Георгіеўскі кавалер са Случчыны

Георгіеўскі кавалер са Случчыны

08.04.2015

У ліпені 2014 года споўнілася стагоддзе з пачатку Першай сусветнай вайны, або Вялікай вайны, як яе называлі сучаснікі. Яна доўжылася пяць гадоў з 28 ліпеня 1914 года да 11 лістапада 1918 года і забрала жыцці больш за 22 мільёны жыхароў планеты.

У час той вайны тэрыторыя былога Слуцкага павета знаходзілася ў тыле рускіх войскаў, у горадзе размяшчаўся штаб 2-й арміі, тут было шмат уцекачоў.

Адзін з удзельнікаў Першай сусветнай вайны – ураджэнец вёскі Прошчыцы, што на Случчыне, Георгіеўскі кавалер фельдфебель Іван Максімавіч Сукач.

Аднойчы мне давялося пабываць у слуцкай вёсцы Малоткава – цікавіўся яе гісторыяй, Размаўляў я і з Марыяй Іванаўнай Гурыновіч. Яна паказала мне сямейны фотаальбом, у якім увагу прыцягнуў здымак чатырох маладых людзей (гл. здымак 2).

«На здымку злева стаіць мой дзядзька Ігнат, справа – мой бацька Іван, – адзначыла Марыя Іванаўна, – побач злева сядзіць суседка (імя я не ведаю), а побач з ёй малодшая сястра бацькі Насця, мая цётка. Дзядзька Ігнат прыслаў гэты здымак са Злучаных Штатаў Амерыкі яшчэ да рэвалюцыі, куды ён ездзіў у заробкі. Калі дзядзька атрымаў з Беларусі здымак сястры і брата, то ў фотаатэлье папрасіў, каб зрабілі агульнае фота, дзе б быў і ён. Пазней новы партрэтны здымак адправіў у Прошчыцы, на радзіму майго бацькі. Вось якім цікавым маршрутам прайшло гэтае фота».

Марыя Іванаўна расказала, што яе бацьку ў 1912 го­дзе, калі яму было 24 гады, прызвалі ў царскую армію. Іван Максімавіч служыў сапёрам-пантоншчыкам, да пачатку Першай сусветнай быў ужо унтэр-афіцэрам.

Ігнат (на фота злева) – брат Івана (на фота справа) – замовіў гэты фотамантаж у ЗША, дзе быў на заробках. На пярэднім плане справа іх сястра Насця, злева ад яе – аднавяскоўка, імя якой невядома. Фота з архiва сям’i Сукач (Игнатий (на фото слева) – брат Ивана (на фото справа) – заказал этот фотомонтаж в США, где был на заработках. На переднем плане справа их сестра Настя, слева от неё – односельчанка, имя которой неизвестно. Фото из архива семьи Сукач)Як ваяваў наш зямляк, кажуць яго ўзнагароды: крыжы Святога Георгія і медалі. «Вось толькі не ведаю, колькі крыжоў меў Георгіеўскі кавалер, – казала жанчына. – Здымкі бацькі, дзе ён з узнагародамі, пашукайце ў маіх пляменнікаў у Слуцку. Калі знойдзеце іх, вышліце і мне», – папрасіла Марыя Іванаўна. А пасля невялікай паўзы дадала: «Чула ад старэйшых, што бацька адзін крыж, самы дарагі, абмяняў на каня з возам адразу пасля жаніцьбы ў 920 годзе. Мая маці Аксіння Рыгораўна, яна родам з Васілінак».

Пра вайну Георгіеўскі кавалер расказваць не вельмі любіў, але ўзгадваў, што аднойчы яму давялося пабачыць рускага цара Мікалая II, калі той праязджаў са світай праз раку па мосце, які пабудаваў сапёрны батальён, дзе служыў Іван Максімавіч.

Пра пасляваенны лёс бацькі Марыя Іванаўна расказала, што ён працаваў у Слуцку на элеватары. Калі ў пачатку 1930-х гадоў сталі ствараць калгасы, быў адным з іх арганізатараў і брыгадзірам. Памёр Іван Сукач адразу пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Пахавалі яго на могілках вёскі Васілінкі.

Просьбу Марыі Іванаўны я выканаў. У Слуцку яе пляменнік Сяргей Васільевіч падказаў адрас сваёй сястры, якая захоўвала той узгаданы фотаздымак. На ім Іван Сукач у форме ўнтэр-афіцэра з узнагародамі: крыжамі Святога Георгія 2-й, 3-й і 4-й ступеняў і двума медалямі (гл. фота 1). Здымак гэты зроблены ў гады вайны, хутчэй за ўсё ў 1916 ці ў 1917 гадах.

Я адсканаваў тое фота і адвёз яго Марыі Іванаўне. «Закажу цяпер медальён і ўстанаўлю яго на помніку бацькі. Хай ведаюць, якім быў Іван Максімавіч Сукач», – сказала яна.

 

Васіль ЦІШКЕВІЧ
навуковы супрацоўнік
Слуцкага краязнаўчага музея

Газета «Інфа-Кур’ер»

 

 

Георгиевский кавалер со Слутчины

В июле 2014 года исполнилось столетие с начала Первой мировой войны, или Великой войны, как её называли современники. Она длилась пять лет с 28 июля 1914 года до 11 ноября 1918 года и унесла жизни более 22 миллионов жителей планеты.

Во время той войны территория бывшего Слуцкого уезда находилась в тылу русских войск, в городе располагался штаб 2-й армии, здесь было много беженцев.

Георгіеўскі кавалер са Случчыны Іван Сукач. Фота з архiва сям’i Сукач (Георгиевский кавалер со Слутчины Иван Сукач. Фото из архива семьи Сукач)Один из участников Первой мировой войны – уроженец деревни Прощицы, что в Слуцком районе, Георгиевский кавалер фельдфебель Иван Максимович Сукач.

Однажды мне довелось побывать в слуцкой деревне Молотково – интересовался её историей, Разговаривал я и с Марией Ивановной Гуринович. Она показала мне семейный фотоальбом, в котором внимание привлёк снимок четырёх молодых людей (фото 2).

«На снимке слева стоит мой дядя Игнат, справа – мой отец Иван, – отметила Мария Ивановна, – рядом слева сидит соседка (имя я не знаю), а рядом с ней младшая сестра отца Настя, моя тётя. Дядя Игнат прислал этот снимок из США ещё до революции, куда он ездил на заработки. Когда дядя получил из Беларуси снимок сестры и брата, то в фотоателье попросил, чтобы сделали общее фото, где бы был и он. Позже новый портретный снимок отправил в Прощицы, на родину моего отца. Вот каким интересным маршрутом прошло это фото».

Мария Ивановна рассказала, что её отца в 1912 году, когда ему было 24 года, призвали в царскую армию. Иван Максимович служил сапёром-пантонщиком, к началу Первой мировой был уже унтер-офицером.

Как воевал наш земляк, говорят его награды: кресты Святого Георгия и медали. «Вот только не знаю, сколько крестов имел Георгиевский кавалер, – говорила женщина. – Снимки отца, где он с наградами, поищите у моих племянников в Слуцке. Если найдёте их, вышлите и мне», – попросила Мария Ивановна. А после небольшой паузы добавила: «Слышала от старших, что отец один крест, самый дорогой, обменял на лошадь с возом сразу после женитьбы в 920 году. Моя мать Аксинья Григорьевна, она родом из Василинок».

О войне Георгиевский кавалер рассказывать не очень любил, но вспоминал, что однажды ему пришлось увидеть русского царя Николая II, когда тот проезжал со свитой через реку по мосту, который построил сапёрный батальон, где служил Иван Максимович.

О послевоенной судьбе отца Мария Ивановна рассказала, что он работал в Слуцке на элеваторе. Когда в начале 1930-х годов стали создавать колхозы, был одним из их организаторов и бригадиром. Умер Иван Сукач сразу после окончания Великой Отечественной войны. Похоронили его на кладбище деревни Василинки.

Просьбу Марии Ивановны я выполнил. В Слуцке её племянник Сергей Васильевич подсказал адрес своей сестры, которая сохранила ту упомянут фотографию. На нём Иван Сукач в форме унтер-офицера с наградами: крестами святого Георгия 2-й, 3-й и 4-й степеней и двумя медалями (фото 1). Снимок этот сделан в годы войны, скорее всего, в 1916 или в 1917 годах.

Я отсканировал это фото и отвёз его Марии Ивановне. «Закажу сейчас медальон и установлю его на памятнике отца. Пусть знают, каким был Иван Максимович Сукач», – сказала она.

 

Василий ТИШКЕВИЧ
научный сотрудник
Слуцкого краеведческого музея

Перевод –
Владимир ХВОРОВ