У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Слуцкая жаночая гімназія

05.06.2014

У 1912 годзе ў Слуцку распачала дзейнасць дзяржаўная жаночая гімназія. Мясцовыя дзяўчаты ў правах атрымання сярэдняй адукацыі былі ўраўнаваны з хлопчыкамі, якія мелі магчымасць займацца ў дзяржаўнай мужчынскай гімназіі (раней кальвінская гімназія, заснаваная ў 1617 годзе).

У гімназіі было сем асноўных і адзін падрыхтоўчы клас. Дзяўчаты атрымлівалі веды, якія дазвалялі працягваць вучобу далей або заняцца выкладаннем засвоенных прадметаў у якасці хатняга выкладчыка. Вывучаліся Закон Божы, руская, нямецкая і французская мовы (дадаткова быў платны курс яўрэйскай), матэматыка, фізіка, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, чыстапісанне, асновы педагогікі, касмагонія, спевы, маляванне, гімнастыка, рукадзелле. Заняткі вялі трынаццаць выкладчыкаў – выхаванцаў Пецярбургскага і Харкаўскага універсітэтаў, Віленскіх Марыінскіх вышэйшых жаночых курсаў і яўрэйскага настаўніцкага інстытута, Мінскай духоўнай семінарыі і Пецярбургскай духоўнай акадэміі, Строганаўскага мастацка-прамысловага вучылішча, іншых устаноў. Працавалі таксама ўрач і дантыст, сем класных наглядчыц, пяць законанастаўнікаў, галоўны наглядчык і начальнік установы. Адзначым, што з'явілася гімназія не на пустым месцы: ужо пяць гадоў як у горадзе дзейнічала прыватная жаночая гімназія Антона Струкоўскага, дзе вывучаліся практычна тыя ж прадметы. Не стала яе ў сувязі са з'яўленнем дзяржаўнай, куды перайшлі на працу многія выкладчыкі гімназіі Струкоўскага.

У адрозненне ад хлопчыкаў, якія з часам павінны былі заняць дзяржаўныя, вайсковыя, духоўныя і іншыя пасады, і для якіх здаўна існавалі адпаведныя навучальныя ўстановы, адукацыя дзяўчынак абмяжоўвалася пераважна хатнім выхаваннем. У многіх жаночых каталіцкіх кляштарах, што дзейнічалі ў XVII–XVIII стагоддзях у гарадах Беларусі, існавалі жаночыя пансіёны, дзе выкладаліся найбольш неабходныя прадметы.

У Слуцку ў 1 й палове XIX стагоддзя выхаваннем дзяўчат-сірот займаліся манахіні праваслаўнага жаночага Ільінскага манастыра. На працягу 1819–1840 гадоў на базе закрытага Свята-Духаўскага кляштара працавалі каталіцкія манахіні-марыявіткі, галоўнай справай якіх было выхаванне дзяўчат.

У сувязі з індустрыялізацыяй і павелічэннем насельніцтва гарадоў у 2 й палове XIX стагоддзя, з'яўлення новых прафесій, што дазвалялі прымяняць працу жанчын, а таксама распаўсюджаннем ідэй эмансіпацыі, з'явілася неабходнасць у пашырэнні і ўдасканаленні жаночай адукацыі. З-за адсутнасці ініцыятывы ў гэтай справе дзяржавы, спачатку дзейнічалі пераважна прыватныя ўстановы. У Слуцку акрамя прыватнай жаночай гімназіі Струкоўскага, на Трайчанах быў адкрыты прыватны жаночы пансіён.

Размяшчалася жаночая гімназія на рагу вуліц Зімняй і Фарскай (цяпер Зімняя і Рэвалюцыйная, побач з Маладзёжным цэнтрам). На ўтрыманне выкарыстоўваліся сродкі ад вучнёўскай платы за навучанне (50–80 рублёў штогод) і казённыя, што выдзяляла дзяржава. Займалася прыблізна чатыраста дзяўчат. Класы размяшчаліся ў двух, стаяўшых побач адзін з адным аднапавярховых драўляным і мураваным карпусах, якія злучаліся ўзведзенным паміж імі з цэглы ўваходным тамбурам. У мураванага корпуса з часам з'явіўся другі драўляны паверх.

Дзейнічала гімназія да 1918 года. Пасля ўсталявання Савецкай улады ў будынку былой жаночай гімназіі размясцілася гарадская агульнаадукацыйная яўрэйская школа, якой прысвоілі № 3 (у тыя часы ў БССР былі 4 дзяржаўныя мовы: беларуская, руская, польская, яўрэйская). У Слуцку ўжо мелася адна яўрэйская школа, у 1935 годзе з"явілася руская, іншыя былі беларускімі.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны гэты будынак быў зруйнаваны. Цяперашнюю школу № 3 узвялі на новым месцы ў 1957 годзе.



P.S. У Савецкім Саюзе нейкі час прытрымліваліся прынцыпу раздзельнага навучання. Такі падыход да выхавання, верагодна, мае рацыю, нездарма яго прыхільнікі ёсць і цяпер. Таму магчыма, што напрацоўкі навучання ў даўнейшых мужчынскіх і жаночых гіманазіях яшчэ будуць выкарыстаны.

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ
kurjer.info


 

Слуцкая женская гимназия

В 1912 году в Слуцке начала действовать государственная женская гимназия. Местные девочки в праве получения среднего образования были уравнены с мальчиками, которые имели возможность заниматься в государственной мужской гимназии (ранее – кальвинистская гимназия, основанная в 1617 году).

В гимназии было семь основных и один подготовительный класс. Девушки получали знания, позволявшие продолжать учебу дальше или заниматься преподаванием усвоенных предметов в качестве домашнего учителя. Изучались Закон Божий, русский, немецкий и французский языки (дополнительно был платный курс еврейского), математика, физика, история, география, естествознание, чистописание, основы педагогики, космогония, пение, рисование, гимнастика, рукоделие. Занятия вели тринадцать преподавателей – выпускников Петербургского и Харьковского университетов, Виленских Мариинских высших женских курсов и еврейского учительского института, Минской духовной семинарии и Петербургской духовной академии, Строгановского художественно-промышленного училища, других учреждений. Работали также врач и дантист, семь классных воспитателей, пять законоучителей, главный надзиратель и начальник учреждения. Отметим, что появилась гимназия не на пустом месте: уже пять лет как в городе действовала частная женская гимназия Антона Струковского, где изучались практически те же предметы. Не стало ее в связи с появлением государственной, куда перешли на работу многие преподаватели гимназии Струковского.

В отличие от мальчиков, которые со временем должны были занять государственные, военные, духовные и другие должности, и для которых издавна существовали соответствующие учебные заведения, образование девочек ограничивалось преимущественно домашним воспитанием. Во многих женских католических монастырях, действовавших в XVII–XVIII веках в городах Беларуси, существовали женские пансионы, где преподавались наиболее необходимые предметы.

В Слуцке в 1 й половине XIX века воспитанием девушек-сирот занимались монахини православного женского Ильинского монастыря. В течение 1819–1840 годов на базе закрытого Свято-Духова монастыря работали католические монахини-мариявитки, главным делом которых было воспитание девушек.

В связи с индустриализацией и увеличением населения городов во 2 й половине XIX века, появлением новых профессий, позволявших применять труд женщин, а также распространением идей эмансипации, появилась необходимость в расширении и совершенствовании женского образования. Из-за отсутствия инициативы в этом деле государства, сначала действовали преимущественно частные учреждения. В Слуцке кроме частной женской гимназии Струковского, на Тройчанах был открыт частный женский пансион.

Располагалась женская гимназия на углу улиц Зимней и Фарской (ныне Зимняя и Революционная, рядом с Молодежным центром). На содержание использовались средства от ученической платы за обучение (50–80 рублей ежегодно) и казенные, что выделяло государство. Занималось приблизительно четыреста девушек. Классы размещались в двух, стоящих рядом друг с другом одноэтажных деревянном и каменном корпусах, которые соединялись взведенным между ними из кирпича входным тамбуром. У каменного корпуса со временем появился второй деревянный этаж.

Действовала гимназия до 1918 года. После установления Советской власти в здании бывшей женской гимназии разместилась городская общеобразовательная еврейская школа, которой присвоили № 3 (в те времена в БССР были 4 государственных языка: белорусский, русский, польский, еврейский). В Слуцке уже имелась одна еврейская школа, в 1935 году появилась русская, другие были белорусскими.

Во время Великой Отечественной войны это здание было разрушено. Нынешнюю школу № 3 возвели на новом месте в 1957 году (школа № 3 закрыта в 2013 году – прим. В.Х.).

P.S. В Советском Союзе какое-то время придерживались принципа раздельного обучения. Такой подход к воспитанию, вероятно, имеет смысл, недаром его сторонники есть и сейчас. Поэтому возможно, что наработки обучения в старинных мужских и женских гимназиях еще будут использованы.

Перевод и фотоколлажи – Владимир ХВОРОВ

 



Назад
Комментариев: 1

ingenegr 2014-06-07 21:49:16

В фондах ГАМО есть документы, подтверждающие наличие русской(№4),белорусской(№2) и нескольких еврейских(№5,№6) школ в 1928-29 г.г. Школы были 7-ми и 4-х летние,не говоря о начальной еврейской,школе для переростков, крестьянской молодежи и др.

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 3034. Последнее 2018-10-15 15:58:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru