У нас на сайте
Новое на сайте
Ссылки

Группа компаний «ТВОЯ СТОЛИЦА»

 

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Вёскі слуцкіх выбранцаў

18.05.2017

У 2-й палавіне XVI ст. з сялян вылучылася невялікая ваенна-служылая група – выбранцы. Як салдаты-пехацінцы ў Польшчы яны з"явіліся ў 1578 г., на Беларусі і ў Літве – у 1595 г. Гэтых служылых – прыгожых, зграбных, рослых, ахвочых да вайсковай службы хлопцаў – выбіралі ў каралеўскіх маёнтках з разліку 1 чалавек ад 20 двароў. Магнаты стваралі атрады выбранцаў і ў сваіх войсках, падбіраючы маладых мужчын з вольных людзей, сялян, дробнай шляхты.

На Беларусі выбранцы былі ў Крэўскім старостве, Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай эканоміях. У 2-й палавіне XVII ст. яны засталіся толькі ў слуцкім гарнізоне, дзе неслі службу як пехацінцы, мушкецёры, грэнадзёры. Іх разам з сем"ямі пасялілі недалёка ад горада ў вёсках Агароднікі, Бранавічы, Варкавічы, Лучнікі, Падзеры, Сярагі, апусцелых пасля руска-польскай вайны 1654–1667 гг. У залежнасці ад чыну выбранцы карысталіся зямельнымі надзеламі ад 10 да 25 га, якія пераходзілі ў спадчыну толькі па мужчынскай лініі, мелі прывілеі ад каралёў і магнатаў, вызваляліся ад павіннасцей, не плацілі падаткаў. З 1659 г. лічыліся ў войску Вялікага княства Літоўскага, на самай жа справе былі васаламі магнатаў. У 1808 г., праз 15 гадоў пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай, калі ўжо Слуцк адышоў да Расіі, Дамінік Радзівіл – прадстаўнік найбуйнейшага роду на Беларусі, Украіне і ў Літве – вырашыў выбранцаў перавесці на паншчыну. Тыя ўзбунтаваліся, пачалі адстойваць свае правы на волю і зямлю, скардзіцца мінскаму губернатару, нават судзіліся – спачатку з Радзівіламі, а потым з іх нашчадкам Вітгенштэйнам. Суд цягнуўся доўга. Справу разглядалі ў розных інстанцыях Расійскай імперыі. Нарэшце, у 1834 г. цар Мікалай I падпісаў рашэнне дзяржаўнага савета, якое прызнала выбранцаў вольнымі, але землі іх – памешчыцкімі. У 1846 г. Слуцк і выбранецкія паселішчы выкупіла дзяржава. Так і засталіся жыць слуцкія выбранцы ў шасці вёсках: ні шляхціцы, ні мужыкі. Трымаліся яны з годнасцю, не бралі жонак з суседніх вёсак і не аддавалі туды дачок замуж. Аж да XX ст. захоўвалі асаблівасці свайго побыту, нават адзеннем вылучаліся сярод навакольнага люду.

Усе шэсць выбранецкіх вёсак былі цесна звязаны з жыццём і заняткамі былой ваенна-служылай групы людзей. Гэта сувязь прасочваецца і ў назвах.

Выбранка Вася Крот. 1912АГАРОДНІКІ. Назва паходзіць ад слова «агароднікі» – сяляне, паселеныя феадалам на невялікіх участках зямлі і абавязаныя выконваць на яго карысць розныя павіннасці (вывозіць гной, араць, касіць, сеяць, збіраць ураджай, малаціць і інш.). У XVIII – 1-й палавіне XIX ст. агароднікамі называлі таксама вяскоўцаў і местачкоўцаў, якія мелі толькі хату і агарод.

БРАНАВÍЧЫ (націск замацаваўся пад уплывам польскай мовы). У аснове слова «брона» (барана) – землеапрацоўчая прылада. Бранавічы – людзі, якія баранавалі зямлю, баранавалокі. Сувязь са словам «брама» малаверагодная: па-першае, айконім бытуе толькі ў форме Бранавічы; па-другое, людзей, што ахоўвалі браму, – спецыяльнае збудаванне ў сцяне, якое закрывала ўваход у горад, – называлі брамнікамі. Калі ўлічыць, што сярод мясцовых жыхароў айконім бытаваў і ў форме Бранявічы, то напрошваецца сувязь з польскім словам «брон» – зброя, прылады і прадметы для самаабароны або нападу на праціўніка. Бранявічы – людзі, якія выраблялі зброю, збройнікі. З гэтым тлумачэннем можна згадзіцца: па-першае, сяляне-земляробы, як правіла, не былі плугарамі ці толькі баранавалокамі, яны і аралі, і баранавалі, і сеялі, і збіралі з поля; па-другое, ваенна-служылым патрэбна была зброя. Дарэчы, асобныя з іх (у тым ліку і слуцкія выбранцы пасля 1793 г., калі ў выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай Слуцк адышоў да Расіі) зброю і абмундзіраванне куплялі за свае грошы.

Выбранцы Роман Крот и Никита Саванович. 1912ВАРКАВÍЧЫ (націск замацаваўся пад уплывам польскай мовы). У аснове слова «ворка» – аранне, апрацоўка зямлі рознымі плугамі. Воркавічы – людзі, якія аралі зямлю, плугары. Сувязь са словам «варта» малаверагодная: па-першае, айконім бытуе толькі ў форме Варкавічы; па-другое, людзей, якія што-небудзь ці каго-небудзь вартавалі, называлі вартаўнікамі.

ЛУЧНІКІ. Назва паходзіць ад слова «лучнікі» – ваенна-служылыя людзі, узброеныя лукамі, а таксама рамеснікі, якія рабілі лукі.

ПАДЗЕРЫ. Калі ж згадзіцца з формай Падзёры, якую знаходзім у беларускіх энцыклапедычных выданнях, то можна дапусціць: у аснове польскае слова «падок» – агароджанае месца, дзе стаяць коні перад скачкамі. Значыць, падзёры – даглядчыкі коней, конюхі. На карысць такога тлумачэння і тое, што большасць вёсак слуцкіх выбранцаў называюцца словамі, якія абазначаюць людзей паводле роду іх заняткаў.

СЯРАГІ. Сярод ваенна-служылых былі выхадцы з вольных людзей, сялян, дробнай шляхты. Выходзіць былі і мужыкі, якія, пакуль сталі ваенна-служылымі, насілі сярмягі – верхняе адзенне з сівога (шэрага) саматканага сукна. Мундзіры і штаны ў іх таксама былі сівыя. Тут і ўзніклі сярагі – іранічная назва ваенна-служылых з мужыкоў, якія ў сацыяльных адносінах стаялі ніжэй за вольных людзей і шляхту, або сялян-краўцоў, якія займаліся не такой ужо і сур"ёзнай справай у параўнанні з ваенна-служылымі: шылі сівыя світкі і мундзіры.

Вёскі слуцкіх выбранцаў узніклі на Случчыне як паселішчы сялян, якія забяспечвалі свайго феадала ўсім неабходным.

 

 

Я. РАПАНОВІЧ

 

 

Деревни слуцких выбранцов

Лучниковские выбранцы в старых куртках. 1912Во 2-й половине XVI в. из крестьян выделилась небольшая военно-служилая группа – выбранцы (выбранные или избранные. – В.Х.). Как солдаты-пехотинцы в Польше они появились в 1578 г., в Беларуси и в Литве – в 1595 г. Этих служилых – красивых, изящных, рослых, охочих до военной службы парней – выбирали в королевских имениях из расчёта 1 человек от 20 дворов. Магнаты создавали отряды выбранцов и в своих войсках, подбирая молодых мужчин из свободных людей, крестьян, мелкой шляхты.

В Беларуси выбранцы были в Кревском старостве, Брестской, Гродненской, Могилёвской экономии. Во 2-й половине XVII в. они остались только в слуцком гарнизоне, где несли службу как пехотинцы, мушкетёры, гренадёры. Их вместе с семьями поселили недалеко от города в деревнях Огородники Брановичи, Варковичи, Лучники, Падерь, Серяги, опустевших после русско-польской войны 1654–1667 гг. В зависимости от чина выбранцы пользовались земельными наделами от 10 до 25 га, которые переходили по наследству только по мужской линии, имели привилегии от королей и магнатов, освобождались от повинностей, не платили налогов. С 1659 года считались в армии Великого княжества Литовского, на самом же деле были вассалами магнатов. В 1808 г., через 15 лет после 2-го раздела Речи Посполитой, когда уже Слуцк отошёл к России, Доминик Радзивилл – представитель крупнейшего рода в Беларуси, Украине и в Литве – решил выбранцов перевести на барщину. Те возмутились, начали отстаивать свои права на свободу и землю, жаловаться минскому губернатору, даже судились – сначала с Радзивиллами, а потом с их преемником Витгенштейном. Суд длился долго. Дело рассматривали в различных инстанциях Российской империи. Наконец, в 1834 г. царь Николай I подписал решение государственного совета, которое признало выбранцов свободными, но земли их – помещичьими. В 1846 г. Слуцк и выбранецкие поселения выкупило государство. Так и остались жить слуцкие выбранцы в шести деревнях: ни шляхтичи, ни мужики. Держались они с достоинством, не брали жён из соседних деревень и не отдавали туда дочерей замуж. Вплоть до XX в. сохраняли особенности своего быта, даже одеждой выделялись среди окружающего люда.

