У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Геранім Фларыян Радзівіл (4.5.1715–17.5.1760)

Новы гаспадар Случчыны князь Геранім Фларыян быў малодшым сынам нясвіжскага князя Караля Станіслава Радзівіла. Нарадзіўся ён ў Бялай (цяпер Бяла-Падляска ў Польшчы). Адукацыю атрымаў хатнюю. Афіцыйным уладаром нашага краю стаў у 1744 г., у хуткім часе пасля жорсткага падаўлення сялянскага паўстання ў сваіх крычаўскіх уладаннях.
На характар і паводзіны князя наклала адбітак яго ледь не хранічная незадаволенасць навакольным, што выцякала з-за яго імкнення да ідэальнай дасканаласці ва ўсім, і якой ён вакол не бачыў, ды, урэшце, і не мог дасягнуць. Хаця сцверджанне гэтае можа быць з агаворкай – ідэальным ён, верагодна, лічыў сябе. Капрызны (як малодшае балаванае дзіця ў багатай сям'і), жорсткі і бязлітасны ў дасягненнях мэтаў (у гэтым можна бачыць уплыў характару маці княгіні Ганны), багаты і неабмежаваны ў магчымасцях, ён звысоку глядзеў амаль на ўсіх, бо бачыў у людзях зашмат заганаў. I калі ў адносінах да роўных сабе князь мог стрымлівацца, то тыя, хто ў саслоўнай іерархіі быў ніжэй, а тым больш у яго залежнасці – літасці не ведалі. Паклоннік прускай муштры і нямецкага педантызму, князь любіў парадак. Не мог цярпець непрыкрытага выказвання нязгоды. Шукаў і тых, хто хавае нязгоду пад маскай паслухмянасці. Таму яго турмы як у Бялай, так і ў Слуцку заўсёды былі запоўнены. Князь любіў музыку, спевы, але сваімі лепшымі спевакамі («салаўямі») называў катуемых, чые енкі і крыкі, што даносіліся з-за кратаў, любіў паслухаць.
3 1739 г. Геранім Радзівіл быў падчашым ВКЛ, пазней – харунжым ВКЛ, але, не задаволены магчымасцямі дзяржаўнай службы, пакінуў яе і заняўся сваім прыватным войскам.
Яго гарнізоны, што налічвалі 6 тысяч войска, размяшчаліся ў шматлікіх цэнтрах уладанняў. Галоўны гарнізон быў у Слуцку. Тут, на гарадскіх бастыёнах, знаходзілася 66 гармат – 29 медных і 25 жалезных, 11марцір. Дзейнічала ў Слуцку і афіцэрская школа. У княжацкім войску, што складалася з пяхоты і кавалерыі, служылі наёмнікі, мясцовая шляхта, казакі, выбранцы і нават рота янычараў. Сто чалавек былі экіпіраваны ручной агнястрэльнай зброяй. Слуцкія ўмацаванні падвергліся рэканструкцыі і ўдасканаленню. Урэшце князь, апісваючы свае багацці, з гонарам мог сказаць: «У мяне ...галерэя выдатнай зброі, што я набыў з некалькіх арсеналаў, каралеўскім роўных. Міліцыя... колькасцю якой хіба што і манарха перавышу, як і належным парадкам і дысцыплінаю... Артылерыя, дык ведаю, што і саскай (каралеўскай – аўт.) роўная, а калі б знайшлася лепшая... – няхай хто мне пакажа...»
Быў князь католікам, таму каталіцкае насельніцтва краю адчувала сябе даволі ўпэўнена. Колькасць яго ў XVIII ст. расло. У горадзе, акрамя фарнага касцёла, дзейнічалі кляштары бернардзінцаў і езуітаў. Тым не менш, у пытаннях рэлігійных мы можам бачыць князя Гераніма як прадаўжальніка традыцый рэлігійнай талерантнасці ранейшых слуцкіх Радзівілаў.
Схільны да ідэалізацыі прускіх парадкаў, ён паважліва адносіўся да прыйшоўшага з Германіі пратэстантызму. У Слуцку дапамог лютэранам аднавіць кірху і сам з задавальненнем слухаў там казанні на нямецкай мове. 3 кіраўніцтвам праваслаўнай царквы, перш за ўсё з архімандрытам Міхаілам Казачынскім, таксама склаліся ў князя добрыя адносіны. Праваслаўным вернікам дазволіў аднаўляць згарэўшыя на Падзамчышчы цэрквы, у слуцкі Трайчанскі манастыр з яго згоды былі перанесены мошчы святога пакутніка Гаўрыіла Беластоцкага, што яшчэ больш падняло прэстыж Слуцка як праваслаўнага цэнтра Рэчы Паспалітай.
Адным з любімых заняткаў магната было паляванне. У сваіх маёнтках ён ствараў звярынцы. У Слуцку гэта была бажантарня (месца, дзе трымаліся бажанты – фазаны). Цяпер гэта месца – раён вуліцы Будаўнікоў і тэрыторыя, прылягаючая да раённай бальніцы. «Бажантарня ... з альтанкаю пасярэдзіне і ... афіцынамі ... дзеля тых жа птушак, якія распладзіліся ў мностве... шмат розных вымыслаў і для страляння вынаходкі... Люстхаўз у Старчыцах, пры якім канал такім фасонам,... зроблены, з мноствам... розных відаў птушак плаваючых. Там жа вялікі звярынец, у якім ёсць алені, данэлі і дзікія коні», – так пісаў князь у сваіх мемуарах.
Заснаваў князь у Бялай і Слуцку тэатры – «... гмах вялікі, як для операў, гэтак і для камедыяў; другі яшчэ лепшы ёсць у Слуцкў». Яго цешыла магчымасць выглядаць знаўцам мастацтва і мецэнатам. У многім гэтага і дамогся – пры Слуцкім тэатры арганізаваў балетную і музычную школы, сабраў вялікую бібліятэку і карцінную галерэю. Слуцкімі мастакамі быў створаны жывапісны дыптых – на адной карціне быў намаляваны крылаты геній, які ў адной руцэ трымае медальён з партрэтам вядомага мецэната і апекуна мастацтваў XVI ст. Юрыя II Алелькавіча, у другой – яго герб, на другой карціне – такі ж геній, які трымае медальёны з выявамі Гераніма Фларыяна і герба Радзівілаў.
У сваіх бязмежных памкненнях Геранім Фларыян адрываўся ад рэальнасці. Самыя маштабныя праекты яго так і засталіся неажыццяўлёнымі.
Грандыёзным праектам была ідэя стварэння непрыступнай крэпасці з уласнай рэзідэнцыяй пасярод Жыд-возера (Радзівіл пераіменаваў яго ў Князь-возера, цяпер называецца возера Чырвонае) і заснавання на ім флатыліі з артылерыяй. Возера меркавалася злучыць каналам са Случчу. Слуцк павінен быў стаць партовым горадам, злучаным з басейнам Чорнага мора, для чаго Случ пачалі чысціць і паглыбляць, будаваць плаўсродкі.
Нерэалізаваным праектам засталася і ідэя стварыць ідэальную сям'ю. Для будучых дзяцей быў распрацаваны праект адукацыі. Аднак не меў князь не толькі дзяцей – застаўся ўрэшце і без жонкі, хаця жаніўся тры разы. Першай жонкай была Тарэза, дачка надворнага літоўскага падскарбія Сапегі, якая адчувала сябе ў Слуцку як у зняволенні, таму вымушана была ўцячы. Другой жонкай стала Магдалена Чапская. Яна таксама праз тры гады жыцця з князем уцякла да маці. Навучаны вопытам, трэцюю жонку Анелю Мянчынскую Геранім трымаў пад замком, але і гэты шлюб закончыўся ўцёкамі.
Цешыў сябе князь і надзеяй убачыць на сваёй галаве каралеўскую карону. I гэтая яго надзея не спраўдзілася.
Не быў рэалізаваны праект усталявання ў Бялай і Слуцку конных скульптур князя, эскізны праект якіх уласнаручна зрабіў сам Геранім Фларыян у 1755 г., калі знаходзіўся ва Урэччы. У выпадку рэалізацыі гэта былі б першыя конныя помнікі ў нашай краіне.
Геранім Фларыян разам з братам Мікалаем Казімірам заняліся праектам стварэння ткацкіх фабрык. Знайшлі ў Станіславе (цяпер горад Івана-Франкоўск на Украіне) выдатнага ткача Аванэса Маджаранца і паслалі да яго па навуку сваіх майстроў. Нясвіжскі князь урэшце запрасіў Маджаранца да сябе кіраваць майстэрняй. А Геранім, у якога ў Слуцку было дастаткова ткачоў, вырашыў стварыць фабрыку –мануфактуру, роўнай якой ні ў кога ў краіне б не было. Карпусы ўзводзіліся на Сенатарскай вуліцы. Аднак і тут лёс жорстка пасмяяўся над князем – калі будынкі былі закончаны, Геранім Фларыян памёр. Смерць напаткала ў Бялай, там і быў пахаваны. Аднак сэрца яго прывезлі ў Слуцк, які ён любіў, і ў адмысловай скрынцы пакінулі навечна ў фарным касцёле.
Князь Геранім Фларыян Радзівіл – тыповы і яскравы прадстаўнік свайго часу. У яго асобе адбіліся кантрастныя супярэчлівасці і забаўныя дзівосы эпохі барока. Безумоўна, у яго мы знойдзем зашмат адмоўнага, нездарма ўжо сучаснікі гаварылі пра яго як пра жорсткага прыгнятацеля. Але адмаўляць і ў некаторых станоўчых рысах яго характару, паводзін і поглядаў таксама не можам. Звернемся, напрыклад, да яго рэкамендацый па выхаванню дзяцей: «Гульні ў косці, як у маладым веку, а яшчэ болей у дасканалым, на Суд Божы заклінаю, каб не вучыліся і гуляць не спрабавалі. У карты такім жа забараняю праклёнам... Напою... іншага, чым вада, каб да 20 гадоў не ведалі, бо ёсць гэта найлепшы і найздаравейшы напой, які прытомнасці ў чалавека ніколі не забірае. П'янка, якую Бог і пачцівыя людзі ненавідзяць, непачцівыя ж яе трымаюцца... каб... з дому выкінутая была».
Ці не згодзяцца «пачцівыя людзі» з яго пажаданнямі і сёння?
Геранім Фларыян Радзівіл быў апошнім, уласна, слуцкім князем. Случчына пасля яго, хаця і працягвала заставацца асобнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай, была далучана да маёмасці нясвіжскіх уладароў. 3 гэтым князем у мінулае адыходзіла і слаўная шматвякавая эпоха шырокай вядомасці і працвітання слуцкага краю.



 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 2020. Последнее 2019-10-16 04:17:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru