`Альгерд Абуховіч-Бандынэлі` Рыгор Родчанка
05.04.2021
Альгерд Абуховіч-Бандынэлі - адна з самых каларытных постацяў беларускай літаратуры другой палавіны XIX стагоддзя.
Нарадзіўшыся ў радавітай і багатай дваранскай сям'і, ён, аднак, становіцца "мужыцкім" пісьменнікам, удзельнічае ў паўстанні 1863 года, адбывае катаргу ў Сібіры.
Каля дваццаці гадоў назад зацікавіўся я асобай А. Абуховіча-Бандынэлі, стаў шукаць звесткі пра яго. Пра мае пошукі і знаходкі расказваецца ў першай частцы гэтай кніжкі.