У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Абразы цудатворныя

16.04.2014

Гісторыя каштоўнасці нашага краю
На працягу больш чатырох соцен гадоў слуцкімі іканапісцамі ствараліся абразы. Частка іх захавалася да нашага часу. Пра іншыя вядома з літаратурных крыніц. Некаторыя абразы лічыліся цудатворнымі.

У адносінах да культавых прадметаў, і ў першую чаргу да свяшчэнных выяў за сваю гісторыю царква выпрацавала адпаведныя правілы. Тут адвяргаюцца і ледзь не містычныя адносіны да іх, што нагадвае колішнія язычніцкія пакланенні фецішам і ідалам, асуджаецца і адмаўленне святасці іх, найбольш яскравым прыкладам чаго з'яўляецца перыяд іканаборства ў Візантыі, калі былі знішчаны тысячы абразоў.

Гісторыя прыводзіць прыклады існавання сапраўдных гістарычных і духоўных рэліквій. Для беларусаў, напрыклад, такой рэліквіяй і нацыянальнай святыняй з'яўляецца Крыж Ефрасінні Полацкай. Для жыхароў Случчыны некалі падобнымі святынямі былі цудатворныя абразы.

Даўнейшыя звесткі
За даўнасцю гадоў звесткі пра мясцова шанаваныя на Случчыне цудатворныя абразы засталіся сціплыя. Адны з іх знойдзем у дзённікавых запісах свяціцеля Дзімітрыя, мітрапаліта Растоўскага, што адносяцца да часу яго прабывання ў Слуцку.

Тады ён, яшчэ кіеўскі іераманах, быў вядомы як аўтарытэтны багаслоў, філосаф і прапаведнік. Запрошаны слуцкім Праабражэнскім брацтвам, Дзімітрый знаходзіўся ў горадзе з 6 снежня 1677 года па 29 студзеня 1679 года. Як адзначае свяціцель, 22 верасня 1678 года разам з ігуменам мінскім ён быў у Старчыцах у цудатворнага абраза Маці Божай. А перад тым на паклон да гэтага абраза ён хадзіў 14 ліпеня. Ад Слуцка месца знаходзілася за чатыры мілі.

Там, у Старчыцах (цяпер вёска Акцябр Салігорскага раёна, непадалёку ад Чырвонай Слабады), размяшчаўся мужчынскі Петрапаўлаўскі манастыр, дзе ў драўлянай Раждзественскай царкве знаходзіўся згаданы абраз. Калі ў XIX стагоддзі на змену састарэламу храму ўзвялі новую Петрапаўлаўскую царкву, ён быў перанесены туды.

У 1817 годзе манастыр закрылі, царква стала прыходскай. Згодна з паданнем, абраз знайшоў селянін Леў Шапок ва ўрочышчы Старажышча, а мясцовыя жыхары вырашылі на тым месцы пабудаваць храм. Слуцкі архімандрыт Феафан Крахавецкі пры храме ў 1670 годзе заснаваў манастыр. Цудатворны абраз, які называўся Маці Божая «Старчыцкая», быў напісаны на палатне, яго ўпрыгожвала срэбная рыза. Меліся запісы ацаленняў, што адбыліся па малітвах да Багародзіцы.

Маюцца звесткі пра цудатворную ікону Багародзіцы, што знаходзілася ў слуцкай Замкавай царкве. З канца XVII стагоддзя вядомы мясцова шанаваны абраз Багародзіцы, што знаходзіўся ў Свята-Іаанаўскай прыходскай царкве мястэчка Гавязна (у XIX стагоддзі – цэнтр воласці Слуцкага павета, недалёка ад Нясвіжа). Яшчэ адзін цудатворны абраз знаходзіўся ў Свята-Духаўскай царкве вёскі Падлессе, што непадалёку ад мястэчка Раманава (цяпер вёска Леніна).

Па свайму паходжанню адным з арыгінальных і цікавых з'яўляўся абраз з Успенскай царквы вёскі Забелы, што непадалёку ад Грэска. Вядомы ён як ікона Маці Божая «Забельская». Паходжанне яго таксама датуецца XVII стагоддзем. У адрозненне ад іншых (абразы звычайна пісаліся на драўляных дошках, часам на металічных, з XVIII стагоддзя часцей на палатне) ён быў напісаны на скуры вала. Згодна з паданнем, падчас падзяжу хатняй жывёлы аднаму забельскаму селяніну ў сне з'явілася Багародзіца. Яна загадала селяніну забіць адзінага свайго вала, а скуру аддаць слуцкаму мастаку, каб той намаляваў на ёй ікону. Пасля таго, як загад быў выкананы, падзёж жывёлы спыніўся, і больш такая навала не паўтаралася. Па апісанню, Маці Божая была намалявана ў рост з Дзіцем на левай руцэ, з левага боку размяшчаліся свяціцель Мікалай і Жыватворны Крыж, з правага – святыя Іаакім, Ганна, Елізавета і апосталы. На абразе з часам з'явіліся металічныя прывескі, пры ім захоўваліся кастылі, якія пакідалі вылечаныя хворыя ў знак ацалення.

Лёс абразоў
Слуцк быў тым цэнтрам, дзе развіццё іканапіснага мастацтва прывяло да фарміравання рэгіянальнай мастацкай школы. Зробленыя ў XIX стагоддзі апісанні мясцовых храмаў згадваюць шматлікія старадаўнія абразы. Па падліках спецыялістаў, у Беларусі кожнае стагоддзе па замове цэркваў, касцёлаў і вернікаў стваралася прыблізна 15 тысяч абразоў. Аднак для наступных стагоддзяў з іх ліку захоўваўся толькі кожны чацвёрты. Да нашага часу з усёй колькасці створаных за папярэднія стагоддзі на Беларусіі абразоў захавалася толькі 8 працэнтаў.

Прычыны таму маглі быць розныя – ад натуральнага старэння твора да знішчэння падчас войнаў і пажараў. Напрыклад, згаданы цудатворны абраз са слуцкай Замкавай царквы мог прапасці яшчэ ў XVIII або ў XIX стагоддзях падчас аднаго з пажараў. Галоўная прычына апошняга перыяду – знішчэнне царкоўнай маёмасці пасля рэвалюцыі атэістамі.

Не захаваліся да нашага часу не толькі звесткі пра тое, што стала з шанаванымі цудатворнымі абразамі, але не стала і храмаў, дзе яны знаходзіліся. Аднак, калі прыняць да ўвагі, што вернікі па магчымасці імкнуліся захаваць царкоўныя святыні, і ў першую чаргу самыя шанаваныя, то можна спадзявацца, што арыгіналы твораў альбо спіскі з іх недзе засталіся. Каб у гэтым упэўніцца, трэба правесці адпаведныя вышукі і даследаванні. Сёння, напрыклад, спробы адшукаць сляды іконы Маці Божай «Забельскай» праводзіць айцец Аляксандр, настаяцель храма Ражджаства Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Грэск.

Многія творы траплялі за межы нашага краю. Для нас цікавы і наступны факт. З даўнейшых часоў і цяпер шырока вядомы цудатворны абраз Маці Божай «Баркалабаўскай». Ён знаходзіцца ў Троіцкім храме горада Быхава. Сваю назву атрымаў ад мястэчка Баркалабава, што ў 8 кіламетрах ад Быхава, дзе з 1623 года па 1924 год дзейнічаў Свята-Вазнясенскі жаночы манастыр. У 1659 годзе, падчас вайны Масковіі з Рэччу Паспалітай, рускі князь Пажарскі, вяртаючыся на радзіму з Літвы, падарыў гэту ікону абіцелі.

Праславіўся абраз падчас Паўночнай вайны і вайны 1812 года. Карыстаўся шырокай папулярнасцю не толькі ў праваслаўных, але і ў католікаў, і ўніятаў. Часам яго стварэння даследчыкі лічаць мяжу XVI–XVII стагоддзяў. Асаблівасці выканання (гэта значыць – прыналежнасць да пэўнай мастацкай школы) сведчаць, што месцам яго стварэння можа быць Слуцк або Случчына. І гэта даволі праўдападобна на тое, што ікона магла быць створана слуцкімі іканапісцамі.

