У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Гарматы на бастыёнах Слуцка

16.01.2015

Дзякуючы магутным умацаванням, добрай арганізацыі і дасканаламу ўзбраенню войска, Слуцк за сваю гісторыю паспяхова вытрымаў татарскія асады ў 1502, 1503, 1505, 1508 гадах, аблогі войскамі князя Міхаіла Глінскага ў 1508 годзе, казацкую асаду 1648 года, аблогі рускіх і казацкіх войскаў у сярэдзіне XVII ст. На прапанову рускага палкаводца князя Трубяцкога ў 1655 годзе аб здачы начальнік слуцкага гарнізона Патэрсан адказаў, што горад трэба здабываць не словамі, а зброяй.

Як пра горад-крэпасць пайшла слава пра Слуцк з сярэдзіны XVII ст. Яго бараніў магутны земляны вал з шырокім перад ім ровам, запоўненым вадою. Праз вызначаныя адрэзкі лінія вала выступала ў бок поля гранёнымі бастыёнамі. Адлегласць паміж бастыёнамі адпавядала стрэлу гарматы – каб перакрыжаваным агнём з размешчанай там зброі стрымліваць падыход варага да вала і гарадскіх брам. У Зарэччы ў вонкавую лінію абароны ўваходзіла Цытадэль, дзе размяшчаўся мясцовы гарнізон, захоўваўся арсенал. Акрамя княскага войска, зброяй карысталіся і мяшчане. Насельніцтва было размеркавана на адпаведныя вайсковыя адзінкі і ў выпадку неабходнасці кожны ведаў свой участак абароны гарадскога вала.

Агнястрэльная зброя ў Слуцку XVIІст. не была навінкаю. Напрыклад, у 1620 годзе, за часамі Януша Радзівіла, на ўзбраенні слуцкага гарнізона мелася 26 гармат, 130 гакаўніц і 83 ручніцы. Ды і яшчэ ў пачатку XVI ст., калі Слуцк штурмавалі крымчакі, з замкавых вежаў і сценаў іх ужо сустракаў агонь гармат.

Можна думаць, што агнястрэльная зброя з"явілася ў Слуцку ў XV ст. пры першых Алелькавічах. Якой яна была і адкуль узялася – дакладна не вядома. Але ў XVI ст. гарматы выраблялі ўжо мясцовыя майстры-людвісары. У слуцкіх людвісарнях адлівалі зброю рознага калібру і відаў. З гістарычных крыніц вядома, што ў горадзе былі жалезныя і медныя гарматы, марціры, гакаўніцы, ручніцы, шмыгаўніцы, арганы.

Польский художник и исследователь Юзеф Смолинский в Савичах (сейчас это Копыльский район) видел и зарисовал несколько слуцких орудий, сделанных в XVI в. Апошні раз удасканаленне абарончых умацаванняў зазнаў Слуцк у 1-й палове XVIII ст. пры Гераніме Радзівіле. Гэты князь пільна сачыў за станам спраў у сваім войску. Складзеныя ў тыя часы апісанні-інвентары даводзяць: у 1746 годзе ў Слуцку было 66 рознага сорту гармат, дадзеныя за 1760 год удакладняюць – было 29 медных, 25 жалезных гармат і 12 марцір. У 1767 годзе было ўжо 103 розныя гарматы (у тым ліку і марціры), 3 шмыгаўніцы, пэўная колькасць арганаў і іншай зброі. Цікавы прыклад – нават у 1791 годзе, калі ахопленая крызісам краіна адлічвала свае апошнія гады, прыватнае радзівілаўскае войска ў Слуцку мела на ўзбраенні 28 гармат і 16 гакаўніц – больш, чым уся тагачасная артылерыя вялікакняскага літоўскага войска.

Гаспадар Савічаў Эдвард Вайніловіч побач зстаражытнай гарматай са СлуцкаУ якасці экспанатаў старажытныя гарматы сёння можна ўбачыць у многіх музеях. Напрыклад, у Маскоўскім крамлі гэта, у першую чаргу, славутая «Цар-пушка». Фланкіруюць гарматы ўваход у гістарычны музей у Мінску. У Слуцку, нажаль, мы іх не ўбачым. Куды ж падзеліся, дзе яны цяпер, сведкі нашай вайсковай славы?

