У нас на сайте
Ссылки

 

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

 

 Покупай/Продавай на Capital-Market.by

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

  

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Выстава Уладзіміра Басалыгі "Мая споведзь"

31.08.2020

 

3 верасня 2020 года (чацвер) а 17 гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы “Мая споведзь” вядомага беларускага мастака-графіка Уладзіміра Басалыгі.

 

На выставе, прымеркаванай да 80-годдзя мастака Уладзіміра Басалыгі, які не дажыў да яе адкрыцця ўсяго тры месяцы, прадстаўлены лепшыя работы з творчай спадчыны мастака. Гэта – аўталітаграфіі з серый “Помнікі дойлідства Беларусі” і “Мова наша родная”, а таксама графічныя лісты з серыі “Ахвяры духоўнага Чарнобыля”, над якімі мастак працаваў у апошнія гады.

 

Уладзімір Басалыга належыць да пакалення мастакоў, якім наканавана было ствараць нацыянальную школу графікі сучаснага беларускага мастацтва. Сфармаваны адлігай 60-х гадоў Уладзімір Басалыга, выпускнік Мінскага мастацкага вучылішча і Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута пачынаў свой творчы шлях як кніжны графік. Яму, мастаку-пачаткоўцу, прапаноўвалі афармляць кнігі “сумніцельных” паэтаў – Ларысы Геніюш, Уладзіміра Караткевіча, Сяргея Грахоўскага. Глыбока патрыятычная паэзія гэтых таленавітых пісьменнікаў і шчырае сяброўства з Уладзімірам Караткевічам знайшлі гарачы водгук у творчасці мастака. Тэма вяртання гістарычнай памяці свайму народу становіцца для Уладзіміра Басалыгі самай важнай.

 

Серыя “Помнікі дойлідства Беларусі” была створана ў няпростыя для нацыянальнай культуры часы. Унікальныя архітэктурныя помнікі разбураліся, хрысціянскія храмы былі зачынены для вернікаў, але адкрыты для вандалаў усіх масцей. Сваімі аўталітаграфіямі мастак заклікаў грамадства да захавання гэтай прыгажосці, створанай нашымі таленавітымі продкамі. Помнікі дойлідства на лістах Уладзіміра Басалыгі – гэта магутныя сведкі нашай гісторыі, якія захапляюць сваёй велічнай красой. Кожны помнік архітэктуры мастак аздобіў арнаментальнай рамай з пазначэннем месца і часу пабудовы, што робіць серыю “Помнікі дойлідства Беларусі” сапраўднай мастацкай энцыклапедыяй выдатных дасягненняў беларускай архітэктурнай спадчыны.

 

Серыя “Мова наша родная” вызначаецца надзвычай арыгінальным падыходам да тэмы значнасці роднай мовы для кожнага народа. Сваю “азбуку” мастак насычае адметнымі беларускімі словамі – назвамі кветак, дрэў, птушак, звяроў, прадметаў народнай культуры, знаходзячы для сваіх графічных лістоў сапраўдныя моўныя дыяменты, якія сведчаць пра глыбіню адчування мастаком сваёй мовы. Серыя – гімн мудраму народнаму генію, які стварыў гэты цуд – нашу родную мову.

 

Серыя “Ахвяры духоўнага Чарнобыля” прысвечана хрысціянскім святыням, якія былі знішчаны ў ліхалеццях войн, а таксама ў часы ваяўнічага атэізму. У графічных аркушах Уладзіміра Басалыгі паўсталі ў сваёй непаўторнай прыгажосці даўно страчаныя драўляныя і каменныя бажніцы яго роднай Случчыны, звесткі пра якія мастак рупліва збіраў з розных крыніц. Работы з гэтай серыі створаны ў апошнія гады жыцця мастака і экспануюцца на гэтай выставе ўпершыню.

 

Шмат сіл і энэргіі Уладзімір Басалыга аддаў, каб адшукаць і выратаваць ад знішчэння маляваныя дываны народнай мастачкі Алены Кіш са Случчыны. Менавіта ён адкрыў нам дзівосны свет яе твораў. Увазе наведвальнікаў выставы прапануецца адзін з шэдэўраў Алены Кіш – арыгінальны маляваны дыван.

 

Уладзімір Басалыга цвёрда стаяў на шляху мастакоўскага служэння незалежнай Беларусі і ніколі з яго не збочыў.

 

Выстава будзе працаваць з 03.09 да 17.09.2020 штодзень, акрамя панядзелка з 11:00 да 19:00 гадзін.

 

 

Беларускі саюз мастакоў



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 66. Последнее 2020-09-25 10:50:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
boikoauto@tut.by