Нагадаем, што адзін са старэйшых абразоў у зборы Нацыянальнага мастацкага музея ў Мінску, датуемых канцом XV стагоддзя, – Маці Божая Адзігітрыя адносіцца да тога ж іканаграфічнага тыпу, што і Баркалабаўская. Калі ж апошнюю параўнаць з яшчэ адным музейным абразом – святой Параскевай (сярэдзіна XVI стагоддзя), – які таксама мае паходжанне са Случчыны, то ў манеры выявы іх твараў заўважым агульнае. Гэта таксама можа сведчыць аб прыналежнасці да адной мастацкай школы.

На сённяшні дзень з усіх рэгіянальных беларускіх мастацкіх школ Слуцкая з'яўляецца найменш даследаванай. Вывучэнне яе гісторыі і адкрыццё новых твораў, магчыма, падорыць нам новыя сустрэчы з гістарычнымі каштоўнасцямі нашага краю.

 

Святая Параскева. Икона из Слутчины. Середина – вторая половина XVI в. НХМ РББорколабовская икона Божией МатериБогоматерь Одигитрия. Конец XV - начало XVI в.



 

Ігар ЦІТКОЎСКІ



 

Чудотворные иконы

Исторические ценности нашего края
На протяжении более четырех сотен лет слуцкими иконописцами писались иконы. Часть их сохранилась до нашего времени. О других известно из литературных источников. Некоторые иконы считались чудотворными.

В отношении культовых предметов, и в первую очередь священных образов, церковь за свою историю неоднократно меняла правила. Здесь и отвержение чуть ли не мистического отношения к ним, напоминающего прежние языческие поклонения фетишу и идолам, осуждение и отрицание святости их, наиболее ярким примером чего является период иконоборчества в Византии, когда были уничтожены тысячи икон.

История знает примеры существования подлинных исторических и духовных реликвий. Для белорусов, например, такой реликвией и национальной святыней является Крест Евфросинии Полоцкой. Для жителей Слуцка подобными святынями были чудотворные иконы.

Стародавние сведения
За давностью лет сведений о местночтимых на Случчине чудотворных иконах осталось мало. Немного найдем в дневниковых записях святителя Димитрия, митрополита Ростовского, относящиеся ко времени его пребывания в Москве.

Тогда он, еще киевский иеромонах, был известен как авторитетный богослов, философ и проповедник. Приглашенный слуцким Преображенском братством, Димитрий находился в городе с 6 декабря 1677 по 29 января 1679 года. Как отмечает святитель, 22 сентября 1678 года вместе с игуменом минским он был в Старчицах у чудотворной иконы Божьей Матери. А перед тем на поклон к этой иконе он ходил 14 июля. От Слуцка это место находилось за четыре мили.

Там, в Старчицах (ныне деревня Октябрь Солигорского района, недалеко от Красной Слободы), располагался мужской Петропавловский монастырь, где в деревянной Рождественской церкви находился упомянутый образ. Когда в XIX веке на смену устаревшему храму возвели новую Петропавловскую церковь, он был перенесен туда.

В 1817 году монастырь закрыли, церковь стала приходской. По преданию, икону нашел крестьянин Лев Шапок в урочище Сторожище, и местные жители решили на том месте построить храм. Слуцкий архимандрит Феофан Кроховецкий в 1670 году основал при храме монастырь. Чудотворный образ, который назывался Богоматерь «Старчицкая», был написан на холсте, украшен серебряной ризой. Имелись записи о исцелениях, которые произошли после молитвы Богородице.

Есть сведения о чудотворной иконе Богородицы, которая находилась в слуцкой Замковой церкви. С конца XVII века известен местночтимый образ Богородицы, что находился в Свято-Иоановской приходской церкви городка Вишневец (в XIX веке – центр волости Слуцкого уезда, недалеко от Несвижа). Еще один чудотворный образ находился в Свято-Духовской церкви села Подлесье, что неподалеку от местечка Романова (ныне деревня Ленино).

