У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Трэці помнік: без статусу і без аховы

23.07.2014

У Слуцку, у горадзе амаль з 900-гадовай гісторыяй, самымі старымі помнікамі архітэктуры з"яўляюцца будынкі XVIII стагоддзя. І засталося іх усяго тры. Два з іх добра вядомыя случчанам – Свята-Міхайлаўскі сабор і Дом дваранскага сходу. Трэці не толькі абдзелены ўвагай, а нават не мае ніякага статусу. Гэта значыць, што ён можа быць знішчаны ў любы момант.

Размова ідзе пра будынак жылога корпуса былога бернардзінскага манастыра, які знаходзіцца ў самым пачатку вуліцы Чырвонаармейскай і з"яўляецца часткай маслабазы.

Яшчэ сто гадоў таму ў Слуцку налічвалася каля двух дзясяткаў збудаванняў культу. Акрамя іх было шмат іншых старадаўніх пабудоў, якія стваралі аблічча Слуцка. Уявіць сабе толькі, як выглядаў бы горад на Случы, калі б усё гэта захавалася.

Пытанне аховы помнікаў паўстае яшчэ вастрэй, калі асвяжыць у памяці падзеі, якія адбываліся пры падрыхтоўцы да «Дажынак». Тады Слуцк згубіў дарэвалюцыйны дом камерсанта Файнберга (ён знаходзіўся па адрасе: вуліца Леніна, 102) і будынак земскай бальніцы (зараз на тым месцы знаходзіцца прыватная стаматалогія).

Сучасны выгляд аднаго з самых старых помнікаў горада (Современный вид одного из самых старых памятников города). Фота Уладзімір Хвораў (Фото Владимир Хворов)Бальніца была адкрыта больш за 170 гадоў назад. Салідны ўзрост не абараніў яе ад зносу. Хто ведае, што будзе з адным са старэйшых помнікаў горада, калі, напрыклад, маслабазе гэты будынак будзе непатрэбны? Ды і ці маем мы права паўтараць тыя ж памылкі: згубіць частку каштоўнай спадчыны, а потым бедаваць з гэтай нагоды? Трэба рабіць высновы.

Гісторыя слуцкага кляштара бернардзінцаў бярэ пачатак яшчэ ў XVII ст. Тады, у 1661 годзе, манахі-бернардзінцы прыбылі ў Слуцк з Нясвіжа і былі аднымі з першых манахаў-каталікоў, якія прыйшлі на слуцкія землі. Яны ўжо мелі ва ўласнасці зямельны ўчастак, які знаходзіўся на беразе Случы, насупраць старога замка. Гэтыя землі ім перадаў мазырскі стараста Самуэль Аскерка, папярэдне выкупіўшы іх з дазволу слуцкага князя Багуслава Радзівіла.

Графіка: Сяргей Грынюк (Графика: Сергей Гринюк)Спачатку бернардзінцы ўзвялі на падоранай зямлі капліцу, а ў 1734 годзе на тым жа месцы былі пабудаваныя драўляныя будынкі кляштара і касцёла. Па адных крыніцах, каменны будынак манастыра пачаў будавацца ў 1770 годзе, па іншых – у 1793-м. Менавіта ён і застаўся да нашых часоў.

У 1810-ыя гады драўляны касцёл згарэў, а замест яго быў пабудаваны цагляны. Пасля паўстання 1832 года, якое падтрымлівала значная колькасць каталіцкіх святароў, слуцкі бернардзінскі кляштар быў зачынены, бернардзінцаў перавялі ў Нясвіж, а праз 30 гадоў яны наогул спынілі сваю дзейнасць на тэрыторыі Беларусі.

Графіка: Сяргей Грынюк (Графика: Сергей Гринюк)Касцёл пасля закрыцця быў ператвораны ў праваслаўную царкву, а манастыр выкарыстоўваўся як казарма рускіх казакоў. Гэта стала падставай для змены назвы вуліцы з Усцінаўскай на Казачую.

Пасля таго як войскі пакінулі горад, храм апусцеў. У 1852 годзе касцёл вярнулі каталікам. Службы ў ім праходзілі да 1933 года. У пачатку 1950-х ён быў знесены.

Будынак былога кляштара бернардынцаў. 1950-я гады (Здание бывшего монастыря бернардинцев. 1950-е годы)У былым манастырскім будынку пасля рэвалюцыі знаходзіўся павятовы ваенкамат. Пазней там быў арганізаваны ваенны шпіталь, што зноў стала падставай для змены назвы вуліцы з Казачай на Чырвонаармейскую.

Падчас Другой сусветнай вайны немцы прыстасавалі шырокія сутарэнні кляштара пад бамбасховішча. Пасля вызвалення горада ў будынку абсталявалі маслабазу, якая знаходзіцца там да цяперашніх часоў, а ў другой палове ХХ стагоддзя ў склепе манастыра быў знойдзены нямецкі архіў перыяду Другой сусветнай вайны.

Манахі-бернардзінцы ўнеслі нямалы ўклад у фарміраванне гістарычных брэндаў Случчыны. Менавіта яны вывелі знакамітую слуцкую бэру. Па сведках барона Стаэль, які апісаў Слуцк 1820 – 1840-х гадоў, гэтую грушу мясцовыя жыхары называлі бернардзінкай.

А вось ў касцёле, па ўспамінах сучаснікаў, яшчэ ў канцы XIX ст. захоўвалася спецыяльная скрыначка з сэрцам князя Гераніма Радзівіла. Памёр ён у Польшчы, там і быў пахаваны, аднак сэрца яго прывезлі ў Слуцк, які ён вельмі любіў.

 

Вольга Шуманская
kurjer.info

 

Ігар Ціткоўскі гісторык, краязнавец: Помнікі звязваюць сучаснага чалавека з мінулым

У старых гарадах не толькі будынкі, але і нейкія часткі мура, старыя камяні з"яўляюцца гістарычнымі помнікамі. Гэтым захоўваюцца фрагменты тапаграфіі і тапанімікі. На жаль, у Слуцку засталося вельмі мала гэтых гістарычных артэфактаў. Нават фрагменты будынкаў XII-XIII стагоддзяў, якія адкрываліся падчас раскопак на Замкавай гары, таксама знішчаны.

Справа ў тым, што ў будаўніцтве, архітэктуры мяняюцца тэхналогіі, матэрыялы. І тое, што рабілася некалі, зараз не паўторыцца: сама кладка, планіроўка ўнікальныя. Зараз ў некаторых гарадах спахватваюцца, аднаўляюць некалі існаваўшыя помнікі, але ўсё роўна гэта навабуд, імітацыя. Калі мы маем аўтэнтыку, вялікае значэнне атрымлівае яе ахова, у якім бы стане яна не знаходзілася.

Помнікі звязваюць сучаснага чалавека з мінулым. Мінулае – гэта не проста камяні, гэта людзі, якія тут жылі, гэта твае продкі. Гэта тое, што зроблена іх рукамі. Уся цывілізацыя заснавана на сувязі з мінулым. Калі ўзяць жывёл, то кожнае пакаленне нараджаецца, атрымлівае навыкі, неабходныя для выжывання, і памірае, так і не ведаючы мінулага сваіх продкаў. Чалавек жа адчувае сябе звяном у ланцугу пакаленняў. Захаванне звестак пра мінулае з"яўляецца асновай цывілізацыі. Калі мы гэта абрываем, усё пачынаецца спачатку.


Даведка «ІК»
   
У Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь сярод слуцкіх будынкаў, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы, пералічаны: комплекс паштовай станцыі (сярэдзіна XIX стагоддзя), будынак былога Дома дваранскага сходу (XVIII стагоддзе) і Міхайлаўская царква (другая палова XVIII стагоддзя). Дарэчы, у тым самым спісе па Салігорскаму раёну значыцца помнік Леніну 1979 года, а слуцкі кляштар бернардзінцаў – адзін са старэйшых будынкаў горада – не.



Третий памятник: без статуса и без охраны

В Слуцке, в городе почти с 900-летней историей, самыми старыми памятниками архитектуры являются здания XVIII века. И осталось их всего три. Два из них хорошо известны случчанам – Свято-Михайловский собор и Дом дворянского собрания. Третий не только обделен вниманием, а даже не имеет никакого статуса. Это значит, что он может быть уничтожен в любой момент.

Речь идет о здании жилого корпуса бывшего бернардинского монастыря, который находится в самом начале улицы Красноармейской и является частью маслобазы.

Еще сто лет назад в Слуцке насчитывалось около двух десятков сооружений культа. Кроме них было много других старинных построек, которые создавали облик города. Представить себе только, как выглядел бы город на Случи, если бы все это сохранилось.

Вопрос охраны памятников встает еще острее, если освежить в памяти события, которые происходили при подготовке к «Дожинкам». Тогда Слуцк потерял дореволюционный дом коммерсанта Файнберга (он находился по адресу: улица Ленина, 102) и здание земской больницы (сейчас на том месте находится частная стоматология).

Больница была открыта более 170 лет назад. Солидный возраст не защитил ее от сноса. Кто знает, что будет с одним из старейших памятников города, если, например, маслобазе это здание будет ненужно? Да и имеем ли мы право повторять те же ошибки: потерять часть ценного наследия, а потом сетовать по этому поводу? Нужно делать выводы.

История Слуцкого монастыря бернардинцев берет начало еще в XVII веке. Тогда, в 1661 году, монахи-бернардинцы прибыли в Слуцк из Несвижа и были одними из первых монахов-католиков, которые пришли на Слуцкие земли. Они уже имели в собственности земельный участок, находившийся на берегу Случи, напротив старого замка. Эти земли им передал мозырский староста Самуэль Аскерко, предварительно выкупив их с разрешения Слуцкого князя Богуслава Радзивилла.

Сначала бернардинцы возвели на подаренной земле часовню, а в 1734 году на том же месте были построены деревянные здания монастыря и костела. По одним источникам, каменное здание монастыря начало строиться в 1770 году, по другим – в 1793-м. Именно он и остался до наших времен.

В 1810-ые годы деревянный костел сгорел, а вместо него был построен кирпичный. После восстания 1832 года, которое поддерживало значительное количество католических священников, слуцкий монастырь бернардинцев был закрыт, бернардинцев перевели в Несвиж, а через 30 лет они вообще прекратили свою деятельность на территории Беларуси.

Костел после закрытия был преобразован в православную церковь, а монастырь использовался как казарма русских казаков. Это стало основанием для изменения названия улицы с Устиновской на Казачью.

После того как войска покинули город, храм опустел. В 1852 году костел вернули католикам. Службы в нем проходили до 1933 года. В начале 1950-х он был снесен.

В бывшем монастырском здании после революции находился уездный военкомат. Позже там был организован военный госпиталь, что снова стало основанием для изменения названия улицы с Казачьей на Красноармейскую.

Во время Второй мировой войны немцы приспособили просторные подвалы монастыря под бомбоубежище. После освобождения города в здании оборудовали маслобазу, которая находится там до нынешних времен, а во второй половине ХХ века в подвале монастыря был обнаружен немецкий архив периода Второй мировой войны.

Монахи-бернардинцы внесли немалый вклад в формирование исторических брендов Слуцка. Именно они вывели знаменитую слуцкую бэру. По свидетельству барона Стаэля, описавшего Слуцк 1820–1840-х годов, эту грушу местные жители называли бернардинкой.

А вот в храме, по воспоминаниям современников, еще в конце XIX в. хранилась специальная коробочка с сердцем князя Иеронима Радзивилла. Умер он в Польше, там и был похоронен, однако сердце его привезли в Слуцк, который он очень любил.

 

Ольга Шуманская
kurjer.info

 

Игорь Титковский историк, краевед:

Памятники связывают современного человека с прошлым.

В старых городах не только здания, но и какие-то части кладки, старые камни являются историческими памятниками. Так сохраняются фрагменты топографии и топонимики. К сожалению, в Слуцке осталось очень мало этих исторических артефактов. Даже фрагменты зданий XII-XIII веков, которые открывались во время раскопок на Замковой горе, также уничтожены.

Дело в том, что в строительстве, архитектуре меняются технологии, материалы. И то, что происходило когда-то, теперь не повторится: сама кладка, планировка уникальны. Сейчас в некоторых городах спохватываются, восстанавливают некогда существовавшие памятники, но все равно это новое строительство, имитация. Если мы имеем подлинник, большое значение получает его охрана, в каком бы состоянии он не находился.

Памятники связывают современного человека с прошлым. Прошлое – это не просто камни, это люди, которые здесь жили, это твои предки. Это то, что сделано их руками. Вся цивилизация основана на связи с прошлым. Если взять животных, то каждое поколение рождается, получает навыки, необходимые для выживания, и умирает, так и не зная прошлого своих предков. Человек же чувствует себя звеном в цепи поколений. Сохранение сведений о прошлом является основой цивилизации. Если мы это обрываем, все начинается сначала.


Справка «ІК»

В Государственном списке историко-культурных ценностей Республики Беларусь среди слуцких зданий, находящихся под охраной государства, перечислены: комплекс почтовой станции (середина XIX века), здание бывшего Дома дворянского собрания (XVIII век) и Михайловская церковь (вторая половина XVIII века). Кстати, в том же списке по Солигорскому района значится памятник Ленину 1979 г., а Слуцкий монастырь бернардинцев – одно из старейших зданий города – нет.

Перевод Владимир ХВОРОВ
 



Назад
Комментариев: 1

ingenegr 2014-07-23 13:05:57

Во время оккупации города и до 1947г.(как минимум) улица Красноармейская именовалась Глухой.

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1394. Последнее 2018-10-22 07:42:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru