У нас на сайте
Ссылки

 

 

 

 

 Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

  

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Бацькаўшчына. Па Слуцку — разам з прашчурамі случчан

23.02.2022

 

У блакноты розных гадоў запісваю тыя факты і ўражанні, якія пасля маглі б увайсці ў будучыя старонкі краязнаўчых тэкстаў. На вокладцы некалькі гадоў назад распачатай запісной кніжкі з назвай «Слуцк. Случчына» — кароткая фраза: «21 мая 2018. У Гётэборгу, Швецыя, памёр кінарэжысёр Алякс. Аскольдаў, карэннямі са Слуцка». І такіх штрышкоў у запісах назбіралася нямала...

 

І зараз, вяртаючыся з старымі паштоўкамі з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава ў Слуцк, думаю пра людзей, ураджэнцаў горада, ваколіц, якія напрыканцы XIX — у пачатку XX стагоддзя бачылі ўсе гэтыя вуліцы і вулачкі, будынкі, жылі ў прасторы тагачаснага гісторыка-архітэктурнага ландшафта. І, відаць, нешта з сабою забралі, панеслі ў якасці ўражанняў, штосьці перадалі словамі, перадалі праз генетычную памяць сваім нашчадкам... 

 

Кінарэжысёр Аляксандр Аскольдаў ( я быў у Гётэборгу за некалькі гадоў перад яго смерцю. Ведаў бы, што жывуць там сын і ўнучка случчаніна, паспрабаваў бы знайсці, нешта спытаць) вядомы шмапакутным лёсам фільма «Камісар». Зняты ў 1967 годзе па апавяданню Васіля Гросмана «У горадзе Бердзічэве», кінафільм выйшаў у пракат толькі ў 1988 годзе... Аляксандр нарадзіўся ў 1932 годзе ў Маскве ў сям' случчаніна Якава Лазаравіча Аскольдава (1893 — 1937), буйнага савецкага гаспадарніка і героя Грамадзянскай вайны, двойчы ўзнагароджанага ордэнам Чырвонага Сцяга. Сапраўднае пррозвішча Якава — Калмановіч. У маі 1917 наш зямляк уступіў у шэрагі РСДРП (бальшавікоў). З кастрычніка 1918 па студзень 1919 года ўзначальваў Віцебскую губернускую Усерасійскую надзвычайную камісію «ВЧК»). Пазней перайшоў у Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Быў камісарам 1-й Літоўскай стралковай дывізіі, членам Рэўваенсавета 3-й арміі Усходняга фронта, памочнікам камандуючага войскамі Харкаўскай ваеннай акругі. У 1922 — 1924 гг. узначальваў Галоўнае ваенна-інжынернае ўпраўленне РСЧА. Пазней зволіўся з арміі. У 1933 годзе быў начальнікам будаўніцтва Сібірскага металургічнага завода, затым яго прызначылі дырэктарам гэтага прамысловага гіганта. Працаваў у Кіеве дырэктарам завода «Бальшавік». У 1937 годзе Якава Лазаравіча арыштавалі...

 

Троіцкі манастыр, Міхайлаўская царква, Кальвінісцкі сабор, Слуцкая мужчынская гімназія... Бегаючы па гораду, іх не мінаў і Пётр Бранявіцкі (1891 — 1949). У 1939 годзе наш зямляк быў начальнікам славутага Вышэйшага ваенна-марскога Чырванасцяжнага вучылішча імя М. В. Фрунзе. Вытокі яго — у Навігацкай школе , створанай па Указу Пятра I. Бацька Пятра Бранявіцкага — з дробнай беларускай шляхты рода Бранавіцкіх герба Кораб. Перш чым закончыць у Слуцку рамесніцкую школу (1910 год), Пётр паспеў папрацаваць і чарнарабочым, качагарам, памочнікам машыніста «у дарожным ведамстве» на паравой машыне па трамбоўцы шашы. Пакручастым атрымаўся ваенна-марскі лёс нашага земляка. У 1912 — 1913 гг. — матрос, унтэр-афіцэр Гвардзейскага флоцкага экіпажа ў Санкт-Пецярбургу. Пасля — машыніст імператарскай яхты «Штандарт» Балтфлота. У 1914 — 1916 гг. — удзельнік Першай Сусветнай... На фронце — 19 месяцаў з Батальёнам гвардзейскага экіпажа, радавы ў палявой разведцы. Паранены. Узнагароджаны Георгіеўскім салдацкім Крыжам IV ступені. У 1916-м быў адкліканы з фронта, накіраваны на Далёкі Усход. Як машыніст крэйсера «Вараг» удзельнічаў у пераходзе Уладзівасток — Ганконг — Сінгапур — Каломба — экватар — Сейшэльскія астравы — Чырвонае мора — Суэцкі канал — Тулон — Гібралтарскі праліў — Глазга — праліў Малы Мінч — Нарвежскае мора — пасёлак Аляксандраўск. Быў камандзіраваны ў Амерыку для прыёмкі малых караблёў, пасля — высланы з Амерыкі... Застаўся служыць на флоце і пры Савецкай уладзе... Шмат розных выпрабаванняў выпала на долю генерал-маёра берагавой службы, які свой спачын знайшоў у Кіеве. Дарэчы, калі гаварыць пра генетычную памяць, то пляменнік нашага земляка — кампазітар Аляксандр Бранявіцкі (нарадзіўся ў 1945 годзе), быў жанаты на спявачцы Эдзіце П'еха. Значыць, унучка і праўнук брата генерала, дарэчы, таксама ваеннага марака Аляксандра Сямёнавіча Бранявіцкага (1899 — 1972) — Ілона Бранявіцкая і Стас П'еха... 

