.
Западный Особый военный округ оказался на направлении главного удара немецкой армии. Здесь были сосредоточены основные силы Германии… На памятнике в лесу вблизи деревни Березовка указана дата – 26 июня 1941 года. И вот передо мной лежит документ о боевых вылетах 140-го БАП (бомбардировочного авиационного полка), приходящихся на те даты. Именно в этих поэкипажных списках и значатся имена лётчиков, погибших вблизи деревни Березовка Слуцкого района. В соответствии с «Журналом боевых действий», представленным мне поисковиком Д. Бриштеном, вылеты в эти дни были следующие.
26 июня – направление Картуз – Берёза. Утром полк в составе трёх эскадрилий вылетел на боевое задание. Этот вылет вошёл в историю как один из примеров удачных действий авиации в первый период Великой Отечественной войны. В результате было задержано наступление немецких моторизованных частей в районе населённого пункта Картуз – Берёза, к западу от Минска.
27 июня – самолёты всё того же 140-го БАП примерно в 9.00 утра вылетели в направлении станции Тимковичи – Филипповичи. И целое звено (3 самолёта) из боя не вернулось.
28 июня – дождь. Полёты ограничены. Но боевые вылеты сделаны для атаки мехколонны военной техники, которая задержалась на линии от Синявки (Слуцкий район) до Бобруйска.
30 июня – известное воздушное побоище над Бобруйском, о котором не доложили Сталину…
Проехав по всем населённым пунктам (расположенным рядом с деревней Березовка, вблизи которой сгорел в кабине самолёта экипаж из 140 БАП) в сопровождении добровольных помощников – Николая Жука из деревни Повстынь и его жены, бывшего председателя Повстынского сельсовета, Светланы Жук, – мы встретились с очевидцами тех событий, из первых рук получили бесценный исторический материал.
Виктор Васильевич Могилевец, 1927 г. р., – уроженец деревни Повстынь, партизан-орденоносец, бывший председатель колхоза имени Тельмана, вспоминает: «Я видел, как днём в сторону Слуцка пролетело небольшое звено наших самолётов. И почти тут же их стали преследовать немецкие, с крестами. В результате боя наш самолёт был подбит и, потеряв высоту, спикировав «носом вниз», упал в урочище Корзовщина – Селянщина, в болотце. Второй советский самолёт был также подбит и весь в дыму улетел через Варшавское шоссе («Варшавку») в сторону деревни Новый Гутков (О том, что с другой стороны Варшавского шоссе, возле деревни Селище, тоже упал наш, советский, самолёт, мы с поисковиками уже знали. – Авт.)».
Владимир Арсеньевич Зима, 1952 г. р., уроженец села Липники: «По рассказам моих родителей, советских самолётов было три. Один сбили здесь – в урочище Корзовщина – Селянщина, и там же, на окраине, останки лётчиков похоронили. Будучи детьми, мы копались в этой воронке от самолёта и однажды нашли там часть детали с номером. Передали её своему земляку – корреспонденту газеты «Минская правда» Михаилу Адамовичу Тычине».
Анатолий Фёдорович Масюк из деревни Борки: «М. Тычина по приезду из Минска часто заходил к моему отцу – Фёдору Киреевичу Масюку, который в конце 60-х работал лесником. Однажды, разговорившись, мой отец рассказал ему о том, что на его территории лежат останки сбитого советского самолёта. После чего Тычина начал своё журналистское расследование и написал об этом статью. Именно Михаил Тычина вместе с моим отцом Фёдором Киреевичем за свой счёт заказали первый простой цементный памятник – погибшему экипажу…»
Вспоминает Константин Реут, 1929 г. р., деревня Оступище: «В начале войны 1941 года над нашей деревней пролетели два самолёта. На фоне неба в кабине советского самолёта я видел двух человек. Один вёл самолёт, второй строчила из пулемёта. Летели они очень низко, почти над деревьями… Пролетев над нашей деревней, самолёт упал на покосе, недалеко от леса, в урочище Корзовщина. Ходил я смотреть это место падения назавтра. Вокруг ямы валялось покорёженное железо, лежало колесо. Я взял палку и пошевелил пепел в воронке – оттуда выскочили искры. Нос самолёта ещё тлел».
Подтверждает этот же факт о гибели экипажа из нескольких человек Николай Александрович Забродский, 1930 г. р., из деревни Оступище, который сейчас живёт в г. Слуцке. «В первую неделю войны мне было 11 лет. Я находился на улице со сверстниками и видел, как подбили советский самолёт. А взрослые рассказывали, что откопали различные части тел трёх лётчиков. Их останки похоронили рядом с местом падения, на краю леса. О перезахоронении никто никогда не говорил».
Уроженец села Рабак Михаил Ильич Михневич, 1934 г. р.: «Когда самолёт упал, как раз из Слуцка возвращался наш кузнец, Павел Масаковский. Он ходил туда по повестке. Но в военкомате уже никого не было. И Масаковский возвращался назад. Он боялся подходить к самолёту, который дымил – думал, что немцы приедут. Но никто не приезжал. Ещё говорили, что будто один старик с Оступищей нашёл планшет с именем Алексей Новик, и там было указано место военной приписки, похожее на наше Селище».
Именно 140-й бомбардировочный авиаполк базировался в военном городке Сеща (Брянская обл.). Перед войной Сещанский авиагарнизон входил в состав Орловского военного округа. В поэкипажных списках 140-го СБАП есть лётчик с подобным именем – Алексей Николаевич Наук, 1919 г. р., Украинская ССР, Одесская железная дорога, ст. Воронково, мл. сержант, пропал без вести приблизительно 25 июня. Был здесь именно этот лётчик или местные нашли другой полуобгоревший планшет – пока остаётся загадкой.
А дальше вдруг выяснилось, что в районе этих деревень подал не один самолёт…
Человек, который брал Берлин, Николай Михайлович Жук, 1925 г. р., деревня Повстынь: «В конце войны, в 1944 году, со стороны деревни Мерешино (которая ближе к Любанскому району) летел наш самолёт – низко, над домами. Его преследовали два немецких истребителя. Подбили его, когда перелетел железную дорогу у станции Уречье. И он, понимая, что падает, стал сбрасывать бомбы. А сам направился в сторону урочища Комитет и там упал. Это было примерно около полудня. Через несколько минут я увидел уже наш советский танк, затем – пехоту».
Николай Данилович Стасюк, 1939 г. р., деревня Повстынь: «Помимо того, что я ходил на место падения самолёта в урочище Корзовщина – Селянщина и также видел воронку со многими обломками, помню, как в конце войны, в 1944 году, около посёлка Уречье немецкие истребители преследовали советский бомбардировщик, который сбили в урочище Комитет. Судьба лётчиков неизвестна».
Имена пилотов, погибших в воздушном бою над посёлком Уречье и упавших вместе с самолётом в соседнем лесу, прозванном в народе Комитетом, я нашла с помощью директора музея г. Любань – Натальи Синяк. Это Иван Фёдорович Родин – стрелок из Ивановской области, г. Южа, и сержант Сергей Константинович Сальников – стрелок из Смоленской области, Козельского района, село Берды.
Случилось это 29 июля 1944 года. Похоронены лётчики в братской могиле посёлка Уручье. Так, начав поиски одного экипажа, погибшего около Березовки в Слуцком районе, мы нашли и восстановили другие значимые для истории события.
Один из самолётов, по свидетельствам очевидцев, был сбит возле деревни Селище Стародорожского района. Поиском и подъёмом его останков занимались энтузиасты-одиночки. По рассказам местных жителей известно, что один из членов экипажа тогда, в 1941 году, выжил, и его прятал местный житель. Уроженка деревни Селище Вера Александровна Здоровец, также поисковик-энтузиаст, рассказывала, что местные, похоронив одного из погибших лётчиков, нашли при нём документы на фамилию или Водогрей, либо Водогрецкий. И что один из лётчиков был украинец. Сама того не зная, Вера Александровна фактически «подсказала» фамилии лётчиков из экипажа 99-го БАП, сбитого 28 июня 1941 года. А именно это были: старший бомбардир, лейтенант Михаил Петрович Водогрецкий, 1913 г. р., уроженец Орджоникидзевского края, который пропал без вести 28 июня 1941 года при атаке танковой колонны противника на шоссе Старые Дороги – Бобруйск; пилот, младший лейтенант Александр Иванович Невтринс, который попал в плен 28 июня 1941 года, затем в пересыльный лагерь для военнопленных в г. Полоцк, затем в Германию и умер там от туберкулёза 4 апреля 1943 года. И наконец стрелок-радист, Анатолий Иванович Мусиенко, 1920 г. р., – украинец. Именно он выжил при падении самолёта в деревне Селище 28 июня 1941 года. Потом снова попал на фронт, погиб 7 августа 1942 года на самолёте У-2 в районе Майкопа.
Так раскрылась ещё одна тайна неизвестного экипажа, погибшего возле деревни Селище.
Доказательством этих архивных сведений, конечно же, должны послужить раскопки и наличие номерных знаков самолёта. Работ по поиску ещё много. Нужна хорошая большая экспедиция по местам боёв на Брестском направлении, где наши молодые ребята ценой своей жизни пытались остановить вторжение немецко-фашистских полчищ.
* * *
Но вернёмся к неведомому экипажу, погибшему возле деревни Березовка на Случчине. Советских самолётов было три.
Один из них упал недалеко от Березовки – в болото. Второй, также подбит, полетел через Варшавское шоссе на Новый Гутков. А третий – спустился низко, и почти касаясь верхушек сосен, сумел уйти. За ним в погоню бросился немецкий истребитель… Мне удалось найти место падения второго советского самолёта. По свидетельству местной жительницы Натальи Куклицкой, свидетелем падения был её отец, Владимир Казимирович Куклицкий: «Горящий самолёт прилетел из-за шоссе. Мой отец говорил, что он плавился, когда летел. Упал неподалёку от деревни. И все дети, в том числе и мой отец, туда побежали. Лётчиков было двое, они сгорели заживо… Там их и похоронили».
Исходя из воспоминаний свидетелей и материалов архива, экипаж, который погиб вблизи Березовки, по всем имеющимся сведениям был сбит 27 июня 1941 года. Это один из того же звена 140-го БАП, которое вылетело на боевое задание в 8.30 утра в направлении станции Тимковичи – Филипповичи и с задания не вернулось. В соответствии с архивными документами, экипаж состоял из лётчиков: штурмана Виктора Васильевича Иванова, лейтенанта, 1914 г. р., уроженца Курской области, г. Льгов; стрелка-радиста Михаила Николаевича Чижова, старшего сержанта, 1913 г. р., уроженца Ленинградской области, г. Колпино; сержанта Леонида Леонидовича Локшина, 1921 г. р., уроженца Донецкой области, г. Кривой Рог, по первичным документам «погибшего вблизи д. Березовка, г. Слуцк». Но, как выяснилось позже, Локшин тогда выжил! Сильно пострадав при выполнении боевого задания 27 июля 1941 г. при налёте на железную дорогу Минск – Смоленск (полагаю, что в дате существует описка – на самом деле это 27 июня) получил тяжёлое ранение кистей рук, обеих ног и осколком разрывного снаряда – головы. Был направлен в эвакогоспиталь №1064, после в эвакогоспиталь г. Саратова. За участие в боях с немецкими оккупантами был награждён медалью «За отвагу». А в 1985 году – орденом Отечественной войны I степени.
Других документов о принадлежности каких-либо ещё лиц к этому экипажу нет. Доказательства, подтверждающие гибель экипажа, мы надеемся получить в результате раскопок, положительное решение о которых приняла администрация Слуцкого района. Проводить раскопки остатков самолёта будут представители историко-культурного комплекса «Линия Сталина», которые обладают этим правом. Но, к сожалению, у «Линии Сталина» нет техники для подъёма. Поэтому помощь и обеспечение техникой для раскопок предложил местный предприниматель, директор предприятия «ВесеяАвто» Владимир Владимирович Бойко. Огромную благодарность в поиске архивных материалов выражаю также Анне Глазовой, жительнице села Вонгуда Онежского района Архангельской области.
Наши поиски продолжаются.
Лариса КАРАСИНА, июнь 2016 г.
Перевод Владимира ХВОРОВА
Фото в русскоязычной версии Владимира БОЙКО и Владимира ХВОРОВА
Об авторе
Карасина Лариса Леонидовна родилась 19 февраля 1962 года. Живёт в г. Минске. В 1992 году окончила Белорусский театрально-художественный институт, работает на Беларусьфильме. Актриса кино и режиссёр, писатель и журналист. Окончила Минское училище искусств по специальности «режиссура», Белорусскую академию искусств, режиссёрско-актёрское отделение.
Снималась в таких фильмах как «Последняя жертва Анны», «Обратная сторона луны-2», «Деревенский роман», «Алхимик. Эликсир Фауста», «Укради меня» и многих других фильмах и сериалах.
Пишет стихи и песни. Бард. Выступает с концертами в качестве исполнителя романсов и чтеца в литературно-музыкальных композициях от Центрального Дома офицеров.
Является членом литературного объединения «Доблесть» при Центральном Доме офицеров. Окончила курсы журналистики. Внештатный корреспондент газеты «Звязда», «Женский калейдоскоп». Печатает стихи и прозу в «Белорусской военной газете – Во славу Родины», в газете «Знамя юности», в журналах «Гаспадыня», «Армия», «Чистый мир», пишет сказки для детской газеты «Зорька».
Поисковик – занимается поиском самолетов и восстановлением имён пропавших без вести экипажей во времена Великой Отечественной войны.
Вела работу по восстановлению имен погибших и исторического хода трагических событий 8 марта 1942 г. сожженной карателями дер. Лужица Пуховичского райна Минской области. Нашла и восстановила имена погибших советских летчиков, в первые дни войны 1941 г. в районе г. Бобруйска: экипаж 140 БАП лейтенанта Катаева Александра Васильевича, нач. ПДС мл. лейтенанта Волкова Николая Ивановича и других.