У нас на сайте
Ссылки

 

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

 

 Покупай/Продавай на Capital-Market.by

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

  

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Традыцыйная культура вёсак Бокшыцкага сельскага савета

26.01.2013

Цікавасць да этнаграфічных даследванняў зараз становіцца актуальнай у сувязі з развіццём экатурызма ў Рэспубліцы Беларусь. Наша краіна прываблівае замежных турыстаў перш за ўсё прыроднымі рэсурсамі. Разам з тым мы павінны паказаць і нашу этнічную самабытнасць. Вывучэнне этнічнай спадчыны – сусветная тэндэнцыя. Для гэтай мэты актыўна распрацоўваюцца так званыя зялёныя маршруты. Слова Greenways – зялёныя маршруты – з"явілася упершыню ў 50-е гады ХХ ст. у ЗША ў кантэксце рэкрэацыйных сцежак (пешшу і роверам), якія павінны спрыяць актыўнаму ладу жыцця.

У краінах Заходняй Еўропы ідэя Greenways стала распаўсюджвацца ў канцы 80-х і пачатку 90-х гг. ХХ ст. У 1997 г. была заснавана Еўрапейская Асацыяцыя зялёных маршрутаў (European Greenways Association – EGWA). Зараз у Цэнтральнай Еўропе існуе Праграма «Greenways» – ініцыятыва центральнаеўрапейскага кансорцыўма «Environmental Partnership for Central Europe» («Партнёрства дзеля навакольнагай асяроддзя ў Цэнтральнай Еўропе»). Яе мэта: стварыць «зялёныя» дарогі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Яны пабудаваны на ўзаемадзеянні грамадскіх арганізацый, органаў самакіравання, дзяржаўных органаў і прадпрымальнікаў праз шлях рэалізацыі мясцовых ініцыятыў, накіраваных на ахову прыроднага і культурнага наследдзя. Напрыклад, па тэрыторыіі Польшы і Славакіі праходзіць маршрут «Zeleny bicykl». У час падарожжа можна наведаць майстэрню Bуbrka (Бубрка), дзе мясцовы майстар вучыць мастацтву выразання кветак з папяровых сурветак; цэнтр керамікі на базе агратурыстычнай гаспадаркі ў Jankowce (Янкаўцы) або краму-галерэю мясцовай прадукцыі «Made in Bieszczady» («Зроблена ў Бешчадах»). У Zatwarnica (Затварніцы) можна ўбачыць старую драўляную хату Bojko /Бойка/, якая была пераабсталявана ў экалагічны навучальны цэнтр, які рэкламуе прадукцыю мясцовых умельцаў і рэгіянальную кухню. Усе маршруты распрацаваны па ініцыятыве мясцовых грамадскіх суполак.

У нас набылі папулярнасць аграсядзібы. Аграсядзіба – месца, дзе жывуць і адпачываюць агратурысты. Як правіла, аграсядзіба – гэта традыцыйныя вясковыя дамы або выкананыя ў традыцыйным стыле сучасныя пабудовы. У аграсядзібах турысты некаторый час вядуць вясковы лад жыцця, знаёмяцца з мясцовай прыродай, культурай і звычаямі з дапамогай пешых і конных прагулак і зносін з мясцовымі жыхарамі. Тут турыстам можа быць прапанавана сельскагаспадарчая работа на агульных падставах з мясцовымі жыхарамі.

Мы прапануем турысту абраць аграсядзібу ў традыцыйным вясковым стыле. Асноўнай літаратурай па дадзенай тэме з"яўляюцца энцыклапедыі, працы па этнаграфіі Беларусі і нашага рэгіёна: Мінскай вобласці і Слуцкага раёна, буклеты, перыядычныя выданні. У пісьмовых крыніцах можна знайсці дадзеныя па традыцыйнай беларускай архітэктуры, інтэр"еры хат, народнай кухні. Таксама ёсць матэрылы па дадзенай тэматыцы і ў этнаграфічным філіяле Слуцкага краязнаўчага музея, у музеях: народнай драўлянай архітэктуры ў Строчыцах, традыцыйных рамястваў і тэхналогій ў Дудутках, «Беларуская хатка», «Славянскага быту» ў Мінску. Але дакладных работ па этнаграфіі менавіта тэрыторыі Бокшыцкага сельскага савета ў дапамогу ўладальнікам аграсядзіб няма.

 

Авторы работы – творческая группа школьников ГУО «Бокшицкая средняя школа».
Выпускники 2011 г.: Екатерина Гук, Екатерина Горбацевич, Полина Листопад;
учащиеся 10 касса: Наталья Бабинская, Елизавета Федорович.
Руководитель – Наталья БАРТОШИК, учитель истории.

 

 

Читать далее или перейти по ссылке:

 

 

Этнаграфічная даведка    

Народнае дойлідства     

Традыцыйныя тыпы жылля вёсак Бокшыцкага сельскага савета       

Інтэр"ер традыцыйнага жылля     

Традыцыйная культура харчавання         

Промыслы і рамёствы        

Фальклор

 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1810. Последнее 2020-10-22 12:12:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
boikoauto@tut.by