100 фотографий с праздника деревни Весея, 7 июля 2012 г.

100 фотографий с праздника деревни Весея, 7 июля 2012 г.

Над Вясеяй песні ліюцца…

 

Аграгарадок Вясея багаты сваімі традыцыямі, але галоўнае яго багацце – людзі, якія стараннай працай, талентамі пішуць сучасную гісторыю населенага пункта. У мінулую суботу там было горача не толькі ад спякотнага сонца, але і ад шчырых слоў, звонкіх песень, дзіцячага гоману і ўсмешак вяскоўцаў – ладзілася свята «Жыві, мая вёска!». Вясейцы, іх госці, жыхары суседніх вёсак і нават гараджане прыехалі на свята, падчас якога  «запальвалі» зоркі ў гонар працаўнікоў сельгасарганізацыі, ветэранаў працы, доўгажыхароў, маладога пакалення…

 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Аляксеевіч Ражанец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Інэса Анатольеўна Кляшчук, намеснік старшыні райвыканкама Ларыса Генадзьеўна Дабравольская. Шчырымі словамі падзякі за нястомную працу, за добраўпарадкаванне тэрыторыі аграгарадка вітаў прысутных Віктар Аляксеевіч Ражанец. Дабрабыту і новых працоўных перамог пажадаў ён вясейцам. Эстафету віншаванняў вяскоўцаў падхапілі дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Вясейскі Пакроў» Людміла Аляксееўна Савановіч, настаяцель Свята-Пакроўскай царквы айцец Генадзій.

 

Асаблівым у гісторыі «Вясейскага Пакрова» быў перыяд, калі праўленне гаспадаркі ўзначаліла Лілія Міхайлаўна Савановіч. Актыўна будавалася новае жыллё, аб"екты сацыяльна-культурнай сферы, у дамах работнікаў запаліўся «блакітны агеньчык». Вясея адна з першых вёсак у раёне, атрымала статус аграгарадка. Закладзеныя традыцыі працягваюцца і зараз. Гучнымі апладысментамі і кветкамі віталі вяскоўцы Л.М. Савановіч.

 

Руплівымі працаўнікамі ганарыцца «Вясейскі Пакроў», іх дасягненні ў вытворчасці сельскага-спадарчай прадукцыі вядомы не толькі на Случчыне. На святочную сцэну запрашалі тых, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку – ветэранаў працы і хто зараз працуе на палетках і малочнатаварных фермах, сямейныя дынастыі.  Грашовыя прэміі і памятныя падарункі атрымалі вяскоўцы ад кіраўніцтва адкрытага акцыянернага таварыства «Вясейскі Пакроў».

 

З павагай ставяцца ў гаспадарцы да аднавяскоўцаў, людзей сталага ўзросту, якія прайшлі нялёгкі жыццёвы шлях. На небасхіле над Вясеяй «запалілі» зорку даўгалецця ў гонар Надзеі Міхайлаўны Краўчук – самай старэйшай вяскоўкі. Ушанавалі на свяце ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Даніілавіча Герасюка (на верхнім здымку разам з дырэктарам ААТ «Вясейскі Пакроў» Л.А. Савановіч), воінаў-інтэрнацыяналістаў.

 

Амаль 60 гадоў поплеч ідуць разам па жыцці Праскоўя Давыдаўна і Іван Мартынавіч Селязнёвы. Сваім сакрэтам сямейнага жыцця яны падзяліліся з прысутнымі. Лепшая сядзіба ў аграгарадку – у Наталлі Мікалаеўны і Сяргея Іванавіча Коршакаў. На свяце ўшанавалі і самага маленькага жыхара Вясеі – Ганну Чыгорскую, якая нарадзілася 5 чэрвеня. Але ж падчас урачыстасці высветлілася, што ў гэты дзень, 7 ліпеня, нарадзіліся яшчэ двое вясейцаў: Аляксандр Аляксеевіч і Дзіна Уладзіміраўна Разборавы ў чарговы раз сталі дзядулем і бабуляй – дачка Вера нарадзіла хлопчыка, а ў сям"і Шаўко Яўгеніі Валер"еўны і Анатолія Анатольевіча нарадзілася дачка. Ніхто не застаўся без падарунка.

 

Асаблівай узнагароды быў удастоены дзіцячы фальклорны калектыў «Вясейка» Вясейскай дзіцячай школы мастацтваў, які атрымаў дыплом ЮНЕСКА за захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Дырэктар гаспадаркі Л.А. Савановіч уручыла рабятам мабільныя тэлефоны.

 

Падчас урачыстасці на святочнай сцэне калектывы мастацкай самадзейнасці раёна ладзілі канцэрт. Добры настрой дарылі вясейцам Мікалай Галадок, Жанна Сянюк, Уладзімір Жукоўскі, Вячаслаў Рахманаў, Ірына Пранкевіч, народны фальклорны ансамбль «Ячаўскія вячоркі» Казловіцкага сельскага дома культуры (на ніжнім здымку), народны ансамбль танца «Кордэс» гарадскога Дома культуры, узорны ансамбль танца «Папараць-кветка» цэнтра дзіцячай творчасці  і іншыя. У гэты ж дзень для дзяцей працавалі атракцыёны, моладзь больш імкнулася да спартыўных спаборніцтваў, прапаноўвалі тавары ў гандлёвых кропках. З вялікім задавальненнем вяскоўцы, ды не толькі яны, разыгрывалі бяспройгрышную латарэю. Вабілі да сябе і выстаўкі дэкаратыўна-прыкладной творчасці Таццяны Краўчанкі, Вольгі Лупіновіч і яе дачкі Ульяны. Свята вёскі нікога не пакінула раўнадушным, кожны знаходзіў справу па душы.

– Вясея – добраўпарадкаваны, прыгожы аграгарадок, які з года ў год квітнее. Кіраўніцтва сельгасарганізацыі клапоціцца пра стварэнне належных умоў для працаўнікоў, прыязджаюць на працу і маладыя спецыялісты, пэўная дапамога аказваецца і ўстановам сацыяльна-культурнай сферы, – гаварыла жыхарка Вясеі Наталля Міхайлаўна Рыбіна. – Вясея – радзіма майго мужа, і я не шкадую, што сюды прыехала, мне тут вельмі падабаецца.

 

 

Ірына КАВАЛЕНКА, Газета "Слуцкий край"

  • 100
  • 99
  • 98
  • 97
  • 96
  • 95
  • 94
  • 93
  • 92
  • 91
  • 90
  • 89
  • 88
  • 87
  • 86
  • 85
  • 84
  • 83
  • 82
  • 81
  • 80
  • 79
  • 78
  • 77
  • 76
  • 75
  • 74
  • 73
  • 72
  • 71
  • 70
  • 69
  • 68
  • 67
  • 66
  • 65
  • 64
  • 63
  • 62
  • 61
  • 60
  • 59
  • 58
  • 57
  • 56
  • 55
  • 54
  • 53
  • 52
  • 51
  • 50
  • 49
  • 48
  • 47
  • 46
  • 45
  • 44
  • 43
  • 42
  • 41
  • 40
  • 39
  • 38
  • 37
  • 36
  • 35
  • 34
  • 33
  • 32
  • 31
  • 30
  • 29
  • 28
  • 27
  • 26
  • 25
  • 24
  • 23
  • 22
  • 21
  • 20
  • 19
  • 18
  • 17
  • Под контролем спецслужб!
  • 15
  • 14
  • 13
  • 12
  • 11
  • 10
  • 9
  • 8
  • 7
  • 6
  • 5
  • 4
  • 3
  • 2
  • 1