По своему происхождению одной из оригинальных и интересных являлась икона из Успенской церкви села Забелы, что неподалеку от Греска. Известна она как икона Богоматерь «Забельская». Происхождение ее также датируется XVIII веком. В отличие от других (иконы обычно писались на деревянных досках, иногда на металлических, с XVIII века чаще на полотне) она была написана на коже вола. По преданию, во время падежа домашнего скота одному забельскому крестьянину во сне явилась Богородица. Она велела крестьянину убить единственного своего вала, а кожу отдать слуцкому художнику, чтобы тот нарисовал на ней икону. После того, как приказ был выполнен, падеж скота прекратился, и больше такой напасти не повторялось. По описанию, Богоматерь была изображена в рост с Ребенком на левой руке, с левой стороны располагались святитель Николай и Животворящий Крест, с правой – святые Иоаким, Анна, Елизавета и апостолы. На иконе со временем появились металлические подвески, при ней хранились костыли, которые оставляли вылеченные больные в знак выздоровления.

Судьба икон
Слуцк был тем центром, где развитие иконописного искусства привело к формированию региональной художественной школы. Сделанные в XIX веке описания местных храмов упоминают многие старинные иконы. По подсчетам специалистов, в Беларуси каждый век по заказу церквей, костелов и верующих изготавливалось около 15 тысяч икон. Однако до последующих поколений из их числа дошла лишь каждый четвертая. До нашего времени из всего количества написанных за предыдущие века в Беларуси икон сохранилось лишь 8 процентов.

Причины тому могли быть разные – от естественного старения произведения до уничтожения во время войн и пожаров. Например, упомянутая чудотворная икона из слуцкой Замковой церкви могла пропасть еще в XVIII или XIX веках во время одного из пожаров. Главная причина последнего исторического периода – уничтожение церковного имущества атеистами после революции.

Не сохранились до нашего времени не только сведения о том, что стало с почитаемыми чудотворными иконами, но не стало и храмов, где они находились. Однако, если принять во внимание, что верующие по возможности старались сохранить церковные святыни, и в первую очередь самые почитаемые, то можно надеяться, что оригиналы произведений или списки с них где-то остались. Чтобы в этом убедиться, нужно провести соответствующие изыскания и исследования. Сегодня, например, попытки отыскать следы иконы Божией Матери «Забельская» проводит отец Александр, настоятель храма Рождества Пресвятой Богородицы в селе Греск.

Многие произведения попадали к нам из-за границы. Для нас интересен и следующий факт. С давних времен и сейчас широко известна чудотворная икона Божией Матери «Борколабовская». Она находится в Троицком храме города Быхова. Свое название получила от городка Борколабово, что в 8 километрах от Быхова, где с 1623 по 1924 год действовал Свято-Вознесенский женский монастырь. В 1659 году, во время войны России с Речью Посполитой, русский князь Пожарский, возвращаясь на родину из Литвы, подарил эту икону обители.

Прославилась икона во время Северной войны и войны 1812 года. Пользовалась широкой популярностью не только у православных, но и у католиков, и униатов. Датой ее написания исследователи считают рубеж XVI–XVII столетий. Особенности исполнения (то есть – принадлежность к определенной художественной школе) свидетельствуют, что местом ее изготовления мог быть Слуцк или Случчина. Что икона могла быть создана слуцкими иконописцами – довольно правдоподобно.

Напомним, что одна из старейших икон в собрании Национального художественного музея в Минске, датируемых концом XV века, Богоматерь Одигитрия, относится к тому же иконографическому типу, что и Борколабовская. Если же последнюю сравнить с еще одной музейной иконой – святой Парасковией (середина XVI века), которая также имеет происхождение из Слуцка, то в манере изображения их лиц заметим схожее. Это также может свидетельствовать о принадлежности к одной художественной школе.

На сегодняшний день из всех региональных белорусских художественных школ Слуцкая является наименее исследованной. Изучение ее истории и открытие новых произведений, возможно, подарит нам новые встречи с историческими ценностями нашего края.

 

Перевод – Владимир ХВОРОВ







 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1777. Последнее 2018-12-10 11:52:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru