У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Уладзімер Случанскі

Уладзімер Случанскі
30.01.2019

Уладзімер Случанскі (псеўданім Уладзімера Шнэка) нарадзіўся 23 сакавіка 1927 года ў Менску. З 1933 па 1936 год ягоная сям"я жыла ў Ленінградзе, дзе вучыўся бацька, афіцэр і камуніст. Аднак у 1938 годзе ён быў выключаны з партыі і звольнены з вайсковай службы, пасля чаго сям"я была вымушана вярнуцца ў Беларусь, на гэты раз у Слуцкі раён, дзе бацька працаваў школьным настаўнікам. Калі пачалася Другая сусветная вайна, сям"я апынулася на акупаванай тэрыторыі. У. Случанскі вучыўся на цесляра, у той час як бацька працаваў арганізатарам аддзела Беларускай Самааховы Слуцкага раёна, але нямецкім уладам не спадабалася ягоная рэпутацыя нацыяналіста, i яны арыштавалі ўсю сям"ю. Вызваліўшыся, У. Случанскі пераехаў у Менск i стаў афіцэрам Беларускай Краёвай Абароны.

У 1944 годзе ён эміграваў у Нямеччыну і пасля разнастайных прыгодаў апынуўся ў Ватэнштэце, дзе вучыўся разам з Хв. Ільяшэвічам і [1] ў 1946 годзе пад ягонай апекай пачаў пісаць апавяданні [2]. Ненадоўга спыніўшыся ў Францыі ў 1948 годзе, ён вярнуўся ў Нямеччыну, а затым, у 1950-м, здзейсніў сваё апошняе падарожжа – у Аўстралію. Там ён уключыўся ў эмігранцкае жыццё не менш актыўна, чым раней – у Еўропе. У 1950 годзе, пасля далейшай вучобы і павышэння кваліфікацыі У. Случанскі заснаваў часопіс «На варце». Пасля краху камунізму яму, як і многім, але далёка не ўсім эмігрантам, пашчасціла аднавіць зносіны з роднай краінай. Памёр ён 3 лютага 1995 года.

Сваю літаратурную дзейнасць У. Случанскі пачаў з апавяданняў аб Другой сусветнай вайне, успрынятай вачыма жыхара акупаванай Беларусі, а таксама аб нядаўнім мінулым, – напрыклад, «У вагні: Апавяданьне з часу Слуцкага змаганьня» (1947). Аднак пазней, натхнёны прыкладам В. Ластоўскага, ён пераносіў падзеі сваіх твораў у часы залатога веку Беларусі – калі беларусы адыгрывалі цэнтральную ролю ў Вялікім Княстве Літоўскім. Часам дзеянне адбываецца яшчэ раней. Сярод такіх твораў варта ўзгадаць гістарычнае апавяданне «Братчына» (1961), дзе галоўны герой – менскі і полацкі князь XI стагоддзя Расціслаў, а таксама эпічную паэму «Аброк Кіеву» (1966) пра Рацібора, сялянскага правадыра з Іскрацені. Але найбольш значны твор Случанскага – гістарычны раман «Драбы» (1958), які меркаваўся стаць першай часткай трылогіі.

«Драбы», дзе апісваюцца падзеі пачатку XV стагоддзя, – гераічная гісторыя пра вялікага князя Вітаўта, які абараняў Вялікае Княства ад татараў пасля паразы, нанесенай імі на рацэ Ворскле ў 1399 годзе. Гэты аповед з прыгодніцкім сюжэтам выконвае ў аднолькавай ступені асветніцкую і забаўляльную функцыі, дэманструючы спецыфічна беларускі, часам нават фантастычны, погляд на такія, напрыклад, вядомыя гістарычныя падзеі, як знакамітая Грунвальдская бітва 1410 года, у якой беларускія войскі адыгралі галоўную ролю ў разгроме тэўтонскіх рыцараў. Гэта быў бурны перыяд, калі многія пласты грамадства знаходзіліся ў стане пастаянных зменаў. У рамане «Драбы» знайшлі адбітак і тагачасныя рэлігійныя канфлікты і інтрыгі, калі каталікі й праваслаўныя змагаліся за вяршэнства (аўтсайдэрамі тут паказаны каталікі). Уступаюць у канфлікт і розныя дзяржавы, асабліва Польшча і Масковія, якія ўвесь час спрабавалі рабіць замахі на незалежнасць Вялікага Княства на чале з Вітаўтам. Частка гэтага матэрыялу ў нашмат больш вядомым рамане «Крыжакі» (1900) польскага пісьменніка Генрыка Сянкевіча (1846–1916) была прадстаўлена, безумоўна, з зусім іншага гледзішча.

Не выклікае сумнення, што У. Случанскі, рыхтуючыся да напісання рамана, вывучаў шматлікую літаратуру. Пэўную карысць ён атрымаў ад уплывовай для яго гістарычнай кнігі «Замежная Беларусь» (Крэчэўскі 1926). У рамане «Драбы» многа сапраўдных гістарычных дэталяў асобаў і падзей, створаны жывыя мастацкія партрэты і ўдалыя замалёўкі беларускіх раўнін і лясоў населеных мядзведзямі ды іншымі дзікімі жывёламі. На працягу большасці твора ягоны жанр можна вызначыць як белетрызаваны папулярны гістарычны раман. Гэта выдатна адчуваецца ў прыведзеным урыўку з пачатку 20-й часткі «Варкула Бялецкі»:

З набліжэньнем вясны у паветры адчувалася напружаньне. Уся Жмудзь і пагранічча Літвы, сьпешна рыхтаваліся да навальніцы. Князь Скірвойлле дзень і ноч, узбройваў сваіх Жмудзінаў. З Літвы, ад Вітаўта, цягнуліся доўгія абозы са зброяй, ежай, вопраткай. З Трокаў у Жмудзь, і назад, безперапынным ланцугом скакалі ганцы. Набліжаліся вялікія падзеі.

У народзе пайшлі чуткі: летам пачнецца вялікая вайна.

У Літву зьяжджаліся масы Рыцараў, мазурскіх, польскіх, чэшскіх. Напружаньне моманту адчувалі і Крыжакі. Нямецкія залогі ў замках заходняй Жмудзі падвоіліся і патроіліся. Дарогі аж роіліся ад конных і пешых раз"ездаў і патрулей. Падуладныя Ордэну вёскі стагналі пад ціскам няўмольнага жалезнага бота. Падаткі няімаверна павялічыліся. На абаронныя работы выганяліся цэлыя вёскі, без розьніцы веку і полу. Жмудзіны пачалі раптаць. Незадаволеныя караліся на месцы, жорстка і бязлітасна. Шыбеніцы расьлі як грыбы пасьля дажджу. Але незадаваленьне расло і шырылася. Першапачатковы, ледзь чутны, лепет пратэсту, ператварыўся у грозны страсаючы рокат. Мужчынскае насельніцтва патаемна рыхтавала зброю і падавалася у лес. Жанчыны, дзеці і старыя уцякалі пад Коўна, да Князя Скірвойлле
[3].

Кніга праілюстравана малюнкамі і гравюрамі аўтара, хоць і дылетанцкімі, але не зусім бяздарнымі. Мова кнігі даволі русіфікаваная, і нават сама ўстаўка ад выдаўцоў, якія выбачаюцца за моўныя хібы, мае памыжі. Нягледзячы на ўсю натхнёнасць і лёгкі стыль, «Драбы» нельга назваць важным беларускім гістарычным раманам. У кантэксце літаратуры ён не можа зраўняцца з творамі замежных аўтараў кшталту Г. Сянкевіча і ранейшых беларускіх раманаў – такіх, як «Салавей» (1927) З. Бядулі, а таксама з фантастычнымі і рамантычнымі раманамі Уладзімера Караткевіча і творамі Уладзімера Арлова [4]. «Драбы», аднак, вылучаюцца сярод прозы беларускай эміграцыі сваёй тэмай (у прыватнасці, тым што гэта не мемуары), а таксама шырынёй задумы.

Хаця ў апошнія гады спробы прадставіць гісторыю Беларусі ўсё менш арыентаваны на Польшчу ці Расею, але ў час напісання У. Случанскім «Драбаў» інфармацыя любога кшталту была цяжкадаступнай, і пісьменнік, без сумневу, адыграў немалую ролю як асветнік і папулярызатар важнага эпізоду нацыянальнай гісторыі, які амаль цалкам замоўчваўся. Да таго ж, далейшыя палітычныя інтрыгі Кракава, Варшавы і Масковіі, якія адсутнічаюць у рамане, у розных формах і з большым поспехам працягваліся у наступныя стагоддзі [5].

 

 

Арнольд МАКМІЛІН,
Беларуская літаратура дыяспары. – Мн.: УП «Тэхнапрынт», 2004.
Пераклад з ангельскай мовы – В. Бурлак, В. Жыбуль.
Аблічбоўка тэксту – Уладзімір ХВОРАЎ.

 

 

1. Тамсама, с. 20.

2. Псеўданім «Случанскі» таксама прапанаваў яму Хв. Ільяшэвіч.

3. Случанскі 1958, с. 172.

4. Непрафесійны, але з энтузіязмам выкананы агляд, у якім У. Случанскі параўноўваецца, у ліку іншых, з Вальтэрам Скотам (1771–1832), гл. Кавыль 1964.

5. У тым жа годзе, што і «Драбы», у Мельбурне выйшаў яшчэ адзін твор, які, праўда, не зусім адносіцца да эмігранцкай літаратуры і яшчэ менш – да прозы. Гэта гістарычная паэма старэйшага сучасніка У. Случанскага – Случаніна (Случанін 1958), напісаная у 1943 годзе з не меншым патрыятычным запалам. Лёс Лявона Случаніна (1914–1995) не на шмат адрозніваўся ад лёсаў іншых пісьменнікаў, згаданых у гэтай кнізе: ён патрапіў у Нямеччыну разам з адступаючым нямецкім войскам. Аднак Л. Случанін, у адрозненне ад многіх, быў вернуты ў Савецкі Саюз амерыканцамі.
 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 229. Последнее 2019-04-19 10:24:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru