«Мілая сястрыца Маша!..»

«Мілая сястрыца Маша!..»

08.12.2017

Эта статья Николая Ивановича Хилько, в ту пору директора школы, была опубликована в 2010 году. Она была подготовлена к 110-й годовщине со дня рождения Кузьмы Чёрного  (наст. Романовский Николай), который родился 24.06.1900 г. в имении Борки Слуцкого уезда. Теперь это Копыльский район Минской области.

 

Кузьма Чёрный ещё только начинал, а критика его уже окрестила «белорусским Достоевским». Сам он хорошо знал цену таким определениям, ведь для того, чтобы стать «Достоевским», взойти на идейный и художественный уровень великого писателя, надо было, прежде всего, стать писателем, выявить в своём творчестве национальный характер белоруса, создать белорусский роман, белорусский стиль.

 

Но сегодня речь пойдёт о другом...

 

 

Чвэрць стагоддзя знаходзяцца ў маіх настаўніцкіх архівах два пісьмы Кузьмы Чорнага, дасланыя ім у вызваленую Беларусь у жніўні 1944 года з Масквы.

У свой час мне перадала іх малодшая сястра пісьменніка Раманоўская Марыя Карлаўна, з якой звёў мяне настаўніцкі лёс у сакавіку 1985 года.

Вось ксеракопіі гэтых ваенных рэліквій.

 

 

Милая сестрица Маша!
 

Живы ли, здорова ли ты?
И как Вова? Как ты пережила эти три страшных года? Сохранился ли наш дом? Наконец то кончилась беда. Скоро увидимся. Знаешь ли что-нибудь об Егоре, Мише и Антоше? Сначала войны я был в армии, потом жил в Москве все время. Со мной Рэня и Ира. 24-го июня 1941 года мы уходили из Минска пешком и прошли так свыше 400 километров, спасаясь от немцев. Напиши хоть несколько слов. Все целуем тебя и Вову. До скорой встречи. Будь здорова. Коля.
Мой адрес: Москва, улица Горького, 49, гостиница «Якорь», комната 27.

 

Мілая сястрыца Маша!

З усіх сіл стараюся як небудзь знайсці цябе, ці Анюту. Нічога пра вас не магу дазнацца. Калі гэтае маё пісьмо дойдзе да цябе ці да Анюты, дык напішыце мне адразу на такі адрас: «Москва, улица Горького № 49, гостиница «Якорь», комната № 27. Романовскому Н. К.» У Маскве я яшчэ мусіць буду да палавіны верасня месяца, а там пераеду ў Мінск. Пішыце як найчасцей. Дзе Ягор? Ці не вядома што пра Мішу? Яўжо два разы пісаў у Цімкавічы, але не ведаю ці атрымалі вы мае гэтыя 2 адкрыткі? Рэня і Іра са мною ў Маскве. Як вы жылі і дзе гэтыя тры гады? Ці стаіць наша хата? Пішыце пра ўсё. Я вельмі цяжка хварэў, год таму назад, але ўжо ачуняў. Калі трапіцца каму з вас бліжэйшым часам быць у Мінску, пакуль мяне там яшчэ не будзе, дык знайдзіце праз саюз пісьменнікаў Хайноўскую Марыю Канстанцінаўну. Яна нядаўна была ў мяне ў Маскве і ведае пра мяне. Яна казала, што ў 1941 годзе адна з вас у Мінску пытала ў яе пра мяне. Спадзяюся, скора пабачымся. Дзе Вова? Дзе Ягорава Волька?
Я, Рэня і Іра цалуем вас усіх моцна.

Коля 6/VIII 1944 г.

 

 

 

Першае пісьмо ў выглядзе паштовай карткі адпраўлена з Масквы 01.07.1944 г. і дайшло ў Цімкавічы 02.08.1944, аб гэтым сведчаць два вельмі выяўныя адбіткі штампаў: адзін пастаўлены ў Маскве, а другі – у Капылі.

На другім лісце дата пазначана рукою аўтара: «6/VIII 1944 г.»

У сваім ваенным «Дзённіку» 2 ліпеня 1944 г. К. Чорны запісаў: «Учора паслаў у Цімкавічы паштоўку, хоць там, можа, яшчэ і немцы. Але пакуль паштоўка туды падпаўзе, то напэўна ўжо берлінскага гадаўя там не будзе».

Як бачым, спадзяванне пісьменніка збылося. Паштоўка «падпаўзала» да родных мясцін цэлы месяц.

Не дачакаўшыся адказу, К. Чорны піша наступнае пісьмо. У абодвух лістах аўтара вельмі хвалюе лёс блізкіх яму людзей: сясцёр і братоў Машы, Анюты, Мішы, Ягора, пляменніка Вовы, а таксама «ці стаіць наша хата».

Праз два дні пасля адпраўкі другога пісьма 8 жнівеня 1944 года К. Чорны запіша свае мары-спадзяванні: «Колькі чаго парабілася за месяц! Ужо і ў Менск незадоўга. Можа, ужо будзе свой сталы прытулак, і, можа, мне суджана яшчэ пабачыць мілыя Цімкавічы. А што, калі і хата мая асталася і стаіць? Гэта будзе вялікае шчасце. Там жа, у ціхім жыцці, можна будзе ачуняць як мае быць і напісаць усе задуманыя раманы».

Открытка 1958 г. «Кузьма Чорны» худ. Н.Гусев Вестка з Цімкавіч не спраўдзіла надзей К. Чорнага і 20 жніўня ў «Дзённіку» напішуцца радкі болю і расчаравання: «Смутак. Міхала і Юрася, мусіць, няма жывых. Пісьмо з Цімкавіч. Маша і Анюта жывы. Дом згарэў…»

Як расказвала мне праз гады Марыя Карлаўна (з вялікім шкадаваннем і скрухай), хата, пабудаваная для сваіх родных пісьменнікам пасля пажару і незадоўга да вайны, згарэла ад апошняга снарада, выпушчанага па Цімкавічах адступаючымі фашыстамі…

Вось ужо 25 гадоў напярэдадні Дня Перамогі я прыношу ў выпускныя класы пісьмы К. Чорнага, запісы яго ваеннага «Дзённіка», каб яскрава данесці сваім вучням жахлівыя рэаліі вайны, праз якія прайшоў адзін з самых вялікіх класікаў нашай літаратуры.

І дваццаць, і дзесяць гадоў таму назад, і ўчора, заўсёды, напрыканцы ўрока вучні прасілі: «Дазвольце дакрануцца да пісьмаў!» Я дазваляў патрымаць у руках гэтыя рэліквіі і вучням, і настаўнікам, і не толькі слуцкіх школ.

У свой час, калі я працаваў настаўнікам роднай мовы і літаратуры ў 8-й слуцкай школе, мае вучні, даведаўшыся, што са Случчынай была звязана лёсам (хтосьці нарадзіўся тут, хтосьці жыў, хтосьці працаваў) не адна сотня беларускіх пісьменнікаў, вырашылі стварыць музей-кабінет «Літаратурная Случчына». Задумка ажыццявілася. І да нас прыязджалі па вопыт дэлегацыі бадай з усіх рэгіёнаў Беларусі. Усе яны таксама дакраналіся да гэтых ваенных рэліквій.

У сярэдзіне мая 1988 года мне давялося выступаць з дакладам «Выкарыстанне краязнаўчага матэрыялу на ўроках літаратуры» на ўсесаюзных педагагічных чытаннях у Ташкенце. Едучы на гэты вялікі, па тым часе, педагагічны форум, я паклаў у свой настаўніцкі партфель чацвёрты нумар «Полымя» за 1988 год з поўным варыянтам публікацыі «Дзённіка» К. Чорнага і два ваенныя пісьмы нашага класіка, якія ў пэўнай меры і дапаўнялі, і раскрывалі змест дзённікавых запісаў. Дзякуючы гэтым каштоўным матэрыялам маё выступленне выклікала асаблівую зацікаўленасць у настаўнікаў нацыянальных літаратур былога СССР. Узбекі, кіргізы, літоўцы, украінцы пасля выступлення падыходзілі да мяне і прасілі патрымаць у руках пажоўклыя ад часу старонкі пісьмаў. Праз іх яны дакраналіся да нашай гісторыі, нашай літаратуры.

Праўда, мне было вельмі балесна, што я не змог расказаць Марыі Карлаўне аб тым, што яе жаданне: «Хай пісьмы брата чытаюць людзі!» – я змог споўніць за тысячы кіламетраў ад Слуцка.

Раманоўская Марыя Карлаўна памерла напярэдадні, той жа вясною 27 красавіка 1988 года.

Светлы вобраз гэтага цудоўнага чалавека назаўсёды застаўся ў маёй памяці, у памяці, у гэтым я неаднойчы пераконваўся, не аднаго пакалення маіх вучняў.

Пры першых нашых сустрэчах любімая сястра пісьменніка на магнітафонную стужку за тры гадзіны расказала пра Колю і Мікалая Карлавіча ўсё, што захавала яе памяць, а захавала яна, нягледзячы на 83-гадовы ўзрост, вельмі многае. Былі і адкрыцці: 8 месяцаў «яжоўскай» турмы, катаванні і здзекі, страчанае ў турме здароўе, смерць Карла Феліксавіча, які памёр адразу, як толькі даведаўся, што пасадзілі сына, чэрствасць і няўвага ўлады да лёсу пісьменніка, што мастацкім словам столькі зрабіў для перамогі.

У 1985 годзе такія тэмы былі яшчэ закрытымі. Мае ж вучні старэйшых класаў усё гэта ведалі з вуснаў роднай сястры пісьменніка.

Вясной 1986 года паэт Алесь Емяльянаў і Алесь Сухоцкі знялі для беларускага тэлебачання ўрок літаратуры, які праходзіў на кватэры Малібошкаў, дзе ў сваёй пляменніцы Святланы жыла Марыя Карлаўна да апошніх дзён свайго жыцця.

Прачулы аповед сястры пісьменніка пра жыццё і творчасць К. Чорнага многіх не пакінуў раўнадушнымі. Помніцца, тады пісалі і званілі настаўнікі з усёй Беларусі, шчыра дзякавалі за перадачу, за ўрок, хаця мой удзел быў чыста арганізацыйны, а правяла яго Марыя Карлаўна. Аказваецца, яна добра ведала, чым захапіць вучняў, што галоўнае і важнае ім сказаць.

Нездарма ж яна ўсё жыццё працавала ў акружэнні дзяцей, – загадчыцай ясляў, бухгалтарам у школах.

Сястра пісьменніка, пра якую ў сваім «Дзённіку» К. Чорны напісаў: «Мілая Маша, у гады майго студэнцтва яна была мне як маці. У часы ўсіх маіх няшчасцяў гэта была шчырая сястра. Яна і Рэня – самыя мне блізкія», – на пряцягу ўсяго свайго жыцця захоўвала светлую памяць пра старэйшага брата, у значнай меры была і захавальніцай, і прапагандыстам яго творчасці. Да яе часта звярталіся даследчыкі літаратуры, пісьменнікі, настаўнікі, вучні. Яна заўсёды ахвотна дзялілася з усімі сваімі ўспамінамі, думкамі, меркаваннямі.

Падчас сустрэч з Марыяй Карлаўнай і пасля я часта задумваўся над яе складаным лёсам, гаварыў аб ім неаднойчы сваім вучням. Колькі ёй давялося перажыць.

Восень 1944 года. Загінулі два браты Міхал і Ягор на фронце, памірае любімы брат Мікалай, а за некалькі тыдняў да гэтага прыйшло письмо з паведамленнем аб смерці сына Уладзіміра.

Я і сёння памятаю, як Марыя Карлаўна, паказваючы мне апошнія трохкутнікі ад сына, напісаныя 9/Х-44 г. і 13/Х-44 г., са слязьмі на вачах вымавіла: «Не дай Бог ні адной маці атрымліваць такія пісьмы». Вось копіі гэтых пісьмаў.



 

9/Х-44 г.

Письмо с фронта.
Здравствуй моя дорогая Мама тетя Аня и Оля Галя и Светлана пишу вам свое фронтовое письмо. Сообщаю о том что я жив и здоров чего и вам желаю в вашей дальнейшей жизни. Сегодня пожалуй уйдем на передовую бить немецких гадов С сегодняшнего дня буду писать о своей жизни чаще. Пошлю еще тебе карточки свои которые у меня сохранились потому что те которые были дома наверное сгорели. Шли от меня привет. Дядю Колю и Володю тети Рене и Ире. Незнаю о чем больше писать кажется все ясно. Пока что, все. хотел бы написать. больше но нечего. Оставайтесь живы и здоровы.

Ваш сын В. Попков. мой адрес полевая почта. 53 731-ж.

 

На адвароце невядомым салдатам напісана:

 

Пише неізвестій Вам Х-ць
Ваш син это письмо написав но
не успел йево отправить і бил
убит немецькими гадами
погиб геройом ми за вашого сына
отомстім сто раз і мстимо
это письмо я возлі його взяв
і решил Вам описать
і сообщить. О вашом
сине. Ваш син
много дал пользи
родині і он в почоті
нашоі родині.

Гэты ліст па невядомых прычынах не быў адпраўлены своечасова адрасату. Маці салдата атрымала ад яго пісьмо, датаванае чатырма днямі пазней.



 

13.Х.1944

Письмо из фронта.
Здраствуйте дорогие родные мама, тетя Аня и Оля Галя и Светлана. Пишу о том что я жив и здоров чего и вам желаю. А также сообщаю о том что с 10/Х-44 г. я нахожусь на передовой. Сейчас пойдем в наступление. Немец упорно держится и каждый шаг приходится брать с боем.

Дорогая мама ты не беспокойся обо мне смотри сама себя а я уж как нибудь досмотру себя помочь ты мне ничем не можеш надо бить немца. Несмотря на его сопротивление мы продвигаемся вперед. Пока что все писать больше нечего. Потом напишу опять когда окончим бой. Целую вас всех. Шли привет от меня дядю Колю, тети Рене и Иры. И дяди Володю.

Твой сын. В. Попков.
Мой адрес «полевая почта. 53 731-ж.
Попкову В.

 

З пісьмаў бачна, што пляменнік ведаў аб тым, што сям"я К. Чорнага перажыла вайну. У кожным лісце ён перадае прывітанне дзядзьку Колю і яго сям"і.

У лістападзе 1944 года Марыя Карлаўна атрымае гэтыя апошнія весткі аб сыне, і ў лістападзе за ёй прыедзе ў Цімкавічы «ЗіС», каб адвезці яе ў Мінск на пахаванне брата.

І ўсё ж яна знайшла ў сабе сілы, каб усё гэта перажыць.

Удзельніца партызанскага руху (у час вайны была сувязной, узнагароджана медалём «Партызану Айчыннай вайны»), сястра класіка беларускай літаратуры, маці, сын якой загінуў на фронце, яна ніколі, як сцвярджае яе пляменніца Святлана Георгіеўна Малібошка, не карысталася ў жыцці ніякімі прывілеямі.

Яна жыла для людзей, родных, блізкіх, знаёмых і ўсім была «як маці» непаўторная і «мілая сястрыца Маша».

 

 

Мікола ХІЛЬКО
Полымя, 2010