Часалаў Барыс Паўлавіч

Часалаў Барыс Паўлавіч

(Чесалов Борис Павлович)
Самадзейны мастак. Нарадзіўся 19.08.1938 года ў горадзе Ступіна Маскоўскай вобласці. У 1960 годзе скончыў Калінінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча. Да 1980 года служыў у адной з вайсковых частак Слуцка. Пасля службы працаваў у Доме быта Слуцкага КБА мастаком-гравёрам, у 1987 – 1992 гады - мастаком-афарміцелем у Слуцкім Доме культуры. Творчыя работы, якія прадстаўляў на гарадскія выстаўкі, выкананы ў станковай разнавіднасці тэхнікі сграфітта. Сюжэты – пейзажы і архітэктурныя матывы Случчыны, партрэтныя вобразы. Некалькі работ захоўваюцца ў фондзе галерэі мастацтваў Слуцкага краязнаўчага музея.