6 лістапада 1595 года Слуцкі замак занялі казакі Севярына Налівайкі. Як гэта здарылася не вядома, верагодна, тут мела месца здрада. Праз дваццаць дзён казакі пакінулі горад, прыхапіўшы з замка 12 гармат, 80 гакаўніц і 700 ручніц. Заходзілі ў горад чужынцы і пад час Паўночнай вайны. У 1706 годзе былі шведы, якія пры адыходзе забралі з крэпасці гарматы, а што не змаглі, затапілі у глыбейшых месцах Случы. У 1-й палове ХІХст., калі край знаходзіўся ўжо ў складзе Расійскай імперыі, своеасаблівым музеем пад адкрытым небам у горадзе зрабілі экспазіцыю цяжкага ўзбраення былога радзівілаўскага гарнізона. Але ў 1832 годзе, калі на далучаных землях пачалося паўстанне, мясцовыя ўлады, дзеля перасцярогі, адправілі ў Бабруйскую крэпасць лепшыя медныя гарматы, а жалезныя – затапілі ў Случы. Аднак, не ўсё было згублена. Яшчэ ў 1904 годзе польскі мастак і даследчык Юзэф Смалінскі у Савічах (цяпер гэта Капыльскі раён) бачыў і замаляваў некалькі слуцкіх гармат, зробленых у XVI ст. На той час яны добра захаваліся, толькі рэльефы – выявы гербаў князёў Алелькавічаў былі пашкоджанымі.

Хочацца спадзявацца, што і сёння можна ўбачыць слуцкія гарматы ў якіх-небудзь музеях. Несумненна, што хавае сваё трафеі і дно Случы. У канцы XVI ст. рускі дыпламат ддзяк Трыфан Карабейнікаў у запісках пра Слуцк адзначаў: «…а под городом та река (Случ – аўт.) с Москву реку…» Цяпер рака не тая. Знікае яна на вачах. У межах горада ўжо можна перайсці яе нават не замачыўшы каленаў. Ці не здарыцца, што прыйдзе час, калі які-небудзь руплівы гаспадар, разворваючы пад агарод ілістую глебу высахлага русла некалі паўнаводнай прыгажуні Случы, знойдзе пакіданыя ў ваду колькі стагоддзяў таму слуцкія гарматы – старадаўнія сведкі ваярскай славы нашых продкаў?

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ, 2002

 

 

Пушки на бастионах Слуцка

Благодаря мощным укреплениям, хорошей организации и совершенному вооружению армии, Слуцк за свою историю успешно выдержал татарские осады в 1502, 1503, 1505, 1508 годах, осаду войсками князя Михаила Глинского в 1508 году, казацкую осаду 1648 года, осады русских и казацких войск в середине XVII века. На предложение русского полководца князя Трубецкого в 1655 году о сдаче начальник Слуцкого гарнизона Паттерсон ответил, что город нужно добывать не словами, а оружием.

Пушка в музее Радзивиллов в НесвижеКак про город-крепость пошла слава о Слуцке с середины XVII в. Его защищал мощный земляной вал с широким перед ним рвом, заполненным водой. Через определённые отрезки линия вала выступала в сторону поля гранёными бастионами. Расстояние между бастионами соответствовало дальности выстрела пушки – чтобы перекрёстным огнём из находящегося там оружия сдерживать подход врага к валу и городским воротам. В Заречье во внешнюю линию обороны входила Цитадель, где располагался местный гарнизон, хранился арсенал. Кроме княжеского войска, оружием пользовались и мещане. Население было распределено на соответствующие воинские единицы и в случае необходимости каждый знал свой участок обороны городского вала.

Гістарычны экспанат з Савічаў - слуцкая гармата 16 стагоддзяОгнестрельное оружие в Слуцке XVII в. не было новинкой. Например, в 1620 году, во времена Януша Радзивилла, на вооружении Слуцкого гарнизона имелось 26 орудий, 130 гаковниц и 83 мушкета. Да и ещё в начале XVI в., когда Слуцк штурмовали крымчаки из замковых башен и стен их уже встречал огонь орудий.

Можно полагать, что огнестрельное оружие появилось в Слуцке в XV в. при первых Олельковичах. Каким оно было и откуда взялось – точно не известно. Но в XVI в. пушки изготавливали уже местные мастера-людвисары. В слуцких людвисарнях (литейных мастерских – В.Х.) отливали оружие различного калибра и видов. Из исторических источников известно, что в городе были железные и медные пушки, мортиры, пищали, мушкеты, шмыгавницы, арганы.

В Швеции хранятся три пушки, отлитые по заказу Радзивиллов. Герб на стволе литовского орудия, сделанного по заказу магната из рода Радзивиллов (http://spbae.ru)Последний раз реконструкцию  оборонительных укреплений Слуцк претерпел в 1-й половине XVIII в. при Иерониме Радзивилле. Этот князь пристально следил за положением дел в своём войске. Составленные в те времена описания-инвентари доводят: в 1746 году в Слуцке было 66 разного сорта орудий, данные за 1760 год уточняют – было 29 медных, 25 железных орудий и 12 мортир. В 1767 году было уже 103 различных орудия (в том числе и мортиры), 3 шмыгавницы, определённое количество арганов и другого оружия. Интересный пример – даже в 1791 году, когда охваченная кризисом страна отсчитывала свои последние годы, частная радзивилловская армия в Слуцке имела на вооружении 28 пушек и 16 гаковниц – больше, чем вся тогдашняя артиллерия великокняжеской литовской армии.

В Швеции хранятся три пушки, отлитые по заказу Радзивиллов. Герб на стволе литовского орудия, сделанного по заказу магната из рода Радзивиллов (http://spbae.ru)В качестве экспонатов древние пушки сегодня можно увидеть во многих музеях. Например, в Московском кремле это, в первую очередь, знаменитая «Царь-пушка». Фланкируют пушки вход в исторический музей в Минске. В Слуцке, к сожалению, мы их не увидим. Куда же делись, где они сейчас, свидетели нашей воинской славы?

6 ноября 1595 года Слуцкий замок заняли казаки Северина Наливайко. Как это случилось неизвестно, вероятно, здесь имело место предательство. Через двадцать дней казаки покинули город, прихватив из замка 12 орудий, 80 гаковниц и 700 ручниц. Заходили в город чужаки и во время Северной войны. В 1706 году были шведы, которые при отходе забрали из крепости пушки, а что не смогли, затопили в более глубоких местах Случи. В 1-й половине ХIХ в., когда край находился уже в составе Российской империи, своеобразным музеем под открытым небом в городе сделали экспозицию тяжёлого вооружения бывшего радзивилловского гарнизона. Но в 1832 году, когда на присоединённых землях началось восстание, местные власти, ради предостережения, отправили в Бобруйскую крепость лучшие медные пушки, а железные – затопили в Случи. Однако, не все было потеряно. Ещё в 1904 году польский художник и исследователь Юзеф Смолинский в Савичах (сейчас это Копыльский район) видел и зарисовал несколько слуцких орудий, сделанных в XVI в. На то время они хорошо сохранились, только рельефы – изображения гербов князей Олельковичей были поврежденны.

Хочется надеяться, что и сегодня можно увидеть слуцкие пушки в каких-либо музеях. Несомненно, что скрывает свои трофеи и дно Случи. В конце XVI в. русский дипломат дьяк Трифон Коробейников в записках о Слуцк отмечал: «…а под городом та река (Случь – авт.) с Москву реку…» Сейчас река не та. Исчезает она на глазах. В черте города уже можно перейти её даже не замочив колен. Возможно случится, что придёт время, когда какой-нибудь рачительный хозяин, распахивающий под огород илистую почву высохшего русла некогда полноводной красавицы Случи, найдёт сброшенные в воду несколько веков назад слуцкие пушки – старинные свидетели воинской славы наших предков?

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ, 2002

Перевод и подбор иллюстраций –
Владимир ХВОРОВ

 

 

Гармата на бастыёне. Фрагмент ілюстрацыі да кнігі 17 стагоддзяРучница – дульнозарядное ружьё, раннее европейское ручное гладкоствольное огнестрельное оружие. Появилось во второй половине XIV века. Ствол изготавливали из кованых железных полос либо отливали из бронзы. Калибр – от 12,5 до 25 мм. Позднее прикреплялся к деревянной ложе. В начале XVI века ручницы были вытеснены мушкетами.

Такое оружие называлась по-разному в разных странах – пищаль и ручница на Руси (также гаковница, с крюком (гаком) для гашения отдачи), ручная бомбарда (фр. bombarde portative) или кулеврина (фр. coulevrine) в Франции, петриналь в Италии, ручная пушка (англ. handgonne) в Англии.

Гаковницы (нем. Hakenbuechse) – европейские крепостные дульнозарядные ружья XV–XVI вв. с крюками («гаками») под стволами, которые зацеплялись за крепостную стену с целью уменьшения отдачи при выстреле. В России часто использовался термин «затинная пищаль», то есть крепостная, предназначенная для стрельбы «из-за тына» (частокола).

Разделялись на тяжёлые (двойные) – на опоре, обслуживаемые двумя людьми; и лёгкие, обслуживаемые одним или двумя людьми, называемые также ручницами.

Шмыгавница – артиллерийская пушка, в которую пороховой заряд закладывался с казённой части.

Арган – многоствольное огнестрельное оружие, бывало разного калибра.

Мортира (нидерл. mortier) – артиллерийское орудие с коротким стволом (обычно длиной менее 15 калибров) для навесной стрельбы. Применялась с XV века. Во многих современных языках мортира и миномёт называются одним словом. В современном русском языке термин «мортира» применяется лишь к короткоствольным орудиям, не имеющим плиты, передающей отдачу в землю (то есть не являющихся миномётами).



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1095. Последнее 2018-06-24 01:47:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru