У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Мастакі Случчыны

Ігар Адамавiч Ціткоўскі

Рэцэнзенты:
доктар гістарычных навук А.П.Грыцкевіч
кандыдат мастацтвазнаўства Б.А.Лазука

Прапануемы даведнік разлічаны на тых, хто цікавіцца гісторыяй мастацкай культуры рэгіёна. Чытач тут знойдзе інфармацыю пра мастакоў, чый лёс або творчасць звязаны са Случчынай - краем, які да XVIII ст. называўся Слуцкім княствам, у XIX ст. - Слуцкім паветам, у XX ст. - Слуцкім раёнам. Невялікія асобныя артыкулы ў сукупнасці ствараюць своеасаблівы аповед пра выяўленчае мастацтва, зроблены ў плоскасці гісторыі Слуцка.
Як вядома, вызначэнне нацыянальных, а тым больш рэгіянальных межаў у мастацтве нярэдка выклікае пытанні, якія не заўсёды могуць быць вырашаны адназначна. Таму ёсць неабходнасць звярнуць увагу на прынцып адбору творцаў, якія ўвайшлі ў прапануемы пералік «Мастакоў Случчыны».
У першую чаргу ў кнізе прыводзяцца звесткі пра мастакоў, чыё паходжанне і творчасць звязаны з нашым краем, і пра мастакоў - ураджэнцаў іншых месцаў, але чыя творчасць праходзіла на Случчыне. Таксама звяртаецца ўвага на землякоў, чыя творчасць праходзіла па-за межамі нашага края. Не абмінуты ўвагай і не мясцовыя мастакі (пераважна даўнейшыя), у творчасці якіх тэма Случчыны прысутнічала эпізадычна, але іх творы цяпер з"яўляюцца крыніцай вывучэння гісторыі і культуры нашага краю.
Артыкулы адрозніваюцца між сабой па аб"ёму, па форме падачы і характару зместа. Больш увагі аддаецца мастакам, чыя творчасць найлепшым чынам характэрызуе мясцовае мастацкае жыццё. На аб"ём артыкулаў, у першую чаргу пра мастакоў XVII і XVIII стст., паўплывала колькасць інфармацыі, што захавалася да нашага часу. Прыводзімы пералік мастакоў не прэтэндуе на вычарпальнасць. Адносна даўнейшых часоў гэта залежыць ад ступені вывучанасці або захаванасці гістарычных дакументаў, якія могуць несці інфармацыю па тэме, што нас цікавіць. Адносна мастакоў XX ст. магчымы і моманты суб"ектыўнасці з боку аўтара.
Напрыканцы прыкладаецца спіс літаратуры, якая можа быць выкарыстана пры неабходнасці пашырыць веды або нешта ўдакладніць. Прыводзяцца як грунтоўныя навуковыя даследаванні, артыкулы з энцыклапедый і каталогаў, так і матэрыялы рэспубліканскай і мясцовай газетна-журнальнай перыёдыкі. Аўтар такім чынам ставіў задачу паралельна паказаць асвятленне падзей мастацкага жыцця ў раённым і рэгіянальным друку. Артыкулы пра мастакоў таксама завяршаюць спісы літаратуры, дзе кожная крыніца падаецца ў выглядзе лічбы і адпавядае лічбе ў агульным пераліку літаратуры.
З-за незахаванасці звестак пра многіх старажытных мастакоў па раздзелах да XVI ст. зроблены толькі кароткія агульныя агляды культурнага жыцця Случчыны. З падобных агульных аглядаў пачынаюцца і раздзелы па наступных стагоддзях, пасля чаго даюцца звесткі пра мастакоў тых часоў.
Адзначым, што вядомыя даследчыкам найранейшыя помнікі выяўленчай дзейнасці чалавека ў нашым краі (напрыклад, гравіраваныя выявы фігурак чалавека на касцяных вырабах, знойдзеных у Любанскім раёне) адносяцца да перыяду сярэдняга каменнага века (мезаліта). Таму гісторыю выяўленчага мастацтва края варта разглядаць з першых часоў рассялення тут чалавека. Аднак мы для экскурса па гісторыі мастацтва Случчыны возьмем пачатак летапіснай гісторыі горада, які прыпадае на 1116 г.

Аўтар выказвае ўдзячнасць грамадскаму аб"яднанню «Рэгіянальны асветніцкі цэнтр «Вытокі» і рэдакцыі штотыднёвай рэгіянальнай газеты «Інфа-Кур"ер», а таксама краязнаўчаму аддзелу Слуцкай гарадской бібліятэкі і Слуцкаму краязнаўчаму музею за дапамогу ў падрыхтоўцы і выданні даведніка «Мастакі Случчыны».
© Ціткоўскі І.А., 2006

 

Читать на сайте

 

Скачать в формате PDF (28,3 Mb)



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 2045. Последнее 2019-09-18 15:58:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru