У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Традыцыйная культура вёсак Бокшыцкага сельсавета
Традыцыйная культура вёсак Бокшыцкага сельсавета

26.01.2013

Цікавасць да этнаграфічных даследванняў зараз становіцца актуальнай у сувязі з развіццёмэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь. Наша краіна прываблівае замежных турыстаў перш за ўсё прыроднымі рэсурсамі. Разам з тым мы павінны паказаць і нашу этнічную самабытнасць. Вывучэнне этнічнай спадчыны – сусветная тэндэнцыя. Для гэтай мэты актыўна распрацоўваюцца так званыя зялёныя маршруты. Слова Greenways – зялёныя маршруты – з"явілася упершыню ў 50-я гады ХХ ст. у ЗША ў кантэксце рэкрэацыйных сцежак (пехатой і роверам), якія павінны спрыяць актыўнаму ладу жыцця.

У краінах Заходняй Еўропы ідэя Greenways стала распаўсюджвацца ў канцы 80-х і пачатку 90-х гг. ХХ ст. У 1997 г. была заснавана Еўрапейская Асацыяцыя зялёных маршрутаў (European Greenways Association – EGWA). Зараз у Цэнтральнай Еўропе існуе Праграма «Greenways» – ініцыятыва цэнтральнаеўрапейскага кансорцыума «Environmental Partnership for Central Europe» («Партнёрства дзеля навакольнагай асяроддзя ў Цэнтральнай Еўропе»). Яе мэта: стварыць «зялёныя» дарогі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Яны пабудаваны на ўзаемадзеянні грамадскіх арганізацый, органаў самакіравання, дзяржаўных органаў і прадпрымальнікаў праз шлях рэалізацыі мясцовых ініцыятыў, накіраваных на ахову прыроднай і культурнай спадчыны. Напрыклад, па тэрыторыіі Польшы і Славакіі праходзіць маршрут «Zeleny bicykl». У час падарожжа можна наведаць майстэрню Bуbrka (Бубрка), дзе мясцовы майстар вучыць мастацтву выразання кветак з папяровых сурвэтак; цэнтр керамікі на базе агратурыстычнай гаспадаркі ў Jankowce (Янкаўцы) або краму-галерэю мясцовай прадукцыі «Made in Bieszczady» («Зроблена ў Бяшчадах»). У Zatwarnica (Затварніцы) можна ўбачыць старую драўляную хату Bojko (Бойка), якая была пераабсталявана ў экалагічны навучальны цэнтр, які рэкламуе прадукцыю мясцовых умельцаў і рэгіянальную кухню. Усе маршруты распрацаваны па ініцыятыве мясцовых грамадскіх суполак.

У нас набылі папулярнасць аграсядзібы. Аграсядзіба – месца, дзе жывуць і адпачываюць агратурысты. Як правіла, аграсядзіба – гэта традыцыйныя вясковыя дамы або выкананыя ў традыцыйным стылi сучасныя пабудовы. У аграсядзібах турысты некаторы час вядуць вясковы лад жыцця, знаёмяцца з мясцовай прыродай, культурай і звычаямі падчас пешых і конных прагулак і зносін з мясцовымі жыхарамі. Тут турыстам можа быць прапанавана сельскагаспадарчая работа на агульных падставах з мясцовымі жыхарамі.

Мы прапануем турысту абраць аграсядзібу ў традыцыйным вясковым стылі. Асноўнай літаратурай па дадзенай тэме з"яўляюцца энцыклапедыі, працы па этнаграфіі Беларусі і нашага рэгіёна: Мінскай вобласці і Слуцкага раёна, буклеты, перыядычныя выданні. У пісьмовых крыніцах можна знайсці дадзеныя па традыцыйнай беларускай архітэктуры, інтэр"еры хат, народнай кухні. Таксама ёсць матэрылы па дадзенай тэматыцы і ў этнаграфічным філіяле Слуцкага краязнаўчага музея, у музеях народнай драўлянай архітэктуры ў Строчыцах, традыцыйных рамёстваў і тэхналогій ў Дудутках, «Беларуская хатка», «Славянскага быту» ў Мінску. Але дакладных работ па этнаграфіі менавіта тэрыторыі Бокшыцкага сельсавета ў дапамогу ўладальнікам аграсядзіб няма.

 

Авторы работы – творческая группа школьников ГУО «Бокшицкая средняя школа».
Выпускники 2011 г.: Екатерина Гук, Екатерина Горбацевич, Полина Листопад;
учащиеся 10 касса: Наталья Бабинская, Елизавета Федорович.
Руководитель – Наталья БАРТОШИК, учитель истории.

 

Этнаграфічная даведка    

Народнае дойлідства     

Традыцыйныя тыпы жылля вёсак Бокшыцкага сельскага савета       

Інтэр"ер традыцыйнага жылля     

Традыцыйная культура харчавання         

Промыслы і рамёствы        

Фальклор



 

 




Случчына адносіцца да Цэнтральнай Беларусі – аднаго з гісторыка этнаграфічных рэгіёнаў нашай краіны. Гістарычная вобласць – Чорная Русь. Фізіка – геаграфічная правінцыя – Прадпалеская. У пачатку 2-га тыс. На Случчыну прыйшлі дрыгавічы. Асноўнымі тыпамі забудоў з"яўляліся аднарадныя...



Читать далее

Сядзібны комплекс
Пры вывучэнні традыцыйнай культуры народа мы асаблівую ўвагу звяртаем на народнае жыллё. Менавіта яно данесла да нас праз вякі і эпохі каштоўнейшую інфармацыю аб тым, як жыў чалавек, чым жыў, як арганізоўваў свой паўсядзённы быт, якімі прыладамі і рэчамі карыстаўся, што...



Читать далее

Па нашых назіраннях найбольш тыповымі сядзібнымі забудовамі нашай мясцовасці з"яўляюцца: хата + сенцы, хата + хата + сенцы. Сядзібныя забудовы –свабодная (рассеянная) і пагонны двор. У вёсцы Дзесяціны захаваўся самы старажытны дом тэрыторыі Бокшыцкага сельскага савета. Сама хата пабудавана па прынцыпу...



Читать далее

Інтэр"ер жылля – гэта ўнутраная прастора, функцыянальна і эстэтычна арганізаваная. Ён уключае канструкцыю і аб"ёмныя формы ўнутранага памяшкання, яго структуру, узаемныя прапорцыі, мэбліроўку, асвятленне, убранства, мэтазгодную расстаноўку розных прадметаў, што служаць свайго роду сямейным...



Читать далее

Спіс страў, якія мы знаходзім на традыцыйным стале беларускага селяніна, быў багатым і разнастайным. Асартымент традыцыйных страў быў даволі шырокім і разнастайным і прыкметна вар"іраваў у залежнасці ад прыродных умоў, гаспадарчай спецыялізацыі, эканамічнага стану сям"і, народнага календара і сезона...



Читать далее

Промыслы і рамёствы займаюць важнае месца у сістэме культуры і ў народнай жыццядзейнасці. У вузкім сэнсе промысел – гэта падсобны (дапаможны, не галоўны) занятак з мэтай здабычы дадатковых сродкау для існавання. Да іх адносяцца: збіральніцтва, рыбалоўства, паляванне, пчалярства, лясныя і лесахімічныя...



Читать далее

Каляндарна-абрадавы фальклор Случчыны вельмі багаты. Усім вядомы абрад Каляды. «Урачыста, шчодра святкавалі на Случчыне і вечар перад Новым годам – Шчадрэц (13 студзеня). У некаторых вёсках (Бокшыцы, Покрышава, Васілінкі) гэты вечар называлі Васілье.

У калядных песнях назва...



Читать далее
Посещений: 1551. Последнее 2019-04-24 07:28:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru