Гарадскія умацаванні у ХVІІ–ХVІІІ стагоддзях

Гарадскія умацаванні у ХVІІ–ХVІІІ стагоддзях

20.12.2017

У сувязі з распаўсюджваннем і ўдасканаленнем агнястрэльнай зброі адбываліся змены ў будаўніцтве абарончых аб´ектаў. Хаця захоўваліся старажытныя і часам узводзіліся новыя драўляныя і мураваныя сцены і вежы, аднак галоўнае значэнне цяпер атрымліваюць насыпаныя з зямлі абарончыя валы з бастыёнамі, якія ўзводзіліся па знешняй лініі забудовы населеных месцаў. Значны ўклад у распрацоўку новай сістэмы фартыфікацыі ўнеслі італьянскія дойліды.

На Беларусі ў ХVІ ст. прымянялася спачатку стараітальянская, а пазней новаітальянская сістэмы бастыённых збудаванняў. Іх агульная рыса – абмуроўка каменем вонкавай часткі валоў (курцін) і бастыёнаў. На мяжы ХVІ–ХVІІ стст. на змену італьянскай прыйшла галандская фартыфікацыйная сістэма. У ёй каменная абмуроўка адсутнічала, таму ўзвядзенне аб´ектаў такога тыпу было больш хуткім і танным, больш практычным у выкарыстанні [1].

Вялікая ўвага ў тэарэтычных распрацоўках тагачасных італьянскіх архітэктараў надавалася ідэі стварэння праекта «ідэальнага горада». Звычайна планы такіх гарадоў уяўлялі сабой правільную па форме геаметрычную фігуру. Распрацоўшчыкамі выкарыстоўваліся лепшыя дасягненні горадабудаўніцтва, вырашаліся праблемы рацыянальнага размяшчэння ўсіх значных гарадскіх аб´ектаў: жылых кварталаў, плошчаў, ліній абароны.

У Слуцку да сярэдзіны ХVІІ ст. намаганнямі ўладароў краю ідэя «ідэальнага горада» была амаль поўнасцю рэалізавана на практыцы. Круглы ў плане горад размяшчаўся на абодвух берагах ракі Случ. У цэнтры – Стары замак і гандлёвая плошча. Да іх вялі галоўныя вуліцы. Уся тэрыторыя горада па перыметры ахоўвалася вонкавай сістэмай абароны [2].

Як адзначаюць даследчыкі, звонку кварталы Старога горада былі ўмацаваны землянымі валамі і бастыёнамі яшчэ пры князях Алелькавічах, у апошняй чвэрці ХVІ ст. Некаторыя даследчыкі выказваюцца, што ў тыя ж часы з´явілася ў Новым горадзе і цытадэль (Новы замак), хаця такога погляду прытрымліваюцца не ўсе. Далейшае ўдасканаленне абарончых збудаванняў Слуцка звязана з князем Багуславам Радзівілам, які на працягу 50–60-х гг. ХVІІ ст. правёў іх значную рэканструкцыю і абвёў валам Новы горад. Менавіта з гэтага часу Слуцк ператварыўся ў непрыступную крэпасць, атрымаўшую славу «Цытадэлі Літвы» [3]. Чарговае ўдасканаленне ўмацаванняў адбылося ў сярэдзіне XVIII ст. пры князі Гераніме Фларыяне Радзівіле.

У ХVІІ–ХVIII стст. тэрыторыя горада была абведзена магутным – у аснове не менш 26,6 м, а ў вышыню каля 8 м – зем¬ляным валам, які па ўсёй даўжыні праз пэўныя адрэзкі меў бастыённыя высту¬пы. Стары горад бараніў вал з васьмю бастыёнамі і трыма ўмацаваннямі перад валам – равелінамі. Новы горад меў вал з пяццю бастыёнамі і адным равелінам [4]. З вонкавага боку перад валам быў выкапаны шырокі роў, запоўнены вадою Случы і Бычка. Адносіліся слуцкія ўмацаванні да так званага «старагаландскага тыпу», або сістэмы Vaubana[5].

Схематычны план Слуцка. 1-я палова XVII ст.Трапіць у горад можна было цераз размешчаныя ў валах уваходныя бра¬мы з пад´ёмнымі мастамі. На заходняй частцы горада, непадалёку ад Ільінскага манастыра, знаходзілася Віленская (Ільінская) брама. Яна была мураваная, мела памеры 25,5 х 36,22 метра. Побач з ёй, асобна, стаялі будынак кардэгардыі (складаўся з двух жылых памяшканняў для варты, каморы і сеняў) і парахоўня. Ад Віленскай брамы дарога, мінуючы прадмесце «Трайчаны», вяла да Нясвіжа, Мінска і далей да Вільні. На паўночнай частцы горада размяшчалася мураваная, прыкладна такіх жа памераў – 25,5 х 36,6 метра – Капыльская брама, побач з якой асобна знаходзілася вартоўня. На ўсходняй частцы Старога горада мелася двух´ярусная (з вежай і вартоўняй) мураваная Востраўская брама, памеры якой былі 9,15 х 15,22 метра. Побач з ёй таксама стаяла кардэгардыя. Ад брамы далей дарога ішла да прадмесця «Востраў». На кожную ноч і ў час ваеннай небяспекі праезжыя аркі брам закрываліся варотамі, а масты перад імі падымаліся з дапамогай ланцуга. Пазней за астатнія была ўзведзена драўляная Навамейская брама ў Новым горадзе [6]. Ад яе дарога вяла да Урэчча і Бабруйска. Даследчыца гісторыі беларускай архітэктуры Тама¬ра Габрусь лічыць, што эскізны праект для яе быў зроблены князем Багуславам Радзівілам. Некалькі эскізных накідаў гэтай цікавай пабудовы можна ўбачыць сярод іншых эскізаў і малюнкаў папкі Багуслава Радзівіла, што захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве [7]. Аднак прыгожы і прэзентабельны выгляд брамы, калі яна была зроблена ў адпаведнасці са згаданым праектам, дазваляе ўсумніцца ў гэтым. Хутчэй за ўсё, што намаляваны аб´ект прызначаўся для іншага месца.

У рускамоўных крыніцах можна сустрэць, што ў ХVІІІ – пачатку ХІХ стст. слуцкія гарадскія брамы называліся Віленская, Польская (верагодна, Капыльская – І.Ц.), Астроўская і Урэчская (верагодна, Навамейская – І.Ц.) [8].

Шырыня абарончага рова перад брамамі павялічвалася, што дазваляла пасярэдзіне яго зрабіць невялікую выспу з перадбрамным умацаваннем равелінам. Пад вуглом адзін да аднаго з гэтых выспаў былі перакінуты масты: адзін (з пад´ёмам) – да брамных варот, другі – на супрацьлеглы бераг рова. Усе равы злучаліся з рэкамі Случ і Бычок. Узровень вады ў іх можна было рэгуляваць з дапамогай шлюза.

Валы і бастыёны па вонкаваму краю мелі насып-брусвер, за якім падчас небяспекі хаваліся абаронцы. На валы абаронцы забіраліся па палогім узыходным насыпам – пандусам, зробленым як абапал брам, так і ў некаторых бастыёнах.

План Слуцка канца ХVIII ст. 1 – Верхні замак; 2 – Ніжні замак; 3 – вонкавыя умацаванні; 4 – цытадэль; 5 – прадмесце Востраў; 6 – прадмесце Трайчаны.У сістэму вонкавай абароны горада ўваходзіў Новы замак (цытадэль). Можна знайсці звесткі, што ў 1582 г. ён ужо існаваў, аднак дакладных апісанняў яго няма [9]. Існуе таксама погляд, што цытадэль на самой справе з´явілася ў ХVІІ ст., пры Багуславе Радзівіле, падчас умацавання ўсяго Новага горада. Яна размяшчалася на ўсходняй ускраіне Новага горада на левым беразе ракі Случ. Як сведчыць гісторык Мікола Волкаў, першы этап будаўніцтва цытадэлі ў 1655 г. распачаўся 2 красавіка і скончыўся 10 жніўня. Праводзіўся ён пад кіраўніцтвам каменданта гарнізона Вільгельма Петэрсана. Крыху пазней, напярэдадні маскоўскай аблогі, на падыходзе да цытадэлі з´явілася дадатковае ўмацаванне – хорнверк. З 1659 г. цытадэль, а таксама іншыя ўчасткі гарадской абароны, удасканальваліся па праекту радзівілаўскага архітэктара Тэафіла Спіноўскага. Кіраўніком работ тады выступаў слуцкі губернатар Казімір Клакоцкі. Удзел у арганізацыі і кіраўніцтве работамі прымаў таксама князь Багуслаў Радзівіл.

У плане цытадэль ўяўляла квадрат 250 х 250 метраў (унутраная пляцоўка-дзядзінец 99 х 99 метраў), абкружаны земляным валам (шырынёй 14 і вышынёй 6 метраў), з чатырма бастыёнамі па вуглах. У знешнім, бліжэйшым да ракі, бастыёне меўся мураваны склеп для захавання пораху. Уваход быў з боку горада цераз браму з пад´ёмным мастом, падыход да якой бараніў равелін – дадатковае трохвугольнае ўмацаванне. З супрацьлеглага знешняга боку цытадэлі знаходзіўся выхад да хорнверка. Унутраны двор цытадэлі займалі драўляныя збудаванні, колькасць якіх у розныя часы была неаднолькавая. З правага боку, за брамай, стаяла кардэгарда; паўз левую курціну – выцягнуты ў даўжыню цэйхгаўз для захавання зброі; з супрацьлеглага ад брамы боку знаходзіўся жылы дом для афіцэраў – аднапавярховы, з мезанінам, пакрыты гонтай, з ганкам перад уваходам. Для забеспячэння вадою мелася студня [10].

У сярэдзіне ХVІІІ ст. пры князі Гераніме Фларыяне Радзівіле адбывалася рэканструкцыя і ўдасканаленне слуцкіх умацаванняў. Вяліся будаўнічыя работы ў цытадэлі і пры яго наступніку Каралі Станіславе Радзівіле ў 1780-я гады. Цяпер у цытадэль можна было трапіць праз дзве ўваходныя брамы і два рады равоў з вадою. Першая бра¬ма (з «рагаткай») бараніла подступы да пад´ёмнага маста, яна размяшчалася на месцы ранейшага равеліна. Другая бра¬ма (з пад´ёмным мастом) размяшчалася ў абарончым вале. Яна была драўляная, аднак цяпер была 2-яруснай (другі ярус, з купалам, узвышаўся над курцінай), мела вароты з двума палотнішчамі, збітымі з дубовых дошак. На процілеглым ад увахода баку пляца, як і раней, стаяў палац – драўляны дом з мезанінам. Меліся таксама флігелі, стайні, кузня, арсенал, якія стаялі справа і злева ўздоўж вала, а таксама «італьянскі сад». Хорнверк Геранім Фларыян ператварыў у «звярынец», а частку адкрытай пляцоўкі перад цытадэллю з боку горада заняў «рэгулярна сад Радзівіла» [11].

На тэрыторыі замка размяшчаўся гарнізон. Гэта было прыватнае войска слуцкіх князёў, якое ў ХVІІ ст. налічвала больш за тысячу чалавек. У яго ліку меліся наёмнікі: палякі, шведы, нем¬цы, венгры. Пры Багуславе Радзівіле гарнізон складаўся з чатырох палкоў. У 1648 г., калі да горада падыходзілі ўкраінскія казакі, гарнізон знаходзіўся ў падпарадкаванні віленскага падстолія Яна Сасноўскага. Падчас вайны з Масковіяй, калі горад аблажылі войскі рускага князя Трубяцкога, гарнізонам кіраваў губернатар княства і вайсковы камендант Вільгельм Петэрсан.

Акрамя прафесійнага княскага войска, вайсковую павіннасць у выпадку неабходнасці нясло ўсё мужчынскае насельніцтва горада – гэта было мясцовае апалчэнне. Падчас небяспекі горад выстаўляў чатыры палкі апалчэнцаў. Такім чынам, усё войска было размеркавана па палках, якія складаліся з соцень. Па выбуху гарматы ў Верхнім замку кожная сотня займала сваё месца на гарадскім вале. Планіроўка гарадскіх кварталаў была прыстасавана для вядзення вулічных баёў, а самі вуліцы спланіраваны такім чынам, каб апалчэнцам па іх можна было хутка дабрацца да вызначанага ўчастка абароны [12]. Акрамя гарадскіх жыхароў, да нясення вайсковай, а таксама часткова каравульнай, ахоўнай і паліцэйскай службы з часоў князёў Радзівілаў выбіралася пэўная колькасць з жыхароў навакольных вёсак. Іх так і называлі выбранцы. У лік выбранцаў маглі таксама залічвацца мяшчане і дробная шляхта. Былі паселены яны ў 70–80-я гады XVII ст. у невялікай аддаленасці ад горада ў шасці вёсках. З тых часоў гэтыя вёскі сталі называць выбранецкімі [13].

У ХVІІ ст. у Слуцку дзейнічала майстэрня па вырабу гармат – людвісарня. Для работы сюды князем Багуславам Радзівілам былі запрошаны майстры з Германіі. Аднак, магчыма, што такія майстэрні меліся яшчэ за часамі Алелькавічаў, бо вядома, што на пачатку ХVІ ст., калі Слуцкі замак штурмавалі крымчакі, захопнікаў ужо сустракаў агонь гармат, размешчаных на замкавых вежах [14]. Як даносяць вопісы, у 1620 г. у Слуцку было: 5 вялікіх бурачых гармат, 5 паўгармат, 4 марціры, 6 спраўных і 5 сапсаваных палявых гарматак, 1 жалезная гармата. Мелася 83 мушкеты і 9 шмыгаўніц на колах. У запасе былі порах, кулі і 130 гакаўніц [15].

Слуцкія гарматы XVII ст. Малюнак 1904 г.Моцна ўзброеннымі былі абаронцы слуцкай фартэцыі і ў ХVІІІ ст. Складзеныя ў часы князя Гераніма Фларыяна Радзівіла інвентары даводзяць, што ў 1746 г. у Слуцку было 66 розных гармат, а дадзеныя за 1760 г. удакладняюць: было 29 медных, 25 жалезных гармат, 12 марцір ды яшчэ сто штук ручной зброі. У 1767 г. было ўжо 103 розныя гарматы, у тым ліку 7 марцір, 4 дваццаціствольныя арганы, 3 шмыгаўніцы. Нават у 1791 г., калі ахопленая крызісам Рэч Паспалітая адлічвала апошнія гады свайго існавання, прыватнае радзівілаўскае войска ў Слуцку мела на ўзбраенні 28 гармат і 16 гакаўніц, што пераўзыходзіла тагачасную артылерыю вялікакняскага войска, узброенную толькі дзесяццю гарматамі [16]. Ліцейная майстэрня ў Слуцку мелася і ў ХVІІІ ст. Акрамя таго, Геранім Фларыян Радзівіл у 1747 г. заснаваў людвісарню ў Урэччы пры шкляной мануфактуры, якая дзейнічала да 1775 г. [17]

Пасля далучэння краю да Расійскай імперыі Стары замак і цытадэль апусцелі. У ХІХ ст. Слуцк як горад-крэпасць сваё значэнне страціў. Разрастаючыся, гарадская забудова пераходзіла межы, акрэсленыя старажытнымі валамі. На працягу стагоддзя яны зрываліся, а рвы засыпаліся. Па загадзе новай гарадской адміністрацыі ў 1820-я гады былі разабраны вежы і палацавая забудова Верхняга і Ніжняга замкаў. Разабранымі былі і гарадскія брамы. Даўжэй чым іншыя захоўвала свае скляпенні і высокую вежу Востроўская брама. Ужо без вежы яна прастаяла да 1835 года [18]. Цытадэль апошні раз спрабавалі прыстасаваць да абароны французы падчас акупацыі горада ў 1812 г. Пазней яна прыйшла ў заняпад і на пачатку ХХ ст. яе тэрыторыя пачала забудоўвацца.

Сёння межы старажытнага горада можна вызначыць па вуліцах, якія пасля рэвалюцыі былі перайменаваны ў 1-ю, 2-ю, 3-ю і 4-ю Працоўныя, з іх першым двум цяпер адпавядаюць вуліцы Корзуна і Канановіча. Яны ідуць па крузе і паўтараюць абрысы былой вуліцы Падвальнай, якая ў мінулым праходзіла ўздоўж вала. Па той жа лініі ў некаторых месцах (гарадскі парк, бераг ракі каля «чортавага мосціка», раён вуліцы 8 Сакавіка) захаваліся рэшткі равоў і нязначныя ўзвышэнні, азначаючыя былыя валы і бастыёны. Захавалася і нязначнае ўзвышэнне ў канцы вуліцы Камсамольскай (былой Сенатарскай – Шырокай), якое абазначае месца некалі размешчанай тут цытадэлі.

 

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ



 

 

Городские укрепления в XVII–XVIII веках

В связи с распространением и совершенствованием огнестрельного оружия происходили изменения в строительстве оборонительных объектов. Хотя сохранялись древние и иногда возводились новые деревянные и каменные стены и башни, всё же главное значение теперь получали насыпанные из земли оборонительные валы с бастионами, которые возводились по внешней линии застройки населённых мест. Значительный вклад в разработку новой системы фортификации внесли итальянские архитекторы.

В Беларуси в ХVІ в. применялась сначала староитальянская, а позже новоитальянская системы бастионных сооружений. Их общая черта – обкладка камнем внешней части валов (куртин) и бастионов. На границе ХVІ–ХVІІ вв. на смену итальянской пришла голландская фортификационная система. В ней каменная обкладка отсутствовала, поэтому возведение объектов такого типа было более быстрым и дешёвым, более практичным в использовании [1].

Большое внимание в теоретических разработках тогдашних итальянских архитекторов уделялось идее создания проекта «идеального города». Обычно планы таких городов представляли собой правильную по форме геометрическую фигуру. Разработчиками использовались лучшие достижения градостроительства, решались проблемы рационального размещения всех значимых городских объектов: жилых кварталов, площадей, линий обороны.

В Слуцке до середины ХVІІ в. усилиями владельцев края идея «идеального города» была почти полностью реализована на практике. Круглый в плане город располагался на обоих берегах реки Случь. В центре – Старый замок и торговая площадь. К ним вели главные улицы. Вся территория города по периметру охранялась наружной системой защиты [2].

Как отмечают исследователи, снаружи кварталы Старого города были укреплены земляными валами и бастионами ещё при князьях Олельковичах, в последней четверти ХVІ в. Некоторые исследователи высказываются, что в те же времена появилась в Новом городе и цитадель (Новый замок), хотя такого взгляда придерживаются не все. Дальнейшее совершенствование оборонительных сооружений Слуцка связано с князем Богуславом Радзивиллом, который на протяжении 50–60-х гг. ХVІІ в. провёл их значительную реконструкцию и обвёл валом Новый город. Именно с этого времени Слуцк превратился в неприступную крепость, получившую славу «Цитадели Литвы» [3]. Очередное усовершенствование укреплений произошло в середине XVIII в. при князе Иерониме Флориане Радзивилле.

В ХVІІ–ХVIII вв. территория города была обведена мощным – в основе не менее 26,6 м, а в высоту около 8 м – земляным валом, который по всей длине через определённые отрезки имел бастионные выступы. Старый город защищал вал с восемью бастионами и тремя укреплениями перед валом – равелинами. Новый город имел вал с пятью бастионами и одним равелином [4]. С наружной стороны перед валом был вырыт широкий ров, заполненный водой Случи и Бычка. Относились слуцкие укрепления к так называемому «староголландскому типу», или системе Vaubana [5].

Цытадэль на плане пачатку XVIII ст.Попасть в город можно было через расположенные в валах входные ворота с подъёмными мостами. В западной части города, недалеко от Ильинского монастыря, находились Виленские (Ильинские) ворота. Они были каменные, имели размеры 25,5 х 36,22 метра. Рядом с ними, отдельно, стояли здание кордегардии (заключалось из двух жилых помещений для стражи, кладовой и сеней) и пороховая. От Виленских ворот дорога, пройдя предместье «Тройчаны», вела к Несвижу, Минску и далее к Вильне. В северной части города располагались каменные, примерно таких же размеров – 25,5 х 36,6 метра – Копыльские ворота, рядом с которыми отдельно находилась сторожка. В восточной части Старого города имелись двухъярусные (с башней и сторожкой) каменные Островские ворота, размеры которых были 9,15 х 15,22 метра. Рядом с ними тоже стояла кордегардия. От ворот дальше дорога шла к предместью «Остров». На каждую ночь и во время военной опасности проезжие арки ворот закрывались створками дверей, а мосты перед ними поднимались с помощью цепи. Позже остальных были возведены деревянные Новомейские ворота в Новом городе [6]. От них дорога вела в Уречье и Бобруйск. Исследовательница истории белорусской архитектуры Тамара Габрусь считает, что эскизный проект для них был сделан князем Богуславом Радзивиллом. Несколько эскизных набросков этой интересной постройки можно увидеть среди других эскизов и рисунков папки Богуслава Радзивилла, что хранится в Национальном историческом архиве [7]. Однако красивый и презентабельный вид ворот, когда они были сделаны в соответствии с упомянутым проектом, позволяет усомниться в этом. Скорее всего, что изображённый объект предназначался для другого места.

В русскоязычных источниках можно встретить, что в ХVІІІ – начала XIX вв. слуцкие городские ворота назывались Виленские, Польские (вероятно, Копыльские. – И.Т.), Островские и Уречские (вероятно, Новомейские. – И.Т.) [8].

Ширина оборонительного рва перед воротами увеличивалась, что позволяло посередине его сделать небольшой остров с передвратным укреплением равелином. Под углом друг к другу с этих островов были переброшены мосты: один (с подъёмом) – к створкам ворот, второй – на противоположный берег рва. Все рвы соединялись с реками Случь и Бычок. Уровень воды в них можно было регулировать с помощью шлюза.

Валы и бастионы по внешнему краю имели насыпь-бруствер, за которым во время опасности прятались защитники. На валы защитники забирались по пологим восходящим насыпям – пандусам, сделанным как с обеих сторон ворот, так и в некоторых бастионах.

В систему внешней обороны города входил Новый замок (цитадель). Можно найти сведения, что в 1582 году он уже существовал, однако точных описаний его нет [9]. Существует также суждение, что цитадель на самом деле появилась в ХVІІ в., при Богуславе Радзивилле, во время укрепления всего Нового города. Она располагалась на восточной окраине Нового города на левом берегу реки Случь. Как свидетельствует историк Николай Волков, первый этап строительства цитадели в 1655 г. начался 2 апреля и закончился 10 августа. Проводился он под руководством коменданта гарнизона Вильгельма Петерсона. Чуть позже, накануне московской осады, на подходе к цитадели появилась дополнительное укрепление – горнверк. С 1659 г. цитадель, а также другие участки городской обороны, совершенствовались по проекту радзивилловского архитектора Теофила Спиновского. Руководителем работ тогда выступал слуцкий губернатор Казимир Клакоцкий. Участие в организации и руководстве работами принимал также князь Богуслав Радзивилл.

Каменныя ядры ў экспазіцыі Слуцкага краязнаўчага музеяВ плане цитадель представляла квадрат 250 х 250 метров (внутренняя площадка-детинец 99 х 99 метров), окружённый земляным валом (шириной 14 и высотой 6 метров), с четырьмя бастионами по углам. Во внешнем, ближайшем к реке, бастионе имелся каменный подвал для хранения пороха. Вход был со стороны города через ворота с подъёмным мостом, подход к которым защищал равелин – дополнительное треугольное укрепление. С противоположной внешней стороны цитадели находился выход к горнверку. Внутренний двор цитадели занимали деревянные сооружения, количество которых в разные времена было различным. С правой стороны, за воротами, стояла кордегардия; по левую куртину – вытянутый в длину цейхгауз для хранения оружия; с противоположного от ворот бока находился жилой дом для офицеров – одноэтажный, с мезонином, покрытый гонтом, с крыльцом перед входом. Для обеспечения водой имелся колодец [10].

В середине ХVІІІ в. при князе Иерониме Флориане Радзивилле происходила реконструкция и усовершенствование слуцких укреплений. Велись строительные работы в цитадели и при его преемнике Кароле Станиславе Радзивилле в 1780-е годы. Теперь в цитадель можно было попасть через двое входных ворот и два ряда рвов с водой. Первые ворота (с «рогаткой») защищали подступы к подъёмному мосту, они располагались на месте прежнего равелина. Вторые ворота (с подъёмным мостом) располагались в оборонительном валу. Они были деревянные, однако теперь были 2-ярусные (второй ярус, с куполом, возвышался над куртиной), имели створки с двумя полотнищами, сбитыми из дубовых досок. На противоположной от входа стороне площади, как и прежде, стоял дворец – деревянный дом с мезонином. Имелись также флигели, конюшни, кузница, арсенал, стоявшие справа и слева вдоль вала, а также «итальянский сад». Горнверк Иероним Флориан превратил в «зверинец», а часть открытой площадки перед цитаделью со стороны города занял «регулярно сад Радзивилла» [11].

На территории замка располагался гарнизон. Это было личное войско слуцких князей, которое в ХVІІ в. насчитывало более тысячи человек. В его числе имелись наёмники: поляки, шведы, немцы, венгры. При Богуславе Радзивилле гарнизон состоял из четырёх полков. В 1648 г., когда к городу подходили украинские казаки, гарнизон находился в ведении виленского подстолия Яна Сосновского. Во время войны с Московией, когда город осадили войска русского князя Трубецкого, гарнизоном руководил губернатор княжества и военный комендант Вильгельм Петерсон.

Кроме профессионального княжеского войска, воинскую повинность в случае необходимости несло все мужское население города – это было местное ополчение. Во время опасности город выставлял четыре полка ополченцев. Таким образом, все войско было распределено по полкам, которые состояли из сотен. По выстрелу пушки в Верхнем замке каждая сотня занимала своё место на городском валу. Планировка городских кварталов была приспособлена для ведения уличных боев, а сами улицы спланированы таким образом, чтобы ополченцам по ним можно было быстро добраться до определённого участка защиты [12]. Кроме городских жителей, к несению военной, а также частично караульной, охранной и полицейской службы со времён князей Радзивиллов выбиралось определённое количество из жителей окрестных деревень. Их так и называли избранные (выбранцы. – В.Х.). В число избранных могли также зачисляться мещане и мелкая шляхта. Были поселены они в 70–80-е годы XVII в. в небольшой удалённости от города в шести деревнях. С тех пор эти села стали называть выбранецкими [13].

Рэшткі былога абарончага рова ў раёне гарадскога паркуВ ХVІІ в. в Слуцке действовала мастерская по изготовлению орудий – людвисарня. Для работы сюда князем Богуславом Радзивиллом были приглашены мастера из Германии. Однако, возможно, что такие мастерские имелись ещё во времена Олельковичей, ведь известно, что в начале ХVІ в., когда Слуцкий замок штурмовали крымчаки захватчиков уже встречал огонь пушек, расположенных на замковых башнях [14]. Как доносят описи, в 1620 г. в Слуцке было: 5 больших разрушающих пушек, 5 полупушек, 4 мортиры, 6 исправных и 5 испорченных полевых пушечек, 1 железная пушка. Имелось 83 мушкета и 9 шмыговниц на колёсах. В запасе были порох, пули и 130 гаковниц [15].

Весьма вооружёнными были защитники слуцкой крепости и в ХVІІІ в. Составленные во времена князя Иеронима Флориана Радзивилла инвентари показывают, что в 1746 г. в Слуцке было 66 различных орудий, а данные за 1760 г. уточняют: было 29 медных, 25 железных орудий, 12 мортир и ещё сто штук ручного оружия. В 1767 г. было уже 103 различные пушки, в том числе 7 мортир, 4 двадцати ствольных гармоник, 3 шмыговницы. Даже в 1791 г., когда охваченная кризисом Речь Посполитая отсчитывала последние годы своего существования, частное радзивилловское войско в Слуцке имело на вооружении 28 пушек и 16 гаковниц, что превосходило тогдашнюю артиллерию великокняжеского войска, вооружённую лишь десятью пушками [16]. Литейная мастерская в Слуцке имелась и в ХVІІІ в. Кроме того, Иероним Флориан Радзивилл в 1747 г. основал людвисарню в Уречье при стеклянной мануфактуре, которая действовала до 1775 г. [17]

Рэшткі былога абарончага вала па вул. 8-га Сакавіка. 2010 г.После присоединения края к Российской империи Старый замок и цитадель опустели. В XIX в. Слуцк как город-крепость своё значение утратил. Разрастаясь, городская застройка переходила границы, очерченные древними валами. В течение века они разравнивались, а рвы засыпались. По приказу новой городской администрации в 1820-е годы были разобраны башни и дворцовая застройка Верхнего и Нижнего замков. Разобраны были и городские ворота. Дольше чем другие сохраняли свои своды и высокую башню Островские ворота. Уже без башни они простояли до 1835 года [18]. Цитадель последний раз пытались приспособить к защите французы во время оккупации города в 1812 г. Позднее она пришла в упадок и в начале ХХ в. её территория стала застраиваться.

Сегодня границы древнего города можно определить по улицам, которые после революции были переименованы в 1-ю, 2-ю, 3-ю и 4-ю Трудовые, из них первым двум ныне соответствуют улицы Корзуна и Кононовича. Они идут по кругу и повторяют очертания бывшей улицы Подвальной, которая в прошлом проходила вдоль вала. По той же линии в некоторых местах (городской парк, берег реки возле «чёртового моста», район улицы 8 Марта) сохранились остатки рвов и незначительные возвышения, означающие бывшие валы и бастионы. Сохранилось и незначительное возвышение в конце улицы Комсомольской (бывшей Сенаторской – Широкой), которое обозначает место некогда расположенной здесь цитадели.

 

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ
Фото автора
Перевод – Владимир ХВОРОВ


 

 

1. Гісторыя беларускага мастацтва. Т. № 2. Мн., 1988, с. 11, 12.
Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі ХІІІ–ХVІІІ стст. Мн., 1978, с. 79, 80, 108, 110.
2. Планы г. Слуцка. НГАБ ф. 1477, воп. 1, спр. 2877, 2878.
Гісторыя беларускага мастацтва. Т. № 2. Мн., 1988, с. 14.
3. Ткачоў М.А. Замкі і людзі. Мн. 1991.
Mikulski W., Zawadski J. Zamki prywatne. Sluck//Opisy zamkow bialoruskich… Warszawa. 1999, s. 57.
Габрусь Т.В. Аўтар герба – Радзівіл? // Чырвоная змена. 2 верасня 1993.
Грицкевич А.П. Слуцк. Историко-экономический очерк. Мн., 1970, с. 10.
Грыцкевіч А.П. Слуцк. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. № 5, с. 67, 68.
4. Гісторыя беларускага мастацтва. Т. № 2. Мн., 1988, с. 14.
Планы г. Слуцка. НГАБ ф. 1477, воп. 1, спр. 2877, 2878.
5. B.J.K. Wspomnienia o Siucku. Gniezno. 1905. с. 20.
Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні… Мн., 1978, с. 108.
6. Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні… Мн., 1978, с. 109.
7. Чертежи, планы, черновики князя Богуслава Радзивила. НГАБ ф. 694, воп. 1, спр. 287.
Габрусь Т.В. Ушанаванне Багуслава Радзівіла. Спадчына. № 1. 1993, с. 74.
8. Живописная Россия. Мн. 1993 (репринтное издание 1882 г., т. № 3), с. 365.
9. Mikulski W., Zawadski J. Zamki prywatne. Sluck//Opisy zamkow bialoruskich… Warszawa., 1999, s. 57.
10. Волкаў М. Цытадэль няспраўджанай сталіцы//Інфа-Кур"ер. № 9. 3 сакавіка 2011.
Волков Н.А. Новый замок в Слуцке. Оборонительные сооружения Европы и Восточной Пруссии. Сборник документов Второй всероссийской конференции по истории фортификации в рамках шестой международной конференции. Калининград. 2011, с. 37–53.
Волкаў М. Слуцкая цытадэль у ХVІІ–ХVІІІ стст.//Беларускі Гістарычны Агляд. Т. № 19, 2012, с. 31–66
Якимович Ю.А. Зодчество Белоруссии ХVI – середины ХVIII веков. Мн., 1991, с. 307, 308.
11. Волкаў М. Слуцкая цытадэль у ХVІІ–ХVІІІ ст.//Беларускі Гістарычны Агляд. Т. № 19, 2012, с. 31–66
Грицкевич А.П. Древний город на Случи. Мн., 1985, с. 15.
Якімовіч Ю.А. Слуція замкі. Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1993, с. 450.
12. Грицкевич А.П. Частновладельческие города Белоруссии ХVІ–ХVІІІ вв. Мн., 1975.
13. Грыцкевіч А. П. Выбранцы. ЭГБ. Т. 2. Мн., 1994, с. 366.
Грицкевич А.П. Древний город…, с.17.
Грыцкевіч А. Беларускія выбранцы//Полымя. 1970. № 11, с. 249–253.
14. Канановіч У.І. Случчына і напады крымскіх татар. Зб. Случчына. Мінулае і сучаснасць. Слуцк. 1995.
15. Сагановіч Г. Войска Вялікага Княства Літоўскага ў ХVІ–ХVІІ стст. Мн., 1994, с. 32.
16. Радзівіл Г.Ф. Мэмуары (Рэчы, якімі годнага магу забавіць госця…//Спадчына. 2000. № 3.
Kalamajska-Saed M. Portrety i zabytki ksiazat Olelkowiczow w Slucku… Warszawa. 1996, s. 27, 39, 44.
17. Слуцкая пушкарня (таксама: – Людвісарня, с. 318; – Урэцкая людвісарня, с. 405, 406). ВКЛ.
Энцыклапедыя. Т. № 3. Мн. 2005, с. 339.
18. B.J.K. Wspomnienia o Slucku. Gniezno. 1905. с. 20, 40.



Кордегардия (от фр. corps de garde) – помещение для караула, охраняющего крепостные ворота. Является разновидностью фортификационных сооружений.

Горнверк (нем. Hornwerk – букв. «роговое укрепление») – в бастионной системе фортификации: наружное вспомогательное укрепление, служившее для усиления крепостного фронта и состоявшее из бастионного фронта с двумя эполементами, выдвинутого в сторону противника перед главным валом крепости.

Куртина (нем. Kurtine, фр. Courtine) – начиная с XVI столетия обозначение для прямого крепостного вала, соединяющего два бастионных сооружения.

Шмыговница или Гармоника (польск. Szmigownica, śmigownica) – название малокалиберного артиллерийского орудия, состоявшего из расположенных на одном специальном ложе от нескольких до 40 длинных мушкетных стволов, производящих выстрел последовательно от одного запала.

Гаковницы (нем. Hakenbüchse) – европейские крепостные дульнозарядные ружья XV – XVI вв. с крюками («гаками») под стволами, которые зацеплялись за крепостную стену с целью уменьшения отдачи при выстреле.