Все шесть выбранецких деревень были тесно связаны с жизнью и занятиями бывшей военно-служилой группы людей. Эта связь прослеживается и в названиях.

ОГОРОДНИКИ. Название происходит от слова «огородники» – крестьяне, насильственно поселённые феодалом на небольших участках земли и обязаные соблюдать в его пользу различные повинности (вывозить навоз, пахать, косить, сеять, собирать урожай, молотить и др.). В XVIII – 1-й половине XIX в. огородниками называли также сельчан и местных жителей, которые имели лишь дом и огород.

Выбранцы. Староста д. Варковичи с семьёй. 1912БРАНОВЍЧИ (ударение закрепилось под влиянием польского языка). В основе слова «брона» (борона) – земле обрабатывающее устройство. Брановичи – люди, которые бороновали землю, волокли борону. Связь со словом «ворота» (бел. – «брама») маловероятна: во-первых, ойконим бытует только в форме Брановичи; во-вторых, людей, которые охраняли ворота, – специальное сооружение в стене, закрывавшее вход в город, – называли вратарями (брамниками). Если учесть, что среди местных жителей ойконим бытовал и в форме Бранявичи, то напрашивается связь с польским словом «брон» – оружие, инструменты и предметы для самообороны или нападения на противника. Бранявичи – люди, которые производили оружие, оружейники. С этим объяснением можно согласиться: во-первых, крестьяне-земледельцы, как правило, не были лишь пахарями или только волочильщиками борон, они и орали, и бороновали, и сеяли, и собирали с поля; во-вторых, военно-служилым требовалось оружие. Кстати, отдельные из них (в том числе и слуцкие выбранцы после 1793 г., когда в результате 2-го раздела Речи Посполитой Слуцк отошёл к России) оружие и обмундирование покупали за свои деньги.

ВАРКОВЍЧИ (ударение закрепилось под влиянием польского языка). В основе слова «ворка» – оранье, обработка земли различными плугами. Варковичи – люди, которые пахали землю, пахари. Связь со словом «варта» (рус. – караул, охрана, стража, пост) маловероятна: во-первых, ойконим бытует только в форме Варковичи; во-вторых, людей, которые что-либо или кого-либо караулили, называли вартавниками (сторожами).

ЛУЧНИКИ. Название происходит от слова «лучники» – военно-служилые люди, вооружённые луками, а также ремесленники, делавшие луки.

ПАДЕРЬ. Если же согласиться с формой Падёры, которую находим в белорусских энциклопедических изданиях, то можно допустить: в основе польское слово «падок» – ограждённое место, где стоят лошади перед скачками. Значит, падёры – смотрители лошадей, конюхи. В пользу такого объяснения и то, что большинство деревень слуцких выбранцов называются словами, обозначающими людей по роду их занятий.

СЕРЯГИ. Среди военно-служилых были выходцы из свободных людей, крестьян, мелкой шляхты. Выходит, были и мужики, которые, пока не стали военно-служилыми, носили холщовые сермяги – верхнюю одежду из седого (серого) самотканого сукна. Мундиры и брюки у них тоже были седые. Здесь и возникли серяги – ироническое название военно-служилых из мужиков, которые в социальных отношениях стояли ниже свободных людей и знати, или крестьян-портных, которые занимались не таким уж и серьёзным делом по сравнению с военно-служилыми: шили седые свитки и мундиры.

Деревни слуцких выбранцов возникли на Случчине как поселения крестьян, которые обеспечивали своего феодала всем необходимым.

 

 

Я. РАПАНОВИЧ

Историко-документальная хроника «Память. Слуцкий район. Слуцк». 2000. Кн. 2.

 

 

Свитка – название устаревшей мужской и женской верхней длинной распашной одежды из домотканого сукна, разновидность кафтана.




Использованы фото из альбома «Белорусы в фотоснимках Исаака Сербова 1911–1912».

Предлагаем также ознакомиться со страницами этого альбома, касающимися Случчины.

Исаак Абрамович СербовИсаак Абрамович Сербов (1871–1943) – этнограф, фольклорист и археолог. Действительный член Института белорусской культуры.

Окончил Полоцкую учительскую семинарию. Работал учителем в Вильно, Минске, Гомеле, Троках, Столбцах, Хотимске. В 1910–1913 годах как член Северо-Западного отдела Русского Императорского Географического Общества организовывал этнографические экспедиции в Беларусь.

В 1918 году окончил Московский археологический институт. В 1919–1921 годах работал в отделах народного образования Могилёвской и Гомельской губерний, возглавлял работы по сбору и охране памятников истории и искусства. Во второй половине 1920-х годов исследовал курганы дреговичей около Минска и Мозыря. С 1929 года научный секретарь кафедры этнографии и фольклора Института истории Академии наук БССР.

В ходе экспедиций по Полесью 1911–1912 годов – «по землям дреговичей» – собрал большую фототеку, на основе которой был издан альбом «Беларусы ў фотаздымках» издательством «Белорусская энциклопедия им. Петруся Бровки».

Кроме этнографических типажей в альбоме собраны фотографии городов и местечек.

Вот что написал автор в своих записках по Слуцкому повету – Поездка по Полесью летом 1912 г. С. 77–78.

Выбранцы выдзяляюцца сярод атачаючага насельніцтва сваім прадстаўнічым вонкавым выглядам, але па гаворцы, нораву і звычаям яны нічым не адрозніваюцца ад дрыгавіцкіх палян. Пры гэтым разам з маларасійскімі строямі старыя да сёння яшчэ носяць сваю нацыянальную намітку, а старыя неразвітваюцца з калітой і шабетай. Тое самае трэба сказаць і адносна пабудоў: у багатых паселішчах з новымі будынкамі чаргуюцца двары з вешніцамі і хаты з глінабітнымі падлогамі і лучнікам. Бачна, што гэта выбраныя людзі з мясцовых дрыгавічоў, якія ў даўніну неслі розную службу ў княстве. Назвы іх паселішчаў пэўным чынам паказваюць тыя спецыяльныя абавязкі, якія былі на іх ускладзены. Так, напрыклад, Лучнікі нарыхтоўвалі лукі, Серягі – суконныя курткі шэрага колеру, а Бранавічы – браныя даспехі і сёдлы. Агароднікі дастаўлялі гародніну, а Падзеры – піва, мёд і воск; Варкавічы неслі вартаўнічую службу на заставах.

Сярод выбранцаў я пражыў каля 10 дзён, адзначыў іх абрады і павер"і, запісаў узоры мовы і песні з мелодыямі, а таксама зрабіў апісанні і сфатаграфаваў іх пабудовы, адзенне і ўвогуле прадметы побыту. Днём хадзіў з кодакам і запісной кніжкай па палях і вёсках, а ўвечары слухаў расказчыкаў ці запісваў песні з голасу непісьменных дзяўчат Марыі Крот і Аўдоцці Савановіч і «бабухны» Васі Крот.


Выбранцы выделяются среди окружающего населения своим представительным внешним видом, но по разговору, нравам и обычаям они ничем не отличаются от дреговичских полян. При этом вместе с малороссийскими костюмами старухи до сегодняшнего дня ещё носят свою национальную одежду, а старики не прощаются с калитой (сумкой) и табачным кисетом. То же самое нужно сказать и относительно построек: в богатых поселениях с новыми зданиями чередуются дворы с «вешницами» (светлыми воротами) и дома с глинобитными полами и лучниками. Очевидно, что это избранные люди из местных дреговичей, которые в старину несли разную службу в княжестве. Названия их поселений определённым образом показывают те специальные обязанности, которые были на них возложены. Так, например, Лучники изготавливали луки, Серяги – суконные куртки серого цвета, а Брановичи – боевые доспехи и седла. Огородники поставляли овощи, а Падерь – пиво, мёд и воск; Варковичи несли караульную службу на заставах.

Среди выбранцов я прожил около 10 дней, отметил их обряды и поверья, записал образцы их языка и песни с мелодиями, а также сделал описания и сфотографировал их постройки, одежду и вообще предметы быта. Днём ходил с Кодаком и записной книжкой по полям и деревням, а вечером слушал рассказчиков или записывал песни с голоса неграмотных девушек Марии Крот и Авдотьи Саванович и «бабухны» Васи Крот.

 

 

Владимир ХВОРОВ – оцифровка текстов и перевод

На заставке – Новый двор выбранца. Брановичи, 1912 г.

 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 237. Последнее 2017-06-28 18:40:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru