Шуманская (Ус) Наталля Яўгенаўна

Шуманская (Ус) Наталля Яўгенаўна

(Шуманская (Ус) Наталья Евгеньевна)
Мастак жывапісец і педагог. Нарадзілася ў Слуцку 19. 11. 1958 года. Займалася ў студыі выяўленчага мастацтва пры Слуцкім Доме піянераў і школьнікаў (кіраўнік Садзін У.С.). Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К. Глебава, потым мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава (цяпер педуніверсітэт імя С.М. Машэрава).
Працуе ў Слуцкім Цэнтры дзіцячай творчасці кіраўніком дзіцячай народнай студыі выяўленчага мастацтва “Вытокі”. Прымае ўдзел у гарадскіх мастацкіх выстаўках. Перавагу аддае жанрам пейзажа і нацюрморта. Творы знаходзяцца ў фонде галерэі мастацтваў Слуцкага краязнаўчага музея, прыватных зборах.