 

Слуцк — і радзіма двух фатографаў: Барыса Усеваладавіча Ігнатовіча (1899 — 1976) і Вольгі Усеваладаўны (1905 — 1984). Цяжка ўявіць без асобы Барыса Ігнатовіча гісторыю савецкай фатаграфіі. З першых крокаў яго прафесійнага станаўлення — рэпартажны здымак пісьменніка Міхаіла Зошчанкі, які купляе яблыкі ў рэдакцыі часопіса «Смехач». Працаваў більд-рэдактарам газеты «Беднота». У 1930-я гады — кінааператар «Саюзкінахронікі», зрабіў дакументальны нарыс «Як працуюць Кукрыніксы». 

 

Слуцк заўжды быў багаты на навучальныя ўстановы... Вось і на старых паштоўках — духоўнае вучылішча, жаночы пансіён, Слуцкая мужчынская гімназія... Згадаем хаця б некалькі імёнаў знакамітых выпускнікоў Слуцкай гімназіі... Генрых Казіміравіч Кулакоўскі (1808 — 1890) — доктар медыцыны, прафесар Ваеннай Медыка-хірургічнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу. Пасля Слукай гімназіі закончыў Віленскі ўніверсітэт. Вывучаў матэматыку, затым — юрыспрудэнцыю, і толькі пасля перайшоў да авалодвання медыцынай. Арганізаваў першую ў Расіі бальніцу па скураных хваробах. Быў ардынарным прафесарам па фармакалогіі. Яшчэ адна знакамітасць — расійскі літарутрны крытык, публіцыст, журналіст Леў Клейнбарт (1875 — 1950). Быў знаёмы з Сяргеем Ясеніным, сябраваў з Янкам Купалам. Нядаўна ў Мінску пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь пабачылі свет яго ўспаміны пра класіка беларускай літаратуры, пра этап яго прафесійнага станаўлення. Леў Клейнбарт па праву належыць і да шэрагаў расійскіх сацыёлагаў. Яшчэ ў 1925 годзе выйшла яго кніга «Гісторыя беспрацоў'я ў Расіі: 1857 — 1919 гг.» Нельга не згадаць і імя Казіміра Петрусевіча (1872 — 1949), які ў 1882 годзе быў накіраваны ў бясплатны інтэрнат пры Слуцкай гімназіі. Вучыўся ў горадзе на Случы з 1882 па 1891 гг. Пасля паступіў на юрыдычны факультэт Імператарскага Кіеўскага ўніверсітэта. Казімір Петрусевіч — дэлегат I з'езда РСДРП у Мінску. У 1908 годзе былы слуцкі гімназіст удзельнічаў у Вільні ў працэсе абароны ў судзе Якуба Коласа. У 1919 годзе пераехаў у Польшчу, заняўся адвакацкай практыкай. Друкаваўся ў газетах. І ўдзельнічаў працэсе па абароне інтарэсаў другога беларускага паэта — Яўгена Іванавіча Скурко (Максіма Танка). Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны Казіміра Петрусевіча выбралі членам Вярхоўнага суда Польскай Народнай Рэспублікі, членам Галоўнага адвакацкага савета. Урад Польшчы ўзнагародзіў яго ордэнам Адраджэння Польшчы... 

 

Глядзець на мінулае Слуцка вачыма людзей розных пакаленняў, тых асобаў, якія і пэўныя дакументальныя, мастацкія сведчанні пра родны, блізкі ім горад пакінулі, — захапляльная справа. І яшчэ — падказка да новых крыніцазнаўчых, краязнаўчых праектаў. У 2011 годзе «Літаратура і мастацтва» выдала альбом «Слуцк. Падарожжа ў часе», складзены Наталляй Серык. Надрукаваны накладам 2000 асобнікаў, альбом знайшоў зацікаўленага чытача, гледача. А мо наспеў час прадоўжыць клопат у гэтым жа накірунку і пільна ўгледзецца ў розны ілюстрацыйны матэрыял пра гістарычны ландшафт Слуцка і Случчыны з адначасовым расповядам пра нашых не такіх ужо і далёкіх прашчураў?..

 

 

аўтар: Кастусь Ладуцька

 

Паштоўкі з калекцыі Уладзіміра Лiхадзедава



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 288. Последнее 2022-06-25 07:03:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
boikoauto@tut.by