Кветка, што расцвіла ў Слуцку

Кветка, што расцвіла ў Слуцку

19.01.2015

На хвалі нацыянальна-адраджэнчаскага руху, што на пачатку XX стагоддзя ўзнялася на ўскраінах былой Расійскай імперыі, назіраліся з'явы, вызначальныя і ў справе фарміравання сучаснай беларускай культуры.

Случчына стала адным з ачагоў, у якім разгараўся агеньчык беларускай справы. У ліпені 1917 года па ініцыятыве Радаслава Астроўскага, камісара Слуцкага павету пры Часовым урадзе, у Слуцку была заснавана Беларуская гімназія. Для гімназіі, першым дырэктарам якой стаў Астроўскі, прыстасавалі будынак на Калоніі. А ў верасні 1917 года яе навучэнцамі было ўтворана культурна-асветнае таварыства «Папараць-кветка», мэтай дзейнасці якога аб'яўлялася вывучэнне і прапаганда беларускай мовы, культуры і мастацтва, далучэнне да культурных каштоўнасцяў шырокага кола насельніцтва праз стварэнне і падтрымку філіялаў, стацыянарных і перадвіжных бібліятэк, правядзенне лекцый і канцэртаў.

Звычайна ўлады, што ў паслярэвалюцыйныя часы мяняліся ў нашым краі даволі часта, да беларускай справы ставіліся нядобразычліва. Падчас нямецкай і польскіх купацый часам прыходзілася працаваць падпольна. А з-за таго, што многія актывісты аб'яднання прынялі ўдзел у антыбальшавісцкім Слуцкім збройным чыне 1920 года, то пасля ўсталявання Савецкай улады аб'яданне ўвогуле спыніла дзейнасць. Апошняе, магчыма, стала прычынай таго, што гісторыя «Папараць-кветкі» яшчэ і сёння не адлюстравана ў экспазіцыі мясцовага краязнаўчага музея, адсутнічаюць даступныя папулярныя матэрыялы ў літаратуры. Сціплыя звесткі пра аб'яднанне або асобных яго ўдзельнікаў можна знайсці толькі ў адпаведных даведніках.

Сергей Бусел Ініцыятарамі аб'яднання сталі вучні Слуцкай Беларускай гімназіі Сяргей Бусел і Янка Ракуцька (першы старшыня аб'яднання). Да іх далучыліся гімназіст Антон Коберц, пазней – звольнены з войска Васіль Русак. У кастрычніку 1919 года, калі ў аб'яднанні сталі пераважаць дарослыя, з маладзёжнай арганізацыі «Папараць-кветка» ператварылася ў грамадскую.

Складалася аб'яднанне з літаратурнай, краязнаўчай (культурна-асветнай), харавой і тэатральнай секцый. Сярод жыхароў павету папулярнасцю карысталіся выпушчаныя аб'яднаннем два нумары часопіса «Наша каляіна». Паступова з'яўляліся філіялы арганізацыі: гурток «Зарніца» у вёсцы Старыца (кіраўнік Алесь Каўпак), «Крыніца» у вёсцы Засялонне (кіраўнік Алесь Аніхоўскі), «Вясковая Зорка» у вёсках Ліпнікі і Ісерна (кіраўнік Улас Дубіна), гурткі ў вёсках Грозава і Сухая Міля. Былі закладзены чытальні ў вёсцы Заграддзе і ў слуцкім прадмесці Востраў. З дапамогай сябраў аб'яднання ў павеце адкрываліся беларускія школы, для настаўнікаў былі наладжаны настаўніцкія курсы.

Улас ДубінаУ Слуцку харавая і тэатральная секцыі, якімі кіравалі Андрэй Бараноўскі і Васіль Русак, святочнымі вечарамі ставілі прадстаўленні, рабілі выезды з канцэртамі і пастаноўкамі ў вёскі і мястэчкі павета. Яе ўдзельнікі запрасілі з Мінска хор пад кіраўніцтвам нашага зямляка Уладзіміра Тэраўскага (1871–1938). Хор Тэраўскага даў вечар-канцэрт, на наступны дзень спектакль, але сапраўднай падзеяй для горада стала выступленне хора пад час абедні ў гарадскім Мікалаеўскім саборы. З тэатральнай секцыяй летам 1920 года працаваў прыехаўшы з Мінска выдатны тэатральны дзеяч, пісьменнік і рэжысёр Уладзіслаў Галубок (1882–1937).

Аўтарытэт і поспехі аб'яднання набылі такія памеры, што да яго ўрэшце далучылася практычна ўся слуцкая інтэлігенцыя, а колькасць удзельнікаў дасягнула больш трохсот чалавек.

У нашым краі «Папараць-кветка» стала першай сапраўды народнай нацыянальнай масавай культурна-асветнай арганізацыяй. Нягледзячы на адносна нядоўгі час існавання, яна стала прадвесніцай тых культурна-асветных і адукацыйных грамадскіх рухаў і аб'яднанняў Случчыны, якія у пазнейшыя часы працавалі на карысць нацыянальнай культуры і да якіх сёння можам далучыць шматлікія самадзейныя народныя харавыя, танцавальныя і тэатральныя калектывы, што працуюць пры гарадскіх і раённых установах культуры і на прадпрыемствах, літаратурнае аб'яднанне «Случ», адукацыйна-асветніцкі цэнтр «Вытокі», слуцкую філію Таварыства Беларускай мовы імя Францыска Скарыны.

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ
Газета «Інфа-Кур"ер»

 

 

Сілуэты ўдзельнікаў

Алесь Аніхоўскі (1897–1950)

Нарадзіўся ў вёсцы Старыца Слуцкага павета. Член «Папараць-кветкі», у 1920 г. скончыў Слуцкія настаўніцкія курсы. Вучыўся ў БДУ, у 1927–30 гг. – інспектар Наркамасветы БССР. Арыштаваны ў 1935 г., у 1943 г. – паўторна і асуджаны на 10 гадоў канцлагераў. Вызвалены ў 1956 г., жыў у горадзе Іванава.

Сяргей Бусел (1901–1940-я)

Нарадзіўся ў вёсцы Сухоўчыцы Слуцкага павета. Вучыўся ў Слуцкай беларускай гімназіі, заснавальнік «Папараць-кветкі». Удзельнік Слуцкага збройнага чыну 1920 г. Пазней жыў у Літве, Празе, Заходняй Беларусі. У 1939 г. арыштаваны, атрымаў 15 гадоў лагераў.

Андрэй Бараноўскі (1895–1938)

Василий Русак Нарадзіўся ў засценку Вялікія Машыцы Слуцкага павета. Скончыў Слуцкае духоўнае вучылішча, займаўся на настаўніцкіх курсах. Арганізоўваў беларускія школы ў Слуцкім павеце, узначальваў тэатральную секцыю «Папараць-кветкі», рэдагаваў часопіс «Наша каляіна». З 1920 г. загадчык школьнага аддзела Слуцкага рэўкома. З 1924 г. – на выкладчыцкай рабоце ў Мінску. У 1938 г. арыштаваны і прыгавораны да растрэлу. У 1960 г. рэабілітаваны.

Васіль Русак (1896–1950-я)

Нарадзіўся ў вёсцы Ячава Слуцкага павета. Удзельнік 1-й Сусветнай вайны, з 1918 г. на Случчыне. Працаваў у Беларускім нацыянальным камітэце, кіраваў хорам у «Папараць-кветцы», разам з тэатральнай трупай выступаў у вёсках Случчыны. Прымаў удзел у Слуцкім збройным чыне 1920 г., пазней жыў у Заходняй Беларусі, Чэхаславакіі. Там у 1945 г. быў арыштаваны, вывезены ў Мінск і асуджаны на канцлагер, дзе ў пачатку 1950-х гг. памёр.



Цветок, что расцвёл в Слуцке

На волне национально-возрожденческого движения, что в начале XX века поднялось на окраинах бывшей Российской империи, наблюдались явления, обусловливающие формирование современной белорусской культуры.

Сябры Беларускага-культурна-асьветнага таварыства «Папараць-Кветка». Слуцак, 1920 г.Случчина стала одним из очагов, где разгорался огонёк белорусской идентичности. В июле 1917 года, по инициативе Радослава Островского, комиссара Слуцкого уезда при Временном правительстве, в Слуцке была основана Белорусская гимназия. Для гимназии, первым директором которой стал Островский, приспособили здание на Колониях. А в сентябре 1917 года её учащимися было образовано культурно-просветительное общество «Папараць-кветка» (дословно – «Цветок папоротника» – В.Х.), целью деятельности которого объявлялось изучение и пропаганда белорусского языка, культуры и искусства, приобщение к культурным ценностям широкого круга населения через создание и поддержку филиалов, стационарных и передвижных библиотек, проведение лекций и концертов.

Театральный деятель, писатель и режиссёр Владислав Голубок Обычно власти, что в послереволюционные времена менялись в нашем крае довольно часто, к белорусской идентичности относились недоброжелательно. Во время немецкой и польских оккупаций иногда приходилось работать подпольно. А из-за того, что многие активисты объединения приняли участие в антибольшевистском Слуцком вооружённом восстании 1920 года, после установления Советской власти объединение вообще прекратило деятельность. Последнее, возможно, стало причиной того, что история «Папараць-кветкі» ещё и сегодня не отражена в экспозиции местного краеведческого музея, отсутствуют доступные популярные материалы в литературе. Скромные сведения об объединении или отдельных его участниках можно найти только в соответствующих справочниках.

Владимир ТеравскийИнициаторами объединения стали ученики Слуцкой Белорусской гимназии Сергей Бусел и Янка Ракутько, первый председатель объединения. К ним присоединились гимназист Антон Коберц, позже – изгнанный из армии Василий Русак. В октябре 1919 года, когда в объединении стали преобладать взрослые, из молодёжной организации «Папараць-кветка» превратилась в общественную.

Состояло объединение из литературной, краеведческой (культурно-просветительской), хоровой и театральной секций. Среди жителей уезда популярностью пользовались выпущенные объединением два номера журнала «Наша колея». Постепенно появлялись филиалы организации: кружок «Зарница» в деревне Старица (руководитель Алесь Колпак), «Источник» в селе Засялонне (руководитель Алесь Аниховский), «Деревенская Звезда» в селах Липники и Исерно (руководитель Влас Дубина), кружки в селах Грозово и Танцевальный коллектив ГУ «Слуцкого ЦДТ» «Папараць-Кветка». Слуцкий крайСухая Миля. Были заложены читальни в деревне Заградье и в слуцком предместье Остров. С помощью членов объединения в уезде открывались белорусские школы, для учителей были налажены учительские курсы.

В Слуцке хоровая и театральная секции, которыми руководили Андрей Барановский и Василий Русак, праздничными вечерами ставили представления, делали выезды с концертами и постановками в деревни и посёлки уезда. Её участники пригласили из Минска хор под руководством нашего земляка Владимира Теравского (1871–1938). Хор Теравского дал вечер-концерт, на следующий день спектакль, но настоящим событием для города стало выступление хора во время обедни в Народны тэатр драмы і камедыі «Папараць-кветка». Слуцкий крайгородском Николаевском соборе. С театральной секцией летом 1920 года работал приехавший из Минска отличный театральный деятель, писатель и режиссёр Владислав Голубок (1882–1937).

Авторитет и успехи объединения приобрели такие размеры, что к нему в конце концов присоединилась практически вся слуцкая интеллигенция, а количество участников достигло более трёхсот человек.

В наших краях «Папараць-кветка» стала первой подлинно народной национальной массовой культурно-просветительской организацией. Несмотря на относительно недолгое время существования, она стала предвестницей тех культурно-просветительных и образовательных общественных движений и объединений Слуцка, которые в более поздние времена работали на благо национальной культуры и к которым сегодня можем приобщить многочисленные самодеятельные народные хоровые, танцевальные и театральные коллективы, работающие при городских и районных учреждениях культуры и на предприятиях, литературное объединение «Случь», образовательно-просветительский центр «Истоки», слуцкий филиал Общества Белорусского языка имени Франциска Скорины.

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ

 

 

Силуэты участников

Алесь Аниховский (1897–1950)

Родился в селе Старица Слуцкого уезда. Член «Папараць-кветкі», в 1920 г. окончил Слуцкие учительские курсы. Учился в БГУ, в 1927–30 гг. – Инспектор Наркомпроса БССР. Арестован в 1935 г., в 1943 г. – повторно и осуждён на 10 лет концлагерей. Освобождён в 1956 г., жил в городе Иваново.

Сергей Бусел (1901–1940-е)

Родился в деревне Суховчицы Слуцкого уезда. Учился в Слуцкой белорусской гимназии, учредитель «Папараць-кветкі». Участник Слуцкого восстания 1920 г. Позднее жил в Литве, Праге, Западной Белоруссии. В 1939 г. арестован, получил 15 лет лагерей.

Андрей Барановский (1895–1938)

Родился в застенке Большие Мащицы Слуцкого уезда. Окончил Слуцкое духовное училище, занимался на учительских курсах. Организовывал белорусские школы в Слуцком уезде, возглавлял театральную секцию «Папараць-кветкі», редактировал журнал «Наша колея». С 1920 г. заведующий школьным отделом Слуцкого ревкома. С 1924 г. – на преподавательской работе в Минске. В 1938 г. арестован и приговорён к расстрелу. В 1960 г. реабилитирован.

Василий Русак (1896–1950-е)

Родился в деревне Ячево Слуцкого уезда. Участник 1-й мировой войны, с 1918 г. на Случчине. Работал в Белорусском национальном комитете, руководил хором в «Папараць-кветке», вместе с театральной труппой выступал в деревнях Слуцка. Принимал участие в Слуцком вооружённом восстании 1920 г., позднее жил в Западной Беларуси, Чехословакии. Там в 1945 г. был арестован, вывезен в Минск и осуждён, отправлен в концлагерь, где в начале 1950-х гг. умер.

 

Перевод –
Владимир ХВОРОВ