Состоится выставка-презентация слуцкого фотографа Сомира Юхнина

Состоится выставка-презентация слуцкого фотографа Сомира Юхнина

21.02.2019

22 февраля в 14.30 в Национальном историческом музее Республики Беларусь состоится выставка-презентация фотографий, документов, личных вещей семьи известного слуцкого фотографа Сомира Львовича Юхнина (1870–1941), поступившие в фонды музея в 2018 году. Мероприятие посвящено 180-летию изобретения фотографии и Году малой родины.

Сомир Юхнин – одаренный фотохудожник, наследие которого вошло в «Энциклопедию европейской фотографии», человек творческий, изобретательный, оставивший нам многочисленные фотографические виды Слуцка и его окрестностей, а также уникальную портретную галерею белорусских крестьян начала ХХ века.
Фотоателье 26-летнего витебского мещанина Сомира Юхнина появилось в Слуцке в 1896 году и было довольно популярным у горожан, особенно после того, как в 1907 году его работы были удостоены золотой медали на выставке в бельгийском Антверпене. И сегодня фотографии Сомира Юхнина на изящных картонных паспарту или в виде обыкновенных почтовых карточек можно найти в семейных фотоальбомах коренных жителей Слуцка.
Очень долго, почти 15 лет, не удавалось установить до конца факты из биографии фотографа и его семьи. Что произошло с Сомиром Львовичем после его высылки в 1928 году из г. Слуцка, что стало с его наследниками – сыном Львом и дочерью Софией… Все это оставалось загадкой. Весной 2018 года произошло удивительное событие. Житель Москвы Валерий Абрамович Наймарк передал в дар Национальному историческому музею Республики Беларусь материалы семьи фотографа Сомира Юхнина – личные вещи, фотографии, документы. Произошло это благодаря информационной поддержке сайта «Наследие Слуцкого края», опубликовавшего на своих страницах статью заведующей отделом письменных и изобразительных источников музея Надежды Савченко о слуцком мастере фотографии.
Появившиеся в распоряжении музея материалы дали возможность провести дополнительные исследования и установить новые, до этого неизвестные факты из биографии Сомира Юхнина и членов его семьи. Его старший сын Лев – выпускник Ленинградской консерватории, дирижер Центрального ансамбля краснофлотской песни и пляски Военно-Морского флота СССР, старейшего симфонического оркестра России – оркестра Ленинградской государственной филармонии (1949 г.). Дочь фотографа София по образованию химик, закончила Петербургский университет. Именно она бережно сохранила все семейные реликвии. Семья Валерия Абрамовича Наймарка была очень дружна с Софией. Они жили в коммунальной квартире в многонаселенном доме в центре Москвы, опекали ее, помогали во всем. Эта же семья в 1995 году проводила Софию в ее последний путь.
На выставке будут представлены оригиналы редких фотографий Сомира Юхнина из собрания музея, а также семейные реликвии из архива дочери фотографа Софии. Также в программе лекция-презентация о Сомире Юхнине от куратора коллекции фотографий музея Надежды Савченко, рассказ о деятельности сайта «Наследие Слуцкого края» от его создателя Владимира Бойко и администратора сайта Владимира Хворова.

Адрес музея: ул. Карла Маркса, 12.


22 лютага ў 14.30 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца выстава-прэзентацыя фатаграфій, дакументаў, асабістых рэчаў сям'і вядомага слуцкага фатографа Саміра Львовіча Юхніна (1870–1941), якія паступілі ў фонды музея ў 2018 годзе. Мерапрыемства прысвечана 180-годдзю вынаходніцтва фатаграфіі і Году малой радзімы.

Самір Юхнін – адораны фотамастак, спадчына якога ўвайшла ў «Энцыклапедыю еўрапейскай фатаграфіі», чалавек творчы, вынаходлівы, які пакінуў нам шматлікія фатаграфічныя выявы Слуцка і яго наваколля, а таксама ўнікальную партрэтную галерэю беларускіх сялян пачатку ХХ стагоддзя.
Фотаатэлье 26-летняга віцебскага мяшчаніна Саміра Юхніна з'явілася ў Слуцку ў 1896 годзе і было даволі папулярным у гараджан, асабліва пасля таго, як у 1907 годзе яго працы былі ўзнагароджаны залатым медалём на выставе ў бельгійскім Антвэрпэне. І сёння фатаграфіі Саміра Юхніна на вытанчаных кардонных паспарту ці ў выглядзе звычайных паштовых картак можна знайсці ў сямейных фотаальбомах карэнных жыхароў Слуцка
Вельмі доўга, амаль 15 гадоў, не ўдавалася высвятліць некаторыя важныя факты з біяграфіі фатографа і яго сям'і. Што адбылося з Самірам Львовічам пасля ягонай высылкі ў 1928 годдзе са Слуцка, што стала з ягонымі наследнікамі – сынам Ільвом і дачкой Сафіяй… Усё гэта заставалася загадкай. Увесну 2018 года адбылася дзіўная падзея. Жыхар Масквы Валерый Абрамовіч Наймарк перадаў у дарунак Нацыянальнаму гістарычнаму музею Рэспублікі Беларусь матэрыялы сям'і фатографа Саміра Юхніна – асабістыя рэчы, фатаграфіі, дакументы. Адбылося гэта дзякуючы інфармацыйнай падтрымцы сайта «Спадчына Слуцкага краю», які апублікаваў на сваіх старонках артыкул загадчыцы аддзелам пісьмовых і выяўленчых крыніц музея Надзеі Саўчанка пра слуцкага майстра фатаграфіі.
Матэрыялы, якія з'явіліся ў распараджэнні музея, далі магчымасць правесці дадатковыя даследаванні і высветліць новыя, дагэтуль невядомыя факты з біяграфіі Саміра Юхніна і членаў яго сям'і. Яго старэйшы сын Леў – выпускнік Ленінградскай кансерваторыі, дырыжор Цэнтральнага ансамбля чырвонафлотскай песні і танца Ваенна-Марскога флота СССР, старэйшага сімфанічнага аркестра Расіі – аркестра Ленінградскай дзяржаўнай філармоніі (1949 г.). Дачка фатографа Сафія па адукацыі хімік, скончыла Пецярбургскі ўніверсітэт. Менавіта яна беражліва захавала ўсе сямейныя рэліквіі. Сям'я Валерыя Абрамовіча Наймарка цесна сябравала з Сафіяй. Яны жылі ў камунальнай кватэры ў шматнаселеным доме ў цэнтры Масквы, апекавалі яе, дапамагалі ва ўсім. Гэта ж сям'я ў 1995 году праводзіла Сафію ў яе апошні шлях.
На выставе будуць прадстаўлены арыгіналы рэдкіх фатаграфій Саміра Юхніна са збору музея, а таксама сямейныя рэліквіі з архіва дачкі фатографа Сафіі. Таксама ў праграме лекцыя-прэзентацыя пра Сомире Юхнине ад куратара калекцыі фатаграфій музея Надзеі Саўчанка, аповяд пра дзейнасць сайта «Спадчына Слуцкага краю» ад яго стваральніка Уладзіміра Бойкі і адміністратара сайта Уладзіміра Хворава.

Адрас музея: вул. Карла Маркса, 12.