Манаграма князя Багуслава або загадка герба Слуцка

Манаграма князя Багуслава або загадка герба Слуцка

18.01.2017

Слуцк – адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай. Адзін з самых пазнавальных слуцкіх сімвалаў – гарадзкі герб з паэтычнай выявай Пегаса і загадкавымі залатымі літарамі пад княжацкай каронай на пурпурнай сукне. Новыя крыніцы, знойдзеныя аўтарам, раскрываюць таямніцу гэтай манаграмы, а таксама сведчаць, што ў сучаснай рэканструкцыі гербу была дапушчана прыкрая недакладнасць…

Бліскучы арыстакрат, адзін з самых багатых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага, вядомы грамадска-палітычны дзеяч Багуслаў Радзівіл (1620–1669), імя якога неразрыўна звязана з гісторыяй беларускага горада Слуцка, нарадзіўся ў Гданьску ў сям"і князя Януша Радзівіла, віленскага кашталяна, і прынцэсы Лізаветы Сафіі Гагенцолерн. Рана страціўшы бацьку, сваё дзяцінства ён разам з маці правёў у бацькоўскіх маёнтках у Прусіі і Франконіі. У 1628 годзе маленькі князь вярнуўся ў Літву. Пад апекай свайго знакамітага дзядзкі Крыштафа Радзівіла (1585–1640), вялікага гетмана літоўскага, Багуслаў атрымаў бліскучую адукацыю ў кальвінісцкіх гімназіях Вільні і Кейдан. Тут ён навучаўся разам з віднымі еўрапейскімі арыстакратамі таго часу, такімі як сілезскі князь Хрысціян Легніцкі, якія лічылі за гонар атрымоўваць веды ў ВКЛ. Адна з такіх гімназій, заснаваная бацькам Багуслава Радзівіла, дзейнічала і ў Слуцку.

У 1637–1648 гадах Багуслаў Радзівіл працягнуў сваю адукацыю падчас традыцыйнага для тагачасных беларускіх магнатаў Grand Tour («Вялікім Ваяжы») па Заходняй Еўропе, падарожнічаў па Нямеччыне, Нідэрландах, Францыі і Англіі. Князь навучаўся ў знакамітых галандскіх ўніверсітэтах Гронінгена, Франекера і Утрэхта, прыватных «рыцарскіх акадэміях» у Парыжы, браў удзел у ваенных выправах галандскіх і французкіх войскаў супраць іспанцаў. Багуслаў Радзівіл наладзіў сетку шчыльных кантактаў з прадстаўнікамі пануючых дамоў Еўропы: Гагенцолернамі, Аранскімі-Насаў, Бурбонамі, Пфальцамі, Сцюартамі, Гесэн-Касэлямі, Анхальтамі – сувязі, якія нярэдка былі падмацаваныя і дынастычным сваяцтвам. Так, нават знакаміты Людовік XIV «Кароль-Сонца» звяртаўся да яго няйначай, як «наш даражэйшы і ўлюбёнейшы кузэн…»

Пасля вяртання на радзіму ў 1648 годзе Радзівіл, займаючы пасаду канюшага ВКЛ, апынуўся ў віхуры падзей, звязаных з казацкім паўстаннем на Украіне, Трынаццацігадовай вайной з Расіяй, Кейданскай уніяй ВКЛ са Швецыяй, у якіх Багуслаў прыняў самы актыўны удзел. У 1657 годзе яго сваяк, брандэнбургскі курфюрст Фрыдрых Вільгельм Гагенцолерн прызначыў Багуслава прускім генерал-губернатарам. У Кёнігсбергу ён стаў аднім з першых еўрапейскіх архітэктараў абсалютызму, заклаўшы будучую веліч Прускай дзяржавы.

Багуслаў Радзівіл быў вялікім мецэнатам мастацтва і навукі свайго часу. Яго каласальны збор жывапісу ў Любчы налічваў каля тысячы твораў мастацтва, у якім толькі работы аднаго слыннага Лукаса Кранаха складалі 24 адзінкі, а ў кнігазборы князя пачэснае месца займаў і знакаміты «Радзівілаўскі» летапіс XV стагоддзя. Дзякуючы яго падтрымцы, працавала кальвінісцкая гімназія, а таксама школы пры праваслаўным Праабражэнскім брацтве ў Слуцку.

Сучасны герб Слуцка (Современный герб Слуцка)Слуцк быў пярлінай ўладанняў Багуслава Радзівіла і адной з яго галоўных рэзідэнцый. Менавіта ён ператварыў Слуцк у адзін з самых вялікіх, заможных і квітнеючых гарадоў ВКЛ з насельніцтвам больш за 7 000 чалавек. Ён быў умацаваны выдатнай інавацыйнай сістэмай бастыённых фартыфікацый, якія баранілі вялікі гарнізон і нават 4 палкі гарадскога апалчэння, сфарміраваныя і абучаныя на манер галандскіх schutterijen (стралкоў). Дзякуючы гэтаму, Слуцк стаў адзіным горадам Беларусі, які не быў захоплены і разрабаваны падчас крывавай вайны 1654–1667 гадоў паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй (з удзелам Швецыі, Брандэнбурга-Прусіі, Аўстрыі і Трансільваніі), вайны, што заставіла пасля сабе попел і разбурэнні па ўсёй краіне і забрала жыцці каля 40 % жыхароў Вялікага Княства.

Развіццё цэхавага рамяства, спрыяльныя эканамічныя ўмовы, створаныя князем, прываблівалі ў горад нават эмігрантаў з далёкай Шатландыі. Былі гэта, праўда, не легендарныя горцы ў кільтах, а кемлівыя і прадпрымальныя шкоты-кальвіністы, нашчадкі саксаў Лоўленду, якія з задавальненнем сяліліся ў Слуцку. У верацярпімым горадзе пад аховай моцных бастыёнаў выдатна суіснавалі пратэстанцкія зборы розных накірункаў Рэфармацыі, праваслаўныя цэрквы і сінагогі. На грошы князя падтрымліваліся дзесяткі праваслаўных святынь гораду, быў заснаваны новы манастыр і шпіталь.

Пад галандскім уплывам энэргічны князь марыў пра стварэнне ў Слуцку збройных мануфактур і нават пра пабудову гандлёвага канала, каб злучыць рэкі Нёман і Случ, а значыць басейны Балтыйскага і Чорнага мора. Гэта безумоўна зрабіла б горад аднім з найбольш важкіх гандлёвых цэнтраў рэгіёну.

Аднім з этапаў развіцця сталіцы княства 27 жніўня 1652 года стала наданне Багуславам Радзівілам гораду Слуцку Магдэбурскага права і шэрагу прывілеяў (пацверджаных соймам і каралём Янам ІІ Казімірам). У прыватнасьці, Радзівіл дазволіў пабудаваць ратушу, абіраць бурмістраў, членаў гарадской рады і лаўнікаў, самастойна рэгуляваць дзейнасць рамесных і купецкіх цэхаў, вырашаць пытанні забудовы горада, адкрыцця новых крамаў. Усталёўваліся гандлёвыя дні (панядзелак і субота), кірмашы два разы на год, на якіх былі тавары нават з буйных партовых гарадоў Балтыкі: Рыгі, Кёнігсберга, Мемеля.

Акрамя таго, старадаўні Слуцк атрымаў уласны герб, які з"яўляецца сімвалам горада і зараз. У наш час ён адносіцца да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей нашай краіны. Паводле прынятага афіцыйнага апісання выявы герба, рэканструяванага вядомым беларускім даследчыкам Анатолем Цітовым, ён уяўляе сабой наступную кампазіцыю: «у блакітным полі срэбны конь з крыламі; на чырвонай гуньцы пад княжацкай каронай манаграма R[adivil] D[ux]» (Цітоў, А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI – пач. XX ст.), Мінск 1998, с. 234).

Рэканструкцыя герба была зроблена А. Цітовым, прызнаным адмыслоўцам у галіне сфрагістыкі і геральдыкі, паводле выяў гарадскіх пячатак Слуцка XVII–XVIII стагоддзяў. Аднак, калі звярнуцца да гэтай крыніцы, можна заўважыць, што згаданая выява манаграмы на гуньцы вельмі неразборлівая. Гэта абсаютна не дзіўна ў мініяцюрным фармаце пячаткі ці, тым больш, яе адбіткаў.

Упершыню інтэрпрэтацыю А. Цітова манаграмы на гербе Слуцка паставіла пад сумненне Тамарай Габрусь у сваім артыкуле «Навошта каню крылы, альбо ўшанаванне Багуслава Радзівіла» (Спадчына, 1993, № 1, с. 69–75), прысвечаным духоўнай і матэрыяльнай спадчыне князя. Аўтарка сцвярджала, што «манаграма, размешчаная пад княжацкай каронай, даволі лёгка раскладаецца на лацінскія літары «В» і «R» – пачатковыя літары імя Багуслава Радзівіла». Зважаючы, што менавіта Багуслаў Радзівіл быў ініцыятарам надання Слуцку гарадскіх правоў і герба, версія Т. Габрусь выглядае вельмі пераканаўча.

Але новыя знойдзеныя крыніцы засведчылі, што версіі А. Цітова і Т. Габрусь не зусім слушныя (ці можна сказаць, што кожны з іх мае рацыю напалову), а манаграма складаецца насамрэч не з двух, а з трох літар: BRD – Boguslaus Radzivil Dux (лац. Багуслаў Радзівіл Князь).

Кафель с изображением городского герба. Из архивов Слуцкого музеяАдной з такіх інтрыгуючых знаходак стала пячная паліваная і непаліваная кафля 1660-х гадоў, якая паходзіць з Біржанскага замку (зараз у Літве), што ў той час належаў і быў перабудаваны князем Багуславам Радзівілам. Кафля змяшчае вельмі выразныя абрысы гэтых трох літар, якія добра пераклікаюцца з літарамі на гербе Слуцка. Гэта значыць, што манаграма на гербе Слуцка і кафлі была створана паводле аднаго мастацкага шаблону, які трэба напрамую звязаць з асобай князя Багуслава Радзівіла.

Яшчэ большую цікавасць выклікае унікальная паліхромная кафля памерамі 19,5×19,5 см, знойдзеная падчас археалагічных раскопак Верхняга замку непасрэдна ў самім Слуцку ў 1985–1986 гадах пад кіраўніцтва Леаніда Калядзінскага. Зараз яна экспануецца ў Слуцкім краязнаўчым музеі. На ёй змешчана выява герба Слуцка ў лаўровым вянку. У цэнтры, на чырвонай гуньцы каня – манаграма BRD. Літары змешчаны асобна і чытаюцца вельмі разборліва.

Багуслаў Радзівіл надаваў вялікую ўвагу розных архітэктурным, будаўнічым і мастацкім дэталям, у тым ліку канструкцыі печаў у сваіх палацах і малюнку кафлі (у НГАРБ захаваліся два падрабязныя праекты кафляных печаў з абмерамі, зробленых рукой князя). Таму цалкам магчыма, што ён самастойна мог праінструктаваць майстроў нават наконт такой драбязы, як афармленне гэтай выявы гербу на кафлі.

Вельмі цікавая крыніца была знойдзена ў Радзівілаўскім архіве ў Варшаве. Гэта інвентар 1705 года гармат Слуцкай фартэцыі, пашкоджаных шведамі падчас Вялікай Паўночнай вайны. У ім, паміж іншага, згадваюцца чатыры гарматы тыпу «фельдшланг» і адна мартыра, адлітыя на загад Багуслава Радзівіла. На інскрыпцыях кожнай з гэтых гармат была змешчана манаграма BRD пад княжацкай каронай. Выява літар BRD, старанна перамаляваная ў інвентары ад рукі, дакладна паўтарае абрысы манаграмы князя на кафлі з Біржанскага замку.

Відавочна, што менавіта такая манаграма была персанальным сімвалам Багуслава Радзівіла. Яна шматразова выкарыстоўвалася і рэпрадуктавалася на розных артэфактах, звязаных з яго імем. Беручы пад увагу гэтыя важныя крыніцы, можна зрабіць выснову, што ў 1652 годзе менавіта яна і была змешчана ўладальнікам Слуцка на падараваным гораду гербе. Гэта ж манаграма, якая з цяжкасцю расчытваецца, была таксама і на гербе гарадскіх пячатках.

Хацелася б, каб на гэтыя акалічнасці звярнулі ўвагу ў першую чаргу гарадскія і раённыя ўлады Слуцка, адпаведныя дзяржаўныя інстытуты Беларусі. У нас, як нашчадкаў шматвекавой гісторыі, ёсць магчымасць вярнуць незаслужана забытае імя князя Багуслава Радзівіла, які зрабіў гэтак шмат для Слуцка і Случчыны, на самае пачэснае месца – у выглядзе дакладнай выявы яго манаграмы і яе правільнага прачытання на гербе горада, які ён уласна і надаў тры з паловай стагоддзі таму. Асаблівую актуальнасць гэтаму надае юбілей (360 гадоў) атрымання Слуцкам уласнага герба, які будзе адзначацца ў наступным годзе.

1. Сучасны герб Слуцка (Современный герб Слуцка). 2. Перамалёўка пячаткі слуцкага магістрата другой паловы XVII-XVIII ст. (Перерисовка печати Слуцкого магистрата второй половины XVII-XVIII в.) 3. Паліваная і непаліваная кафля з Біржанскага замку, 1660-я гг. (Глазурованная и неглазурованная плитка из Биржанского замка, 1660-е гг.) 4. Кафля са слуцкага Верхняга замку, 1650-1660-я гг. (Кафель со Слуцкого Верхнего замка, 1650-1660-е гг.) 5. Выява манаграмы Б. Радзівіла з інвентара гармат Слуцкай фартэцыі 1705 г. (Изображение монограммы Б. Радзивилла из инвентаря орудий Слуцкой крепости 1705 г.)

 

1. Сучасны герб Слуцка (Современный герб Слуцка). 2. Перамалёўка пячаткі слуцкага магістрата другой паловы XVII-XVIII ст. (Перерисовка печати Слуцкого магистрата второй половины XVII-XVIII в.) 3. Паліваная і непаліваная кафля з Біржанскага замку, 1660-я гг. (Глазурованная и неглазурованная плитка из Биржанского замка, 1660-е гг.) 4. Кафля са слуцкага Верхняга замку, 1650-1660-я гг. (Кафель со Слуцкого Верхнего замка, 1650-1660-е гг.) 5. Выява манаграмы Б. Радзівіла з інвентара гармат Слуцкай фартэцыі 1705 г. (Изображение монограммы Б. Радзивилла из инвентаря орудий Слуцкой крепости 1705 г.)



 

 

 

Кірыла КАРЛЮК
«Манаграма князя Багуслава або загадка герба Слуцка»
«Наша Ніва», № 23, 15 чэрвеня 2011 г., с. 13.


 

 

Монограмма князя Богуслава или загадка герба Слуцка

Слуцк – один из красивейших городов Беларуси с богатым историческим и культурным наследием. Один из самых узнаваемых слуцких символов – городской герб с поэтическим образом Пегаса и загадочными золотыми буквами под княжеской короной на пурпурном сукне. Новые источники, найденные автором, раскрывают тайну этой монограммы, а также свидетельствуют, что в современной реконструкции герба была допущена досадная неточность…

Блестящий аристократ, один из самых богатых магнатов Великого Княжества Литовского, известный общественно-политический деятель Богуслав Радзивилл (1620–1669), имя которого неразрывно связано с историей белорусского города Слуцка, родился в Гданьске в семье князя Януша Радзивилла, виленского каштеляна, и принцессы Елизаветы Софии Гогенцоллерн. Рано потеряв отца, своё детство он вместе с матерью провёл в родительских имениях в Пруссии и Франконии. В 1628 году маленький князь вернулся в Литву. Под опекой своего знаменитого дяди Христофора Радзивилла (1585–1640), великого гетмана литовского, Богуслав получил блестящее образование в кальвинистских гимназиях Вильны и Кейдан. Здесь он учился вместе с видными европейскими аристократами того времени, такими, как Силезский князь Христиан Легницкий, который считал за честь получать знания в ВКЛ. Одна из таких гимназий, основанная отцом Богуслава Радзивилла, действовала и в Слуцке.

В 1637–1648 годах Богуслав Радзивилл продолжил своё образование во время традиционного для тогдашних белорусских магнатов Grand Tour («Большого Вояжа») по Западной Европе, путешествовал по Германии, Нидерландам, Франции и Англии. Князь обучался в знаменитых голландских университетах Гронингена, Франекера и Утрехта, частных «рыцарских академиях» в Париже, участвовал в военных походах голландских и французских войск против испанцев. Богуслав Радзивилл наладил сеть тесных контактов с представителями господствующих домов Европы: Гогенцоллернами, Оранскими-Нассау, Бурбонами, Пфальцами, Стюартами, Гессен-Касселями, Анхальтами – связи, которые нередко были подкреплены и династическим родством. Так, даже знаменитый Людовик XIV «Король-Солнце» обращался к нему не иначе, как «наш дорогой и влюблённейший кузен…»

После возвращения на родину в 1648 году Радзивилл, занимая должность конюшего ВКЛ, оказался в вихре событий, связанных с казацким восстанием на Украине, Тринадцатилетней войной с Россией, Кейданской унией ВКЛ со Швецией, в которых Богуслав принял самое активное участие. В 1657 году его родственник, Бранденбургский курфюрст Фридрих Вильгельм Гогенцоллерн назначил Богуслава прусским генерал-губернатором. В Кёнигсберге он стал одним из первых европейских архитекторов абсолютизма, заложив будущее величие Прусского государства.

Богуслав Радзивилл был большим меценатом искусства и науки своего времени. Его колоссальное собрание живописи в Любче насчитывало около тысячи произведений искусства, в котором только работы одного известного Лукаса Кранаха составляли 24 единицы, а в библиотеке князя почётное место занимала и знаменитая «Радзивилловская» летопись XV века. Благодаря его поддержке, работала кальвинистская гимназия, а также школы при православном Преображенском братстве в Слуцке.

Монограмма князя Богуслава РадзивиллаСлуцк был жемчужиной владений Богуслава Радзивилла и одной из его главных резиденций. Именно он превратил Слуцк в один из самых больших, богатых и процветающих городов ВКЛ с населением более 7000 человек. Он был укреплён отменной инновационной системой Бастионных фортификаций, защищавших большой гарнизон и даже 4 полка городского ополчения, сформированные и обученные на манер голландских schutterijen (стрелков). Благодаря этому, Слуцк стал единственным городом в Беларуси, который не был захвачен и разграблен во время кровавой войны 1654–1667 годов между Польшей и Россией (с участием Швеции, Бранденбурга-Пруссии, Австрии и Трансильвании), войны, оставившей после себе пепел и разрушения по всей стране и унёсшей жизни около 40 % жителей Великого Княжества.

Развитие цехового ремесла, благоприятные экономические условия, созданные князем, привлекали в город даже эмигрантов из далёкой Шотландии. Были это, правда, не легендарные горцы в килтах, а сообразительные и предприимчивые шотландцы-кальвинисты, потомки саксов Ловленда, которые с удовольствием селились в Слуцке. В веротерпимом городе под охраной мощных бастионов прекрасно сосуществовали протестантские сборы различных направлений Реформации, православные церкви и синагоги. На деньги князя поддерживались десятки православных святынь города, был основан новый монастырь и госпиталь.

Под голландским влиянием энергичный князь мечтал о создании в Слуцке оружейных мануфактур и даже о построении торгового канала, чтобы соединить реки Неман и Случь, а значит бассейны Балтийского и Чёрного морей. Это безусловно сделало бы город одним из наиболее весомых торговых центров региона.

Одним из этапов развития столицы княжества 27 августа 1652 года стало придание Богуславом Радзивиллом городу Слуцку Магдебургского права и ряда привилегий (подтверждённых сеймом и королём Яном ІІ Казимиром). В частности, Радзивилл позволил построить ратушу, избирать бурмистров, членов городского совета и лавников, самостоятельно регулировать деятельность ремесленных и купеческих цехов, решать вопросы застройки города, открытия новых магазинов. Устанавливались торговые дни (понедельник и суббота), ярмарки два раза в год, на которых были товары даже из крупных портовых городов Балтики: Риги, Кёнигсберга, Мемеля.

Кроме того, стародавний Слуцк получил собственный герб, который является символом города и сейчас. В настоящее время он относится к историко-геральдическим памятникам Беларуси, внесённым в Государственный список историко-культурных ценностей нашей страны. Согласно принятому официальному описанию изображения герба, реконструированного известным белорусским исследователем Анатолием Титовым, он представляет собой следующую композицию: «в голубом поле серебряный конь с крыльями; на красной попоне под княжеской короной монограмма R [adivil] D [ux]» (Титов, А. Геральдика белорусских городов (XVI – нач. XX в.), Минск 1998, с. 234).

Реконструкция герба была сделана А. Титовым, признанным специалистом в области сфрагистики и геральдики, согласно образцам городских печатей Слуцка XVII–XVIII веков. Однако, если обратиться к этому источнику, можно заметить, что упомянутое изображение монограммы на попоне очень невнятное. Это абсолютно не удивительно в миниатюрном формате печати или, тем более, её отпечатках.

Впервые интерпретацию А. Титова монограммы на гербе Слуцка поставила под сомнение Тамара Габрусь в своей статье «Зачем коню крылья, либо почитание Богуслава Радзивилла» (Спадчына, 1993, № 1, с. 69–75), посвящённой духовному и материальному наследию князя. Автор утверждала, что «монограмма, расположенная под княжеской короной, довольно легко разлагается на латинские буквы «В» и «R» – начальные буквы имени Богуслава Радзивилла». Принимая во внимание, что именно Богуслав Радзивилл был инициатором придания Слуцку городских прав и герба, версия Т. Габрусь выглядит очень убедительно.

Но новые найденные источники засвидетельствовали, что версии А. Титова и Т. Габрусь не совсем верны (или можно сказать, что каждый из них прав наполовину), а монограмма состоит на самом деле не из двух, а из трёх букв: BRD – Boguslaus Radzivil Dux (лат. Богуслав Радзивилл Князь).

Одной из таких интригующих находок стали печные глазурованная и неглазурованная плитка 1660-х годов, которые происходят из Биржанского замка (сейчас в Литве), который в то время принадлежал и был перестроен князем Богуславом Радзивиллом. Кафель содержит очень чёткие очертания этих трёх букв, которые хорошо перекликаются с буквами на гербе Слуцка. Это значит, что монограмма на гербе Слуцка и кафеля была создана согласно одному художественному шаблону, который нужно напрямую связать с личностью князя Богуслава Радзивилла.

Ещё больший интерес вызывает уникальный полихромный кафель размерами 19,5 × 19,5 см, найденный во время археологических раскопок Верхнего замка непосредственно в самом Слуцке в 1985–1986 годах под руководством Леонида Колядинского. Сейчас он экспонируется в Слуцком краеведческом музее. На нем помещено изображение герба Слуцка в лавровом венке. В центре, на красной попоне коня – монограмма BRD. Буквы помещены отдельно и читаются очень разборчиво.

Официальный ответ слуцкой администрации на запрос Кирилла Карлюка относительно исправления ошибки на городском гербеБогуслав Радзивилл уделял большое внимание различным архитектурным, строительным и художественным деталям, в том числе конструкции печей в своих дворцах и рисунку изразцов (в НГАРБ сохранились два подробных проекта кафельных печей с обмерами, сделанными рукой князя). Поэтому вполне возможно, что он самостоятельно мог проинструктировать мастеров даже по поводу такой мелочи, как оформление этой фигуры герба на кафеле.

Очень интересный источник был найден в Радзивилловском архиве в Варшаве. Это инвентарь 1705 года орудий Слуцкой крепости, повреждённых шведами во время Великой Северной войны. В нем, среди прочего, упоминаются четыре пушки типа «фельдшланг» и одна мортира, отлитые по приказу Богуслава Радзивилла. На инскрипциях каждого из этих орудий была помещена монограмма BRD под княжеской короной. Изображение букв BRD, тщательно перерисованы в инвентаре от руки, точно повторяют очертания монограммы князя на кафеле из Биржанского замка.

Очевидно, что именно такая монограмма была персональным символом Богуслава Радзивилла. Она многократно использовалась и копировалась на различных артефактах, связанных с его именем. Принимая во внимание эти важные источники, можно сделать вывод, что в 1652 году именно она и была помещена владельцем Слуцка на пожалованном городу гербе. Это же монограмма, которая с трудом читается, была также и на гербе городских печатей.

Хотелось бы, чтобы на это обстоятельство обратили внимание в первую очередь городские и районные власти Слуцка, соответствующие государственные институты Беларуси. У нас, как потомков многовековой истории, есть возможность вернуть незаслуженно забытое имя князя Богуслава Радзивилла, который сделал так много для Слуцка и Слуцкого района, на самое почётное место – в виде точного образа его монограммы и её правильного прочтения на гербе города, который он, собственно, и придал три с половиной столетия назад. Особую актуальность этому придаёт юбилей (360 лет) получения Слуцком собственного герба, который будет отмечаться в следующем году.

 

 

Кирилл КАРЛЮК
«Монограмма князя Богуслава или загадка герба Слуцка»
«Наша Нива», № 23, 15 июня 2011 г., с. 13.

Перевод – Владимир ХВОРОВ


 

 

Кірыл Карлюк – гісторык. У 2007 г. скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, у 2009 г. магістратуру Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта па праграме Універсітэта Паўднёвага Стакгольма (Södertörns högskola) «Параўнаўчая гісторыя краін Паўночна-Усходняй Еўропы». Займаецца гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага канца XVI–XVII ст.

Фота: arche.by