Алесь Пашкевич

Алесь Пашкевич

10.08.2018

Алесь Пашкевич (настоящее имя Александр Александрович Пашкевич) родился 11 сентября 1972 года в д. Набушево Слуцкого района Минской области. Белорусскоязычный поэт, писатель и публицист. Автор монографий регулярно публиковавшихся в печати. Его произведения переведены на русский, украинский, польский, литовский, болгарский, английский и шведский языки.

После окончания школы в родном селе, поступил и окончил в 1994 году филологический факультет Белорусского государственного университета. В 1997 году окончил аспирантуру при этом же факультете. В 1998 году стал кандидатом филологических наук, а в 2002 году доктором наук.

Работал в редакциях газет «Красная смена» и «Первоцвет». Осуществлял преподавательскую деятельность. 24 сентября 2002 года был избран на XIV съезде Союза писателей его председателем. Весной 2006 года был смещён с этой должности в связи с активным участием в предвыборной президентской компании на стороне Александра Козулина. Однако 22 октября 2006 года был переизбран на пост председателя Союза писателей Беларуси, на второй срок. С 2010 года занимает пост первого заместителя председателя союза. Совмещая эту работу с деятельностью в еженедельнике «Новое время» в качестве руководителя проекта «Литературная Беларусь».

Начал печататься ещё в студенческие годы в издании «Красная смена», при которой действовало литературное объединение для молодых авторов «Источник». В 1992 году участники объединения основали и издавали до 2002 года журнал для молодых авторов «Первоцвет». Вёл научную работу, интересовался поэзией 1920-х годов. Темой кандидатской диссертации стала «Феномен возвышения в белорусской поэзии 20 века», а докторской диссертации «Концепция национального бытия в прозе белорусского зарубежья 20 в.».

Дипломант Международного Академического Рейтинга популярности «Золотая фортуна» (2008 г.), Лауреат Международной премии имени Валентина Пикуля (с вручением золотой медали) за историческую правду в романе «Площадь свободы» (2009 г.), Орден Украины «За заслуги» III степени (2008 г.).

Предлагаем предисловие Олега Лойко к первому сборнику стихов поэта «Небесная сирвента» (Минск. «Художественная литература», 1994).

ВЯРТАННЕ У НЯПРОИДЗЕННАЕ

Паэзія павінна ўражваць. А вершы Алеся Пашкевіча ці ўражваюць? Канешне, уражваюць, як, напрыклад, верш «Нябесная сірвента», які і даў назву першаму зборніку маладога паэта – назву таксама ж адметную, дасюль у беларускай паэзіі нячутую. Сірвента!

Слуцкае Набушава і, няйнакш, як гішпанская сірвента, вельмі ж яны ўсё ж не вяжуцца паміж сабою, як і вытанчаная форма элегіі, малітвы, трыялета, арыі, якімі напоўнена першая кніжка маладога паэта, і літаратурна-рэмінісцэнтныя ў ёй купалаўская жалейка, патрыятычныя малітвы паводле Францішка Баіушэвіча, паводле Каруся Каганца. Не вельмі таксама стыкоўваюцца ў кнізе лацінамоўнасць асобных назваў вершаў («Exsistentia»), асобных эпіграфаў («Quae medicamenta non sanat ferrurn sanat, quae ferrum non sanat iqnis sanat!.» – «Чаго не вылечваюць лекі – лечыць жалеза; чаго не лечыць жалеза – вылечвае агонь!.») і біблейскія вобразы і матывы Адама, аѵе, Пана Бога, Збавіцеля, апакаліпсіса, уваскрасення ў суседстве з Перуном, русалкамі, кажанамі, Купаллем. Тут ужо можна, згадаўшы, што Алесь Пашкевіч – выпускнік філалагічнага факультэта, залямантаваць: «Га!. То ж зноў філалагічнае пакаленне!.» Але калі браць па вобразнасці, то гэтаксама можна аднесці маладога паэта і да гісторыка-універсітэцкай адукацыі. I тут хоць называй паэта прадстаўніком гісторыяграфічнага пакалення, бо ў яго ж дастаткова і вобразаў з гісторыі нацыянальнай, гісторыі чалавецтва ўвогуле.

Ды ўсё ж Алесь Пашкевіч – найперш літаратар, а больш дакладна сказаць – творца, з пачуццём сябе ці вайдэлотам, ці бардам, ці друідам, – песняром менавіта песні ваяцкага ладу. Бо жанр сірвенты ён разумев менавіта як жанр песні на ваяцкі лад, песні старажытнасці, дзе праслаўляліся крывавыя жахі войнаў, дух змагання, ваярская чыннасць.

У зборніку Алеся Пашкевіча, аднак, дарма шукаць услаўлення крывавых жахаў вайны. Паэт па-над зямной сірвентай – ca сваім болем за пакутную Радзіму, у шуканні свайго месца ў мужным шыхце яе сыноў – з радкамі любові да Белай Айчыны, са словамі кахання да беларускай дзяўчыны. Паверым у гэтыя словы!

Але пакуль што ў зборніку маладога паэта больш «кахання да беларускай дзяўчыны», чым ваяцкасці. I гэта – заканамерна. Паэт больш арганічны ў вершах традыцый Поля Верлена («Каштанавая арыя»), Уладзіміра Жылкі («***Разбіла поўня бубнам ціш…», «Апакаліпсіс», «***Чырвоным сарказмам істужак…», «Развітальны напеў»), Уладзіміра Хадыкі («Ружы», «Тварэнне свету»), Ён, малады беларускі паэт канца XX стагоддзя, такім чынам як бы больш у канцы XIX – пачатку XX стагоддзяў: недзе на ўзроўні новапарнаскасці Поля Верлена, з якой пачыналіся еўрапейскі сімвалізм, мадэрнізм, у тым ліку і мадэрнізм беларускі – купалаўскі, багдановічаўскі, а затым і падкупалаўцаў – Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Уладзіміра Жылкі.

«Дык мы ўжо гэта праходзілі!.» – зноў жа можа тут выгукнуць паспешлівы крытык, заўважаючы і пэўную эклектыку ў вобразнасці маладога паэта. Але на тое мы адкажам: «Не так праходзілі, як толькі пачыналі праходзіць».

Законы ж развіцця паэзіі няўмольныя. Пустак – «паветраных ямаў» – не церпіць і прырода паэзіі: яна павінна звярнуцца да іх запаўнення, каб рухацца далей – у рэчышчы сваіх аўтахтонных законаў. Паэтычная моладзь, нядзіва, што найвастрэй тое адчувае. I яна, як Алесь Пашкевіч, і вяртаецца сёння на непяройдзеныя палосы. Тут яе поле дзейнасці. I не адно.

Поле першае – новапарнаскае, французаў і нашага «Узвышша» 20-х гадоў; поле другое – асацыятыўнай раскаванасці; поле трэцяе – дзе паэтычнае мысленне трансфармуецца ў паэтычнае бачанне свету, блізкае адначасова і да сярэднявечна – рэлігійнага, і да анталагічна-элінскага, і язычніцка-друідскага, і беларуска-язычніцкага.

Не ўсё яшчэ арганічна згарманізавана ў стылі маладога Алеся Пашкевіча, але што тэндэнцыя абазначана, гэта факт. З 60-х гадоў пачалося ў нас так званае вяртанне зораў – вяртанне ў нашу паэзію ў сённяшнім беларускім вобліку шэдэўраў мастацкага развіцця Беларусі Сярэднявечча, што ўзніклі на мовах лацінскай, старабеларускай, старапольскай. I вось новы этап вяртання – ca зваротам да непяройдзенага нашай паэзіяй дзеля выхаду яе ў новы дзень, які мажлівы толькі пры поўным выроўніванні беларускай паэзіі ў шэрагах нацыянальных паэзій свету. I што малады Алесь Пашкевіч пачаў рабіць гэтую справу не без поспеху, пра гэта сведчаць у яго першай кнізе хоць бы такія арыгінальныя, зграбныя вершы, як «Уваскрослы голас», «***Выйшла наўе з забытых магілаў…», «Ключ», «Нябесная сірвента», «Таўро», «Чаканне героя», «Зеленавокай». Першы з іх – найбольш праграмны. Праграмны ўжо сваёй арыентацыяй на «ўнукаў бадзяг», «сыноў безгалосых», «братоў безайчынных», «сіротаў надзей», гатоўнасцю да сцвярджэння сваіх ідэалаў усім сваім маладым дзейсным жыццём. Чаканы маладым паэтам герой з яго паэзіяй уласна ўжо і ідзе да нас: чаканае цераз лірычнага героя паэтычнай кнігі Алеся Пашкевіча для нас становіцца явай. Дык дзякуй Богу!


 

EXSISTENTIA
З вачэй Адама я піў цяпло,
з бярвён смалістых рабіў жытло.
Ласкавы голас мяне кружыў:
— А я ўжо жыў...

Як я крывавіў мячом грахі,
узлеглі крушні на ўсе шляхі.
Дрыготкі голас мне зноў служыў:
— А я ўжо жыў...

Калі народ мой пакінуў рай,
сышла расплата на ціхі край.
Гаротны голас са мной тужыў:
— Навошта жыў?

Жаўрук больш песняй не будзіць луг,
палын іржавіць зламаны плуг...
Прарочы голас наваражыў:
— А ты ж не жыў...

НЯБЕСНАЯ СІРВЕНТА
Калі сірочая сляза
сцячэ на дымкія пракосы
i на расплеценыя косы
узляжа востры бляск ляза,
закончу я сваю малітву.
ГАСПОДЗЬ, багаславі на бітву!

Каваль з адсечанай рукой
падорыць стомленыя похвы,
разбіты шлем ды меч, што змог бы
і без крыві знайсці спакой.

Душу на горан ускладу,
з'яднаўшы дух і боль жалезам,
ды на курган з самотным бэзам
з падковай зробленай прыйду.

Мой конь раструшчыць цішыню
на сонных кветках зверабою...
ГАСПОДЗЬ, дай зорнай моцы вою,
дай неўміручасці каню.

Сірвента — песня на ваяцкі лад у старажытнасці.

 

Владимир ХВОРОВ
Фото на заставке - Алесь Пашкевич, budzma.by.